Спадчыннасць па завяшчаннюЯ жыву адзiн. Жонка памерла 10 гадоў таму. Я хацеў завяшчаць сваю прыватызаваную кватэру чужому для мяне чалавеку, але ён заявiў, што такое завяшчанне будзе несапраўдным, паколькi ў дагаворы на прыватызацыю запiсана, што пасля смерцi ўласнiка кватэра належыць спадчыннiкам на агульных падставах, а мае спадчыннiкi — блiжэйшыя сваякi, якiя i аспрэчаць гэта завяшчанне. Дзяцей у мяне няма i блiжэйшыя сваякi — гэта родныя браты i сёстры. У сельсавеце мне сказалi, што нiхто не павiнен ведаць, каму я завяшчаю кватэру, што завяшчанне захоўваецца ў iх архiве, а адзiн экзэмпляр выдаецца мне, i аспрэчыць яго не могуць. Цi так гэта? Як усё правiльна аформiць? Дзмiтрый Мiхайлавiч, Баранавiцкi раён. Артыкулам 1032 Грамадзянскага кодэкса РБ устаноўлена, што падставамi для спадчыннасцi з’яўляюцца завяшчанне i закон. Пры гэтым атрыманне спадчыны па закону адбываецца толькi ў выпадках, калi грамадзянiн, якi памёр, не пакiнуў завяшчання, калi iм была завешчана толькi частка маёмасцi, а таксама ў iншых выпадках, устаноўленых заканадаўствам. Гэта, напрыклад, выпадкi, калi завяшчанне прызнаецца судом несапраўдным поўнасцю або часткова, калi адзiны спадчыннiк па завяшчанню памёр да адкрыцця спадчыны (г.зн. смерцi спадчынадаўца), не прыняў або адмовiўся ад спадчыны i да т.п. Спадчыннiкамi па закону з’яўляюцца грамадзяне, якiя знаходзяцца ў той цi iншай ступенi сваяцтва з памерлым грамадзянiнам, або непрацаздольныя, якiя знаходзiлiся на яго ўтрыманнi. Кола спадчыннiкаў па закону вызначана артыкуламi 1057—1063 Грамадзянскага кодэкса. У адрозненне ад спадчыннiкаў па закону кола спадчыннiкаў па завяшчанню не абмяжоўваецца такiмi рамкамi. Згодна з артыкулам 1041 ГК грамадзянiн можа завяшчаць усю сваю маёмасць або яе частку адной або некалькiм асобам, як уваходзячым, так i не ўваходзячым у кола спадчыннiкаў па закону, а таксама Рэспублiцы Беларусь i яе адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным адзiнкам. Спадчынадаўца мае права пазбавiць спадчыны без тлумачэння прычын аднаго, некалькiх або ўсiх спадчыннiкаў па закону, абумовiць атрыманне спадчыны якой-небудзь законнай умовай наконт характару паводзiнаў спадчыннiка, у любы момант поўнасцю або часткова змянiць цi адмянiць завяшчанне поўнасцю або часткова без указання прычын i г.д. Такiм чынам, умовы дагавора прыватызацыi кватэры нiякiм чынам не перашкаджаюць уласнiку завяшчаць кватэру любой асобе па свайму выбару, паколькi такая падстава спадчыннасцi ўстаноўлена заканадаўствам. Згодна з правiламi, устаноўленымi Грамадзянскiм кодэксам, завяшчанне павiнна быць складзена ў пiсьмовай форме i засведчана натарыусам. У населеных пунктах, дзе няма дзяржаўных натарыяльных кантор, натарыяльныя функцыi выконваюць упаўнаважаныя службовыя асобы. Згодна з рашэннем выканкама, гэтыя функцыi могуць ускладацца на кiраўнiка, яго намеснiка, сакратара або члена мясцовага выканаўчага i распарадчага органа. Для афармлення завяшчання патрэбна звяртацца да iх. Тое, што вам растлумачылi аб завяшчаннi ў сельскiм Савеце, у асноўным правiльна. Завяшчаць кватэру вы маеце права любой асобе, якой пажадаеце. Згодна з артыкулам 1050 ГК, натарыус або асоба, якая сведчыць завяшчанне, сведкi (калi iх прысутнасць патрабуецца), грамадзянiн, якi падпiсвае завяшчанне замест вас (калi вы не можаце гэта здзейснiць самастойна), не маюць права да адкрыцця спадчыны (смерцi спадчынадаўца) выдаваць звесткi аб змесце завяшчання, яго складаннi, адмене або змяненнi. Гэта забарона не распаўсюджваецца толькi на самога спадчынадаўца. Больш падрабязна ўсё, што датычыцца спадчыннасцi, у тым лiку афармлення завяшчання, вам могуць растлумачыць у натарыяльнай канторы. Аспрэчанне завяшчання да смерцi спадчынадаўца не дапускаецца. Пасля гэтай падзеi завяшчанне можа быць аспрэчана асобай, правы i iнтарэсы якой парушаны завяшчаннем. У адпаведнасцi з заканадаўствам суд можа прызнаць завяшчанне несапраўдным, у прыватнасцi, на наступных падставах: калi яно супярэчыць заканадаўству (напрыклад, калi завяшчанне складзена на ўсю кватэру, то яно можа быць аспрэчана асобай, якая сумесна са спадчынадаўцам удзельнiчала ў прыватызацыi i мае права ўласнасцi на долю ў гэтай кватэры); калi былi парушаны правiлы аб форме, а таксама засведчаннi завяшчання; калi завяшчанне было складзена недзеяздольным або асобай, якая знаходзiлася ў такiм стане, што не магла разумець значэння сваiх дзеянняў або кiраваць iмi; калi завяшчанне было складзена спадчынадаўцам пад незаконным уздзеяннем з боку iншых асоб або ў вынiку яго iстотнай памылкi. Толькi на той падставе, што маёмасць завешчана чужому чалавеку, а не сваяку, суд завяшчанне несапраўдным не прызнае, бо спадчынадаўца мае права так зрабiць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я жыву адзiн. Жонка памерла 10 гадоў таму. Я хацеў завяшчаць сваю прыватызаваную кватэру чужому для мяне чалавеку, але ён заявiў, што такое завяшчанне
|
|