21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб нешта зэканомiць потым, усё неабходнае лепш купiць адразу

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей СТАРЫНАЎ

А на мой погляд...

Памятаеце анекдот: чаму ў канцы грошай застаецца яшчэ так шмат месяца? Напэўна, большасцi з нас раз-пораз даводзiлася трапляць у сiтуацыю, калi да аванса цi зарплаты заставалася яшчэ колькi часу, а «фiнансы спявалi рамансы». Чаму так адбываецца? Па розных прычынах. Нехта зрабiў незапланаваную пакупку, хтосьцi мог пазычыць грошай, якiя своечасова не вярнулi, а iншы проста элементарна не «разлiчыў сiлы», iншымi словамi, выдаткаваў фiнансаў за пэўны прамежак часу больш, чым увогуле зарабiў напярэдаднi.

А вы плануеце свой сямейны цi асабiсты бюджэт? Цi ёсць у вас нейкiя свае спосабы набыць усё патрэбнае i яшчэ адкласцi крыху грошай на магчымыя далейшыя пакупкi ў будучым?

Iрына ЗАПОЛЬСКАЯ, старшыня Бабаўнянскага сельскага Савета Капыльскага раёна

— Планаваць мы, канешне, плануем, але адкладваць грошы, на жаль, не атрымлiваецца. Я на сваю зарплату адна ўтрымлiваю яшчэ дваiх дзетак. У прыватнасцi, старэйшая дачка паступiла ва ўнiверсiтэт — на платнае. Збiраемся браць на вучобу крэдыт, але пакуль афармляюцца ўсе патрэбныя паперы, першы ўзнос давялося заплацiць самой. А ўвогуле як бывае? Паколькi жывём у вёсцы, прадукты харчавання пераважна свае, асаблiвых выдаткаў не патрабуюць. Калi атрымлiваю грошы, у блiжэйшы ж час мы iмкнёмся трапiць на кiрмаш — купiць там нейкi абутак, адзенне i iншае. Бо самi ведаеце, як сродкi хутка разыходзяцца (смяецца). Ну, i канешне, раз у паўгода, год даводзiцца планаваць нейкiя буйныя пакупкi — мэблю, вось камп’ютар быў.

Марына НАГIБIНА, начальнiк сектара гiдрапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра

— Як планую? Першай справай, атрымаўшы грошы, разлiчваюся па камунальных плацяжах, набываю неабходныя прадукты харчавання. Калi застаюцца сродкi, магу адразу яшчэ нешта набыць. А ўвогуле ў нашай сям’i iснуе такi спосаб: мы iмкнёмся на патрэбныя першачарговыя рэчы выкарыстоўваць зарплату толькi аднаго сямейнiка, а заробкi iншых без лiшняй патрэбы не чапаць. Гэта дазваляе рабiць нейкiя накапленнi на будучыя буйныя пакупкi. Але гэты спосаб, напэўна, падыходзiць толькi тым сем’ям, дзе ўсе члены дарослыя i працуюць — напрыклад, як у нас. Калi ёсць дзецi, магчыма, такi падыход да планавання бюджэту будзе праблематычным.

Мiхаiл АСIПОВIЧ, галоўны дзяржаўны iнспектар упраўлення экспертыз умоў працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны

— Улiчваючы мой узрост i жыццёвы вопыт, скажу вам так. Калi ў доме ёсць добрая гаспадыня (а ў мяне было некалькi жонак), у руках якой знаходзiцца сямейная каса i якая можа i ўмее граматна распараджацца бюджэтам, грошай заўсёды i на ўсё хопiць. I на будзённыя пакупкi, i на iншыя. Яшчэ вось што заўважу. Памятаеце, наяўнасць грошай параджае апетыт, так? Чым больш фiнансаў, тым больш хочацца. А жыць трэба па сродках, тады iх на ўсё хопiць. Мне грошай хапае.

Валянцiна КУРЫЛIНА, старшы iнспектар групы па грамадзянству i мiграцыi Добрушскага РАУС

— Натуральна, як i кожны чалавек, планую. Буйныя пакупкi кшталту мэблi (яе ж не мяняеш кожны год) звычайна набываю, калi, iдучы ў водпуск, атрымлiваю матэрыяльную дапамогу. У выпадку неабходнасцi сюды ж дадаём i матэрыяльную дапамогу да водпуску мужа. Ну, плюс, канешне, зарплата, калi купляем нешта асаблiва каштоўнае. Калi трэба, дадаём сюды зберажэннi, якiя адкладваем кожны месяц — хоць бы крышачку.

Грошы мы атрымлiваем па банкаўскiх картках. Гэта таксама дапамагае эканомiць: звычайна здымаеш з рахунку невялiкую суму, што можа спатрэбiцца на будзённыя пакупкi. А тое, ведаеце, як любая жанчына (смяецца), магу купiць крэмы, духi калi ўбачу — з незапланаванага. У рэдкiх выпадках i толькi ў роднай сястры, ведаючы, што хутка зарплата, магу пазычыць невялiкую суму. Але толькi тады, калi ведаю, што ўпадабаную рэч могуць раскупiць. Атрымаўшы грошы, адразу плачу за камунальныя паслугi — не люблю даўгоў, купляю прадукты харчавання. Скажам, еду на рынак i бяру мяса адразу на месяц — на 50—70 тысяч рублёў, фарш, iншае. Затое потым нашу ў кiшэнi толькi невялiкую суму, як кажуць, на хлеб i малочныя прадукты, у мiжсезонны перыяд яшчэ, умоўна кажучы, на банан.

Пётр АМЕЛЬЯНОВIЧ, намеснiк галоўнага iнжынера РУП «Гомельэнерга»

— Не атрымлiваецца планаваць. Справа ў тым, што ў нас дзецi — маладыя спецыялiсты. Таму ўсе «лiшнiя» грошы iдуць iм на дапамогу — для рамонту кватэры, набыцця складанай бытавой тэхнiкi, умоўна кажучы, тэлевiзара, халадзiльнiка. А будзённыя пакупкi, тое ж харчаванне, мы звычайна робiм на кiрмашы па нядзелях — адразу на цэлы тыдзень.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памятаеце анекдот: чаму ў канцы грошай застаецца яшчэ так шмат месяца? Напэўна, большасцi з нас раз-пораз даводзiлася трапляць у сiтуацыю, калi да ава
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика