Цi патрэбна вапнаванне
Розныя раслiны па-рознаму рэагуюць на кiслотнасць глебы. Кiслая глеба — неспрыяльнае асяроддзе для развiцця большасцi карысных бактэрый, i гэта адмоўна адбiваецца на харчаваннi раслiн.
Садавод павiнен ведаць, якая кiслотнасць глебы на яго ўчастку. Гэта можна вызначыць з дапамогай спецыяльнага аналiзу цi па ўскосных прыкметах (але гэта будзе менш надзейна). Напрыклад, па характару дзiкай раслiннасцi на ўчастку. На кiслых глебах растуць пераважна раслiны, якiя лепш пераносяць кiслотнасць — шчаўе малое, хвошч, трыпутнiк, асака i некаторыя iншыя. Калi ў травастоi пераважае дзiкая канюшына, рамонак, падбел, значыць, павышаная кiслотнасць у глебе адсутнiчае. Аб кiслотнасцi можна меркаваць i па афарбоўцы глебы пад верхнiм цёмнаафарбаваным слоем. Падкiсленне глебы звычайна суправаджаецца абядненнем яе на арганiчныя рэчывы. Калi колькасць арганiчнага рэчыва змяншаецца, пад верхнiм цёмнаафарбаваным слоем утвараецца светлы слой, падобны на попел. Чым ён лепш бачны, чым больш моцны, тым кiслейшая глеба. Аб кiслотнасцi глебы можна таксама меркаваць i па паводзiнах некаторых культурных раслiн. У прыватнасцi, слабае развiццё канюшыны, моцнае выпаданне яе на другi i на трэцi гады без знешнiх для гэтага прычын указваюць на празмерную кiслотнасць глебы. Аб гэтым сведчыць i з’яўленне на вадзе вадаёмаў, размешчаных недалёка, радужнай плёнкi. Па ўсiх гэтых прыкметах можна скласцi ўяўленне аб кiслотнасцi глебы, але ўсё ж больш надзейна скарыстацца данымi спецыяльнага аналiзу, на аснове якiх разлiчваюць дозы вапнавых угнаенняў. Для вапнавання глебы перад закладваннем саду лепш за ўсё выкарыстоўваць молаты вапняк цi молатую даламiтавую муку. Лепшы спосаб унясення вапны — пад узворванне цi перакопку глебы. Вапнаванне можна праводзiць у асеннi цi вясеннi перыяды. Калi даводзiцца вапнаваць глебу падчас пасадкi (прама ў пасадачныя ямы), лепш выкарыстоўваць вапняк, якi трэба папярэдне змяшаць з глебай, прызначанай для засыпкi ям. На дрэўца яблынi патрэбна 2—3 кг здробненага вапняку; вiшнi цi слiвы — 1—2 кг; чарэшнi — 2—4 кг; грушы — 1—2 кг; на ягадны куст — 0,2—0,3 кг.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Розныя раслiны па-рознаму рэагуюць на кiслотнасць глебы. Кiслая глеба — неспрыяльнае асяроддзе для развiцця большасцi карысных бактэрый, i гэта адмоўн
|
|