Юлiя Несцярэнка — ганаровая грамадзянка Афiнаў
Яна СВЕТАВА
Гарадское самакiраванне Афiнаў прыняло рашэнне аб прысваеннi званняў «Ганаровы грамадзянiн Афiнаў» найбольш адметным спартсменам — чэмпiёнам Алiмпiяды 2004 года. У iх лiк трапiла i брэсцкая лёгкаатлетка.
Грамату з пасведчаннем аб прысваеннi ганаровага звання адразу перадалi ў Мiжнародную федэрацыю лёгкай атлетыкi, а затым у Беларусь. I ў час розыгрышу Кубка Беларусi па лёгкай атлетыцы на стадыёне спарткомплексу «Брэсцкi» Юлii Несцярэнка ўрачыста ўручылi дакумент з пячаткай гарадской мэрыi грэчаскай сталiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гарадское самакiраванне Афiнаў прыняло рашэнне аб прысваеннi званняў «Ганаровы грамадзянiн Афiнаў» найбольш адметным спартсменам — чэмпiёнам Алiмпiяды
|
|