21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Чорны» лiвiйскi след

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Футбол. Кубак LG

Ваяж нацыянальнай зборнай Беларусi па футболу ў Тунiс на Кубак LG можна лiчыць няўдалым: панiжэнне ў рэйтынгу FIFA, змяншэнне аўтарытэту ў вачах многiх еўрапейскiх каманд, што можа ўскладнiць у далейшым пошук спарынг-партнёраў для таварыскiх гульняў, i, нарэшце, разбурэнне надзей айчынных балельшчыкаў у адносiнах да галоўнай каманды краiны наконт правiльна выбранага шляху ў дасягненнi футбольнага алiмпа. Гэта меркаваннi з пункту гледжання заўзятага аптымiста. Калi ж глядзець з iншай калакольнi, то, магчыма, што падначаленыя Юрыя Пунтуса i не заслугоўваюць такой адзнакi. Гульнявы склад быў эксперыментальным: галоўныя дзеючыя асобы — Аляксандр Глеб, Максiм Рамашчанка, Вiталь Кутузаў, Аляксандр Кульчы адсутнiчалi ў радах каманды па аб’ектыўных прычынах. Не апошнюю ролю ў няўдалым турнiры на Кубак LG у афрыканскiм варыянце адыграў рэферы матча з Алжыра.

Гульня са зборнай Лiвii, здавалася, не выклiча значнай цiкавасцi ў балельшчыкаў, бо за паўгадзiны прыгажун-стадыён iмя 7 Лiстапада зiхацеў пустотамi амаль на сто працэнтаў. I толькi лiвiйская «брыгада» барабаншчыкаў гучнымі акордамi заклiкала сваiх нешматлiкiх землякоў на бой з беларусамi. Праўда, на гэты раз прэзiдэнта Лiвii Муамара Кадафi не было, таму ў многiм iх намаганнi, якiя зусiм не асацыявалiся з адзiнокiм голасам у пустынi, насiлi псiхалагiчны характар. Трэба аддаць належнае i беларускiм фанатам, якiя не шкадавалi сваiх рук, з усёй моцы пляскаючы ў новенькiя «там-тамы», набытыя ў якасцi сувенiраў у мясцовых лаўках. Верагодна, што падтрымка магла быць i большай, калi б не адно «але». Некаторыя прыхiльнiкi беларускага футбола проста не паехалi на матч з лiвiйцамi. Справа ў тым, што практычна ўсе турысты-фаны, якiя заплацiлi грошы за паездку ў Тунiс, жылi не ў сталiцы, дзе размясцiлася нацыянальная зборная са штабам, а ў курортным мястэчку Хамамет, што ў 70 кiламетрах. Атрымлiвалася, што вячэрняя праграма з паездкай на стадыён супадала з вячэрай, якую трэба было прапускаць. А калi ўлiчыць, што ў тым жа гатэлi «Bel Air» амаль два дзесяткi «беларусаў» прыбывалi ў фармаце «снеданне-вячэра», то страта двух трапез са шведскiм сталом бiла не столькi па страўнiку, колькi па ўласнаму самалюбству. Дадайце сюды той факт, што абсалютная большасць гасцiнiчных нумароў для талерантных беларусаў выходзiла вокнамi на вулiцу, адкуль звычайна амаль да ранiцы даносiлiся матацыклетны i аўтамабiльны гулы, а таксама ракой лiлiся ноты нацыянальных мелодый з навакольных кафэ. Я далёкi ад думкi, што новаспечаная турыстычная фiрма «АБФФ-Падарожжа» наўмысна пазбавiла кожнага з маральна пацярпелых на 20—25 «баксаў», тым не менш хацелася, каб нашы людзi за мяжой не выглядалi бяспраўнымi наведвальнiкамi гатэляў i нават не думалi, як гэта вячэру перанесцi на іншы час, а мэтанакiравана i спакойна рыхтавалiся да таго, як гучней асвоiць барабанную пераклiчку цi губную «сiрэну». Але ж практычна ўсе нашы прыехалi на матч з лiвiйцамi! Няўзброеным вокам было бачна, што нашы «зборнiкi» адладзiлi гульнявы малюнак, мелi перавагу i былi ў кроку ад заваявання прызавога месца. Ракавой стала 3-я дадатковая хвiлiна, пасля чаго лiк на табло стаў роўным — 1:1. Ну, а серыю пенальцi ў выкананнi беларусаў увогуле не хочацца каментаваць. Такое ўражанне, што стары Хатабыч перасоўвае вароты сапернiка так, каб нашы бiлi абавязкова ў штангу.

Настаўнiк беларускай зборнай Юрый Пунтус перад вылетам у Мiнск у аэрапорце сказаў карэспандэнту «Звязды», што нiкога з iгракоў не лiчыць вiнаватым у пройгрышы, бо заўсёды на гэтым месцы галоўны трэнер. Ён выказаў надзею i спадзяванне, што ваяж у Тунiс — гэта цёмная палоска ў яго трэнерскай бiяграфii. Светлая павiнна наступiць у восеньскiх адборачных матчах да чэмпiянату Еўропы-2008. Да першага з iх, са зборнай Албанii, засталося чакаць менш за тры месяцы...

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ. Мiнск—Тунiс.

P.S. Рэдакцыя газеты «Звязда» выказвае ўдзячнасць асацыяцыi «Беларуская федэрацыя футбола» ў асобе яе кiраўнiка Нявыгласа Генадзя Мiкалаевiча за дапамогу, аказаную журналiсту «Звязды» ў падрыхтоўцы матэрыялаў з Тунiса.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ваяж нацыянальнай зборнай Беларусi па футболу ў Тунiс на Кубак LG можна лiчыць няўдалым
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика