21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Загараць трэба з розумам. Тады i карысць будзе

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей СТАРЫНАЎ

А на мой погляд...

Наблiжаецца да завяршэння i лета, i канiкулы ў школьнiкаў i студэнтаў. Адпаведна, з летнiкаў, з дач вяртаецца моладзь — адпачыўшая, загарэлая. Многiя з дарослых таксама пабывалi ў водпуску i цяпер з гонарам дэманструюць навакольным хто беларускi, хто паўднёвы загар. Сапраўды, у меру загарэўшы чалавек выглядае прыгожа, да таго ж пабыць (але зноў жа ў меру) на сонейку — карысна для здароўя. Але часам можна ўбачыць некага падобнага на вугалёк. Цi прыгожа гэта? Спрэчнае пытанне. Цi карысна для здароўя? Хутчэй за ўсё, не, хоць сам чалавек, напэўна, i не здагадваецца пра тое, разлiчваючы толькi на знешнi эфект ад свайго з’яўлення.

Цi любiце вы загараць i цi ўмееце гэта рабiць правiльна, з карысцю для ўласнага арганiзма? Такiм стала чарговае пытанне, якое мы задалi нашым рэспандэнтам.

Тамара Борсук, начальнiк аддзела кантролю за рыбалоўствам Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

— Ну, гэтае пытанне трэба задаваць каму маладзейшаму (смяецца). З узростам да загару ставiшся больш асцярожна. Асабiста мне падабаецца беларускi цi прыбалтыйскi, калi апошнi параўноўваць, скажам, з крымскiм загарам. Да iнстытута я скончыла медвучылiшча, i гэтая адукацыя мне i маёй сям’i ў далейшым дапамагала, прынамсi, калi некалi ездзiлi з дзiцем адпачываць, яно нiводнага разу не абгарэла. Загараць трэба пачынаць пакрысе, па паўгадзiны ў ранiшнiя часы, пакуль сонца не пячэ. Абавязкова мець галаўны ўбор. Людзям з пэўным тыпам скуры i са схiльнасцю да анказахворванняў трэба быць асаблiва пiльнымі, прымаючы сонечныя ванны. Да салярыя, як вы пытаецеся, стаўлюся ў прынцыпе добра — быў бы час.

Ганна Мiхайлава, настаўнiца Юркавiцкай сярэдняй школы Лагойскага раёна.

— Асабiста я загараць не люблю, бо мы ў свой час пацярпелi ад Чарнобыля... Старэйшая дачка вельмi не любiць вiльгаць, халадэчу, дык мы ёй усёй сям’ёй збiралi на пуцёўку ў Егiпет. З’ездзiла яна туды ў красавiку, дык з таго часу перастала хварэць. Нават калi нядаўна спёка стаяла — таксама добра пераносiла. Хоць, паводле яе слоў, у Егiпце больш высокiя тэмпературы пераносяцца лягчэй. Сама я загараю, калi можна так сказаць, напрыклад, падчас працы на агародзе. Але вы ж ведаеце, якi гэта загар — калгасны: на руках да пляча, на нагах — да калена (смяецца). А ўвогуле знаходзiцца пад сонцам трэба з розумам. У маi, чэрвенi, я лiчу, вельмi небяспечна. Загараць без небяспекi для здароўя можна недзе з другой паловы лiпеня, у жнiўнi.

Лiдзiя Колпак, начальнiк Стаўбцоўскага раённага аддзялення Мiнаблупраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва.

— Сонейка я вельмi люблю, але, на жаль, мне даводзiцца ад яго хавацца. Таму загараць я, можна сказаць, не люблю. Хоць у больш маладыя гады (смяецца) рабiла гэта з задавальненнем. Але — у меру, з усiмi мерамi перасцярогi. Зразумела, паўднёвы загар адрознiваецца ад беларускага. Але поўдзень гэта найперш што? Ёд! Памятаю, у 80-х гадах разам з сястрой, у якой былi праблемы з горлам, адпачывалi на моры. Дык яна пасля таго на шэсць гадоў забылася пра тое горла! А ўвогуле шмат яшчэ што залежыць ад самога чалавека. Напрыклад, наша супрацоўнiца ў Беларусi можа загарэць так, што i поўдня не трэба. А вось салярый я не вiтаю — не здорава гэта, усё ж такi лепш, на мой погляд, загараць пад сонейкам.

Вячаслаў Харанэка, шматкратны рэкардмен свету па гiраваму спорту, лаўрэат Кнiгi рэкордаў Гiнеса.

— Загараць я вельмi люблю, але ўсё павiнна быць у меру. Прымаць сонечныя ванны лепш або да 11 гадзiн, або пасля 17. У самую спёку — з 13 да 15 гадзiн — лепш гэтага не рабiць. Усё гэта я добра ведаю, бо 10 гадоў таму моцна згарэў. Раней я спалучаў прыемнае з карысным — загараў падчас выступленняў у Крыме, Балгарыi. Апошнiя два гады нiкуды паехаць не атрымлiвалася, але загарэць можна i дома. Прычым проста ляжаць я не магу, мне шкада часу. Таму я загараю на стадыёне (смяецца), калi выконваю, скажам, расцяжкi. Тады i загар раўней кладзецца! А тых, хто загарае да чарнаты, мне, шчыра кажучы, шкада. Па-першае, мы «бледная» нацыя, мы нiколi не будзем выглядаць, як негры (смяецца). Па-другое, такi загар даволi хутка сыходзiць. Па-трэцяе, з узроста могуць узнiкнуць праблемы, скура старэе, ёсць рызыка ўзнiкнення ракавага захворвання. Так што ўсiм лёгкага i прыгожага загару!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наблiжаецца да завяршэння i лета, i канiкулы ў школьнiкаў i студэнтаў. Адпаведна, з летнiкаў, з дач вяртаецца моладзь — адпачыўшая, загарэлая
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика