21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З вiзiтам у Беларусь прыедзе прэзiдэнт Венесуэлы Уга Чавес

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Сёння вечарам у Нацыянальны аэрапорт «Мiнск» павiнен прыляцець самалёт з прэзiдэнтам Венесуэлы Уга Чавесам. Як паведамiў на брыфiнгу прэс-сакратар Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi Андрэй Папоў, гэта першы ў гiсторыi двухбаковых адносiнаў вiзiт у нашу краiну кiраўнiка венесуэльскай дзяржавы, а таксама першы ў гiсторыi суверэннай Беларусi вiзiт кiраўнiка лацiнаамерыканскай краiны.

Асноўныя мерапрыемствы вiзiту адбудуцца 23 i 24 лiпеня. Плануецца, што ў нядзелю У. Чавес сустрэнецца з прэзiдэнтам Беларусi Аляксандрам Лукашэнкам, таксама будуць праведзены перамовы ў пашыраным саставе, што павiнна завяршыцца падпiсаннем пагадненняў. Паводле слоў А. Папова, падчас беларуска-венесуэльскай сустрэчы на вышэйшым узроўнi плануецца абмеркаваць ключавыя праблемы мiжнароднага жыцця, пытаннi пашырэння ўзаемадзеяння дзвюх краiн у ААН i Руху недалучэння, развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва па шырокаму спектру накiрункаў. Таксама падчас свайго вiзiту У. Чавес збiраецца наведаць музей Вялiкай Айчыннай вайны, Ваенную акадэмiю, вайсковую часць, дзе размяшчаецца брыгада спецназа Унутраных войскаў МУС.

У рамках падрыхтоўкi да вiзiту, адзначыў А. Папоў, Беларусь наведала дэлегацыя венесуэльскiх экспертаў, якiя правялi сустрэчы i перамовы ў беларускiх мiнiстэрствах, арганiзацыях i на прадпрыемствах, дзе былi вызначаны перспектывы сферы супрацоўнiцтва, такiя як сельская гаспадарка, сельскагаспадарчае i прамысловае машынабудаванне, энергетыка, нафта i нафтахiмiя, навука i тэхналогii. Акрамя таго, напярэдаднi самога вiзiту ў Мiнск прыбыла група венесуэльскiх спецыялiстаў, якiя сумесна з беларускiмi партнёрамi працуюць над канкрэтызацыяй узаемных iнтарэсаў i падрыхтоўкай да падпiсання шэрагу дакументаў, накiраваных на ўсталяванне поўнамаштабнага супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Венесуэлай.

Як паведамляе БЕЛТА, у 2005 годзе тавараабарот памiж нашымi краiнамi ў параўнаннi з папярэднiм годам узрос на 1,3 працэнта i склаў 15,6 млн долараў ЗША. Пастаўкi ў Венесуэлу калiйных угнаенняў склалi 8,5 млн долараў. З’явiлiся новыя таварныя пазiцыi ў структуры экспарту: азотазмяшчальныя злучэннi i паўфабрыкаты з вугляродзiстай сталi. З iншага боку, Беларусь iмпартавала з Венесуэлы толькi запасныя часткi i абсталяванне для аўтамабiляў. У студзенi—красавiку гэтага года экспарт у Венесуэлу адсутнiчаў, а з гэтай краiны ў нашу паступалi запасныя часткi i абсталяванне для аўтамабiляў, шыны, садавiна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў на брыфiнгу прэс-сакратар Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi Андрэй Папоў, гэта першы ў гiсторыi двухбаковых адносiнаў вiзiт у нашу кра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика