Прадаваць бульбу могуць усе
Святлана ЯСКЕВIЧ
У Брэсце вызначаны месцы, дзе можна гандляваць бульбай i iншай плодаагароднiннай прадукцыяй. Гарвыканкам прыняў з гэтай нагоды спецыяльнае рашэнне.
Прадаваць бульбу можна з машын i латкоў, зусiм не абавязкова пры гэтым мець касавыя апараты, выпiсваць адрыўныя талоны, афармляць таварна-транспартныя накладныя i прыходныя ордэры. Гарадское ўпраўленне гандлю i спажывецкага рынку звярнулася да сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганiзацый спажывецкай кааперацыi, фермерскiх гаспадарак, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — да ўсiх, хто мае бульбу, з прапановай прывезцi тавар у абласны цэнтр i прадаць гараджанам. Дазвол на гандаль выдаюць адмiнiстрацыi абодвух раёнаў горада, а таксама названае гарадское ўпраўленне. Усё робiцца для таго, каб жыхары Брэста змаглi зрабiць запасы бульбы, агароднiны, садавiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце вызначаны месцы, дзе можна гандляваць бульбай i iншай плодаагароднiннай прадукцыяй. Гарвыканкам прыняў з гэтай нагоды спецыяльнае рашэнне
|
|