Загадкавая смерць
Сяргей РАСОЛЬКА
Менавiта так можна назваць выпадак, што здарыўся ў п.г.т. Крывiчы Мядзельскага раёна.
Тут у госцi да суседкi-пенсiянеркi зайшоў мясцовы жыхар. У доме каля печы ён убачыў слуп полымя i дыму. Зразумела, кiнуўся тушыць узгаранне. I толькi калi развеяўся дым, мужчына ўбачыў, што ж ён патушыў. Перад iм на кукiшках сядзела абгарэлае цела гаспадынi... Трэба заўважыць, што ў пакоi полымя больш практычна нiчога не пашкодзiла — нi фiранкi, нi рыззё на печы, нi драўляную падлогу. Як паведамiлi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС, нават прыбыўшым на месца здарэння выратавальнiкам-пажарным i экспертам не даводзiлася сутыкацца з падобнымi выпадкамi. Зараз разглядаюцца самыя неверагодныя версii прычын пажару. Бо, акрамя згарэлага цела, iншых слядоў няма. Экспертыза ўстанаўлiвае, ад чаго загiнула жанчына i што стала прычынай полымя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта так можна назваць выпадак, што здарыўся ў п.г.т. Крывiчы Мядзельскага раёна
|
|