Пакрыўдзiўся на сваякоў i хацеў падарваць сябе гранатай
Iлона Iванова
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Магiлёве. Малады чалавек паведамiў у мiлiцыю, што яго бацька закрыўся ў гаражы i пагражае падарваць сябе гранатай.
На месца здарэння выехалi мiлiцыянеры i група размiнiравання. Больш за гадзiну доўжылiся перамовы. Мужчына, якому 66 гадоў, быў у нецвярозым стане. Пасля бытавой сваркi са сваякамi ён пакрыўдзiўся на ўсiх, напiсаў развiтальную запiску i ўзяў у рукi гранату, якая, дарэчы, аказалася баявой. Мужчыну доўга ўгаворвалi, i ў вынiку ён сам выняў з гранаты запал i адчынiў дзверы гаража. Вiноўнiк здарэння затрыманы. Распачата крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Магiлёве. Малады чалавек паведамiў у мiлiцыю, што яго бацька закрыўся ў гаражы i пагражае падарваць сябе гранатай
|
|