Прыдарожны сэрвiс у краiне рухаюць наперад прыватнiкi
На сённяшнi дзень на аўтамабiльных дарогах Беларусi працуе 1121 платны аб’ект прыдарожнага сэрвiсу: 350 аўтазаправачных станцый, 508 пунктаў харчавання, 95 пунктаў пастою, 105 станцый тэхнiчнага абслугоўвання, 63 ахоўваемыя стаянкi. У дзяржаўнай уласнасцi знаходзiцца 31,3 працэнта аб’ектаў прыдарожнага сэрвiсу, у прыватнай — 66,1 працэнта, замежнай — 2,6 працэнта.
Як заўважаюць у Мiнiстэрстве транспарту i камунiкацый, у колькасных адносiнах забяспечанасць аб’ектамi прыдарожнага сэрвiсу на асноўных аўтадарогах, якiя злучаюць Беларусь з суседнiмi дзяржавамi, дастаткова высокая. У адпаведнасцi з еўрапейскiмi патрабаваннямi, забяспечанасць АЗС складае 76 працэнтаў, СТА — 66 працэнтаў, пунктамi пастою — 94 працэнты, пунктамi харчавання — 92 працэнты, пляцоўкамi адпачынку — 95 працэнтаў. Мiнтрансам сумесна з iншымi зацiкаўленымi бакамi летась быў распрацаваны «План развiцця аб’ектаў прыдарожнага сэрвiсу на асноўных аўтамабiльных дарогах Рэспублiкi Беларусь на 2006—2007 гады», згодна з якiм уладальнiкамi аб’ектаў прыдарожнага сервiсу прадугледжваецца будаўнiцтва i рэканструкцыя 54 аб’ектаў на такiх дарогах: АЗС, кафэ, пляцовак адпачынку i iнш. За першае паўгоддзе гэтага года было ўведзена ў эксплуатацыю 4 аб’екты, на 11 распачата будаўнiцтва i рэканструкцыя, на астатнiх — вядзецца падрыхтоўчая работа. Дадаткова на аўтадарогах краiны былi ўведзены 12 пунктаў грамадскага харчавання, 5 АЗС, 3 АГЗС. У вынiку павелiчэння колькасцi аб’ектаў прыдарожнага сэрвiсу ў 2015 годзе сярэдняя адлегласць памiж iмi складзе: памiж пунктамi харчавання — 30 кiламетраў, АЗС — 39 кiламетраў, СТА — 70 кiламетраў, пунктамi пастою — 124 кiламетры. Як адзначаюць у мiнiстэрстве, асноўная прычына невысокiх тэмпаў развiцця аб’ектаў прыдарожнага сэрвiсу заключаецца ў нiзкай рэнтабельнасцi гэтага бiзнэсу. Тэрмiн акупнасцi iнвестыцый у аб’ект прыдарожнага сэрвiсу значна большы тэрмiну акупнасцi аналагiчнага аб’екта, размешчанага ў населеным пункце. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сённяшнi дзень на аўтамабiльных дарогах Беларусi працуе 1121 платны аб’ект прыдарожнага сэрвiсу: 350 аўтазаправачных станцый, 508 пунктаў харчаванн
|
|