21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Да Алiмпа сельвыканкамам далёка...

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

Першым раёнам на Гомельшчыне, якi ўкаранiў i выконвае ўсе дзяржаўныя сацыяльныя стандарты, быў Нараўлянскi. I калi ўзнiкае пытанне аб тым, як яму, найбольш пацярпеламу ад чарнобыльскай катастрофы, удалося гэта зрабiць, адказ звычайна такi: дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню органаў мясцовага кiравання i самакiравання ўсiх узроўняў, прыцягненню да гэтай работы насельнiцтва, якое пражывае на дадзенай тэрыторыi. Сапраўды, сёння грамадскую «ўладу» ў раёне прадстаўляюць 30 вясковых старастаў, 29 вулiчных i 56 дамавых камiтэтаў, на агульным сходзе якiх створаны Савет грамадскага тэрытарыяльнага самакiравання.

У задачы Савета ўваходзiць вырашэнне цэлага шэрагу пытанняў жыццезабеспячэння людзей: сацыяльна-эканамiчнага развiцця, добраўпарадкавання тэрыторый i г.д. Характэрны факт: калi той жа стараста цi старшыня вулiчнага камiтэта не можа сам вырашыць тое цi iншае пытанне, ён мае магчымасць падключыць да гэтага раённыя ўлады. Дарэчы, старасты кожны квартал заахвочваюцца грашовымi прэмiямi, маюць пэўныя льготы — такiя, напрыклад, як бясплатнае выдзяленне сельскагаспадарчай тэхнiкi для пасеву i ўборкi збожжавых, бульбы (да 30 сотак), адной тоны сена.

Гэты вопыт агучыла на двухдзённым семiнары-вучобе старшыняў органаў мясцовага кiравання i самакiравання, якi правялi Гомельскi аблвыканкам i абласны Савет дэпутатаў, старшыня Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў Ала Навуменка. Размова на iм iшла аб удасканаленнi работы названых органаў улады пярвiчнага ўзроўню, павышэннi iх актыўнасцi i дзелавiтасцi.

Удзельнiкi семiнара — старшынi раённых, сельскiх i пасялковых Саветаў дэпутатаў — хоць i адзначылi, што «алiмпа» ў сваёй дзейнасцi яшчэ не дасягнулi, аднак пэўныя поспехi i вопыт работы з людзьмi на замацаваных за iмi тэрыторыях ёсць. Так, кiраўнiкi Залескага (Чачэрск), Юркевiцкага (Жыткавiчы), Савiцкага (Калiнкавiчы), Ровенкаслабодскага (Рэчыца) сельскiх Саветаў Наталля Шаўцова, Алена Шпакевiч, Нiна Крэк i Тамара Ляпешка прывялi канкрэтныя прыклады таго, як пярвiчныя органы ўлады садзейнiчаюць паляпшэнню жыцця вяскоўцаў — забяспечваюць функцыянаванне аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння, iмкнуцца задавальняць просьбы аб дапамозе адзiнокiх, адзiнокапражываючых, шматдзетных i малазабяспечаных сем’яў, ветэранаў вайны. Клапоцяцца аб закупе лiшкаў прадукцыi з прысядзiбных падсобных гаспадарак грамадзян, вырашаюць пытаннi працаўладкавання людзей. Займаюцца добраўпарадкаваннем, працуюць над прафiлактыкай злачынстваў i правапарушэнняў i г.д.

Тым не менш, нельга сказаць, што ўсе кiраўнiкi пярвiчнага ўзроўню ўлады сталi сапраўднымi энтузiястамi i праваднiкамi дзяржаўнай палiтыкi па адраджэнню вёскi на месцах. I прычынамi гэтага з’яўляецца не толькi недасканаласць заканадаўства, але i iнфантыльнасць асобных старшынь сельскiх выканаўчых камiтэтаў (дарэчы, трэць гэтай катэгорыi кiраўнiкоў вобласцi не мае вышэйшай адукацыi), адсутнасць належнай эфектыўнай сiстэмы работы раённых Саветаў дэпутатаў з пасялковымi i сельскiмi Саветамi.

Таму падчас мерапрыемства ставiлiся цалкам заканамерныя пытаннi. Напрыклад, чаму да гэтага часу нi ў адной вышэйшай навучальнай установе краiны не рыхтуюць кiраўнiкоў Саветаў? Далей. Каб сельскiя i пасялковыя Саветы сталi для людзей сапраўднай надзеяй i апорай, неабходна павысiць iх аўтарытэт, зрабiць так, каб паўнамоцтвы i магчымасцi старшынi выканкама пярвiчнага ўзроўню былi такiмi ж, як у старшынi райвыканкама, толькi ў маштабах сельсавета, з улiкам спецыфiчных асаблiвасцяў. Iншымi словамi, чаму б не надзялiць iх правам рэкамендаваць, узгадняць, iнiцыiраваць пры падборы, прызначэннi, вызваленнi, пакараннi цi заахвочваннi кiраўнiкоў прадпрыемстваў i арганiзацый, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Савета? Вядома, для гэтага «вярхам» трэба прыняць адпаведныя нарматыўна-прававыя акты, а райвыканкамам i раённым Саветам праявiць iнiцыятыву.

Сёння сельскi Савет падсправаздачны вышэйстаячаму Савету, адказны перад iм, iнфармуе яго, «абараняецца» i г.д. — так ужо склалася. Але ж усе «наверсе» забываюць, што сельскi Савет — гэта, прабачце, «перадавая лiнiя» (так выказаўся старшыня Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў Мiкалай Чырва) у рабоце з людзьмi i для людзей на вёсцы, ад яго залежыць вельмi многае. Але цi многiя райвыканкамы могуць пахвалiцца тым, што яго службы цесна супрацоўнiчаюць з сельскiмi Саветамi, дапамагаюць iм? Настаў час унесцi карэкцiроўку ў крытэрыi ацэнкi дзейнасцi гэтых службаў — з улiкам думкi пярвiчнага звяна ўлады аб iх рабоце. Дарэчы, Мiкалай Чырва лiчыць, што перавярнуць гэту пiрамiду iерархiчнай залежнасцi сельсавета ад iншых цалкам пад сiлу i раённаму звяну, i ў Светлагорску да гэтага ўжо рыхтуюцца.

Або яшчэ. Фiнансаванне дзейнасцi Саветаў пярвiчнага ўзроўню ажыццяўляюць райвыканкамы, выдзяляючы пэўныя сумы на набыццё канцылярскiх тавараў, будаўнiчых матэрыялаў для рамонту адмiнiстрацыйных будынкаў i навядзення належнага парадку ў населеных пунктах. Некаторыя райвыканкамы i раённыя Саветы па сваёй iнiцыятыве рэкамендавалi сельскiм Саветам увесцi самаабкладанне насельнiцтва, а сабраныя грошы потым выкарыстоўвалiся на агароджванне могiлак, чыстку калодзежаў i г.д. Аднак чаму б аблвыканкаму не распрацаваць адзiныя рэкамендацыi па ўвядзенню на тэрыторыi ўсiх сельсаветаў самаабкладання грамадзян, каб сельвыканкамы не дзейнiчалi кожны на свой манер? Будзе правiльна, калi ў iх з’явiцца свой разлiковы рахунак, куды б паступала частка нейкiх падаткаў, адмiнiстрацыйныя штрафы, iншыя фiнансавыя сродкi, якiя сельвыканкамы маглi б самi зарабляць (напрыклад, ад выдачы даведак, паслуг ЗАГСа, натарыуса i г.д.).

Удзельнiкi семiнара выказалiся таксама за тое, што неабходна перагледзець сiстэму разлiкаў сельвыканкамаў з рознымi суб’ектамi гаспадарання праз структуры казначэйства ў бок iх спрашчэння, змяншэння колькасцi дакументаў, якiя прадстаўляюцца пры фiнансаваннi. Настаў час аснасцiць сельвыканкамы аргтэхнiкай (камп’ютарамi, ксераксамi), выдзелiць iм аўтатранспарт. Трэба таксама перагледзець колькасць работнiкаў сельсаветаў у адпаведнасцi з ускладзенымi на iх функцыямi, увесцi ў штат адзiнку землеўпарадчыка, бухгалтара, а можа i юрыста (апошнiх двух хоць бы на паўстаўкi). Бо на дваiх работнiкаў сельвыканкамаў, як гэта мае месца сёння ў многiх раёнах, выпадае проста непасiльны аб’ём работ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першым раёнам на Гомельшчыне, якi ўкаранiў i выконвае ўсе дзяржаўныя сацыяльныя стандарты, быў Нараўлянскi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика