21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Для заявак лепш... брыгада

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Паўгадзiны на дызелi да Чавус i прыкладна столькi ж — у адваротны бок да Магiлёва. Напэўна, менавiта гэтым даволi ўдалым геаграфiчным становiшчам шмат у чым можна патлумачыць той факт, што Гарбавiчы з’яўляюцца адным з буйнейшых населеных пунктаў раёна. Вёска налiчвае каля 820 жыхароў, тут ёсць практычна ўся неабходная iнфраструктура — ад крамаў i ФАПа да музычнай школы i чыгуначнай станцыi. I больш за тое: летась вёска ператварылася ў аграгарадок. Праўда, сама па сабе змена статуса прынесла даволi нечаканы вынiк — павелiчэнне колькасцi зваротаў з тымi цi iншымi просьбамi.

— У нас праводзяцца абследаваннi ўмоў жыцця пажылых i iнвалiдаў, сельскiя сходы з удзелам кiраўнiкоў сельгаспрадпрыемстваў, рэгулярна прыязджаюць iнфармацыйныя групы, у склад якiх уваходзяць прадстаўнiкi аховы здароўя, гандлю i мiлiцыi, нарэшце, тыя ж службы па графiках наведваюць невялiкiя вёскi ў рамках мабiльных груп райвыканкама, — распавядае старшыня Гарбавiцкага сельскага Савета Любоў Мароз. — Разам з тым з’яўленне аграгарадка — гэта новы ўзровень патрабаванняў. Прычым у асноўным па дапамогу iдуць у сельскi Савет. Лiтаральна штодня даводзiцца прымаць як мiнiмум 7—8 наведвальнiкаў.

Адно з «папулярных» пытанняў — асвятленне вулiц. Дакладней, замена старых лямпачак на лiхтарах. З падобнымi просьбамi звяртаюцца дэпутаты, старасты, звычайныя грамадзяне. I ў сваю чаргу мэта сельскага Савета — сабраць усе заяўкi i накiраваць iх у раённыя электрасеткi. Пры гэтым надалей усе праблемы вырашаюцца аператыўна — звычайна асвятленне аднаўляецца на працягу 5 дзён.

Не менш просьбаў, асаблiва зараз, наконт палiва. Зноў-такi заяўкi на брыкет перадаюцца «ў раён», або, як варыянт — у лясгас. Гэта становiцца падставай для завозу. Праўда, у дадзеным выпадку ўсё ж ёсць адна асаблiвасць. Спачатку палiва дастаўляецца пенсiянерам i iнвалiдам. А потым ужо — усiм астатнiм.

— Нашмат больш складанай атрымлiваецца сiтуацыя з вадой, — працягвае Любоў Мароз. — На тэрыторыi сельсавета налiчваецца 167 калодзежаў, прычым частка з iх будавалася яшчэ ў 1950-х гадах. Старыя калодзежы трэба рамантаваць цi ўвогуле замяняць на новыя. Аднак, паводле самых сцiплых падлiкаў, будаўнiцтва кожнага з iх каштуе каля 2 млн рублёў. Такiх грошай у бюджэце сельскага Савета няма, таму мы вырашылi пайсцi крыху незвычайным шляхам i наладзiць добраахвотны збор сродкаў сярод насельнiцтва — па прынцыпу хто колькi зможа.

Зрэшты, калi «калодзежныя» справы хоць нейкiм чынам удаецца вырашаць сваiмi сiламі, то пытанне з зямлёй пераходзiць на ўзровень раёна. Гарбавiцкi сельсавет, дзякуючы вялiкаму возеру, чыстаму лесу i зноў-такi добраму транспартнаму забеспячэнню, даўно ператварыўся ў любiмае месца адпачынку магiляўчан. На пачатку 90-х сельсавет даваў па 70 дазволаў на будаўнiцтва жылых дамоў дачнiкам. Зараз «дачны» бум пайшоў на спад. Затое ўзнiкла iншая патрэба. Мясцовае насельнiцтва старэе i адсюль — значная колькасць зваротаў з просьбамi аб адабраннi зямельных участкаў.

— У нас няма нiякiх цяжкасцяў з выдзяленнем зямлi пад асабiстыя гаспадаркi, практычна кожны жадаючы можа ўзяць да гектара, — адзначае Любоў Мароз. — Аднак выдзяленне цi адабранне ўчасткаў, тое ж правядзенне межаў патрабуе афармлення дакументаў. I тут малюнак горшы. Атрымалася так, што землеўпарадчык, якi працуе пры райвыканкаме, абслугоўвае адразу некалькi сельсаветаў. Адпаведна, увесь час ён знаходзiцца ў раз’ездах — прыём грамадзян адбываецца толькi раз на тыдзень. А гэта нязручна. Таму пажадана, каб такiя спецыялiсты працавалi ў сельсаветах — прынамсi, хоць бы пры такiх вялiкiх, як наш.

Калi магчыма — усе просьбы вырашаюцца на месцы. Калi ж магчымасцяў няма, яны ў абавязковым парадку фiксуюцца. Потым iнфармацыя пера- даецца ў райвыканкам, дзе вырашаецца, якiя службы i калi павiнны выканаць пэўную заяўку. Прычым звычайна на гэта адводзiцца месяц. Хоць не выключаецца верагоднасць, што «стандартны» тэрмiн можа аказацца большым цi наадварот меншым. Тут усё залежыць ад грошай. А таксама — ад наяўнасцi людзей.

Да слова, у гэтым плане сiлы Савета далёка не бязмежныя. Дастаткова сказаць, што працуе ў iм усяго тры чалавекi — старшыня, сакратар i спецыялiст першай катэгорыi. Тым часам за няпоўны год Савету ўжо давялося выдаць звыш тысячы самых розных даведак, яго прамая задача — збор падаткаў i вядзенне воiнскага ўлiку больш чым на паўтысячы чалавек. У рэшце рэшт, нельга скiдваць з рахунку новыя абавязкi ў сувязi са стварэннем аграгарадка. Так, летась у Гарбавiчах былi пакладзены тратуары, заасфальтаваны частка дарог i пад’ездаў, адрамантаваны бальнiца, школа, крамы, комплексны прыёмны пункт. I зараз цi не галоўнае — падтрымлiваць парадак.

— Абкос травы, тратуары, кветкi, добраўпарадкаванне грамадскiх могiлак, лiквiдацыя старых аварыйных дрэў — па сутнасцi, усё гэта на плячах сельскага Савета, — кажа Любоў Мароз. — Сапраўды, нам дапамагае райвыканкам, мы правялi замацаванне пэўных тэрыторый за асобнымi арганiзацыямi. Аднак такi варыянт усё ж далёка не iдэальны. На мой погляд, хутка рэагаваць на тыя цi iншыя просьбы можна толькi тады, калi пры сельвыканкамах цi аддзяленнях камунгаса з’явяцца спецыяльныя брыгады рабочых. Прасцей будзе ўсiм — i нам, i жыхарам сельсавета.

Чавускi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўгадзiны на дызелi да Чавус i прыкладна столькi ж — у адваротны бок да Магiлёва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика