21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каму льготны крэдыт?

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

У вiцебскi карпункт у апошнi час часта звяртаюцца чытачы, каб атрымаць канкрэтныя адказы на розныя жыццёвыя пытаннi. Наш чытач, якi жыве ў Кастрычнiцкiм раёне Вiцебска, спытаў, якiм чынам яго маладыя сваякi могуць палепшыць свае жыллёвыя ўмовы? Асаблiва пацiкавiўся: якiя iснуюць iльготы для мацi-адзiночак i якiя працэнтныя стаўкi банкаўскага крэдытавання?

Як растлумачыў начальнiк аддзела па кiраванню будаўнiчым комплексам Вiцебскага гарвыканкама Уладзiмiр Каташук, маладая сям’я можа палепшыць свае жыллёвыя ўмовы з дапамогай iльготнага крэдытавання i аднаразовай бязвыплатнай субсiдыi. Канешне, трэба заняць дзеля гэтага чаргу, бо правоў на пазачарговае атрыманне льготнага крэдыту маладыя сем’i не маюць. Зараз тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, на ўлiку ў гарвыканкаме каля 22 тысяч чалавек. Iльготныя крэдыты выдзяляюцца грамадзянам, якiя сталi на ўлiк да 1 студзеня 2005 года. Згодна з указам прэзiдэнта, гэтым займаецца «Беларусбанк».

Першы ўзнос з уласных сродкаў на долевае будаўнiцтва кватэры з дзяржаўнай падтрымкай — 3 працэнты ад кошту жылля. Максiмальны тэрмiн iльготнага крэдытавання — не больш за 20 гадоў. Плата за карыстанне такiмi крэдытамi на працягу тэрмiну iх пагашэння — 5 працэнтаў гадавых. Максiмальны памер iльготнага крэдыту вызначаецца па так званаму «нармiруемаму памеру агульнай плошчы жылога памяшкання i паказчыку кошту будаўнiцтва 1 кв. метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкiх якасцяў для адпаведнага тыпу будынку». Гэты самы памер не можа перавышаць 90 працэнтаў кошту будаўнiцтва.

Пры скасаваннi шлюбу маёмасць мужа i жонкi, калi ўзнiкае спрэчка, дзелiцца ў судовым парадку. Умовы i парадак выдзялення льготнага крэдыту для адзiнокiх мацi, якiя выхоўваюць непаўналетнiх дзяцей, такiя ж, як i ўказаныя вышэй.

Паводле даных спецыялiстаў ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк», працэнтныя стаўкi для грамадзян, што маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, у беларускiх рублях складаюць 12 працэнтаў гадавых — тэрмiнам да 15 гадоў (крэдытуецца 75 працэнтаў ад кошту будаўнiцтва). У валюце — 12 працэнтаў гадавых тэрмiнам да 10 гадоў (крэдытуецца 90 працэнтаў ад кошту будаўнiцтва).

Для грамадзян, якiя не маюць патрэбы ў паляпшэннi жыллёвых умоў, стаўка ў беларускiх рублях складае 17 працэнтаў гадавых — тэрмiнам да 15 гадоў (крэдытуецца 75 працэнтаў ад кошту будаўнiцтва). У валюце адпаведна — 14 i 90 працэнтаў.

Больш дэталёвую iнфармацыю па гэтай тэме нашы чытачы могуць атрымаць непасрэдна ва ўпраўленнi па ўлiку i размеркаванню жылля вiцебскага гарвыканкама (вулiца Ленiна, 32), а наконт крэдытавання — у сектары крэдытавання фiлiяла № 200 — Вiцебскае абласное ўпраўленне «Беларусбанк» (вулiца Смаленская, 9а).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вiцебскi карпункт у апошнi час часта звяртаюцца чытачы, каб атрымаць канкрэтныя адказы на розныя жыццёвыя пытаннi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика