Прэзiдэнты СНД абмеркавалi будучыню СадружнасцiУчора Мiнск быў цэнтрам палiтычнага жыцця Садружнасцi Незалежных Дзяржаў — у будынку Нацыянальнай бiблiятэкi прайшло пасяджэнне Савета кiраўнiкоў дзяржаў — удзельнiц СНД. Удзел у самiце прынялi прэзiдэнты Беларусi, Азербайджана, Арменii, Грузii, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расii, Таджыкiстана, Узбекiстана, Украiны, а Туркменiстан быў прадстаўлены намеснiкам прэм’ер-мiнiстра. У сувязi з гэтым, лiчыць А. Лукашэнка, неабходна праводзiць больш актыўную працу па паглыбленню iнтэграцыi, у першую чаргу развiваючы ўзаемадзеянне ў сферы эканомiкi, калектыўнага забеспячэння грамадзянам СНД асноўных сацыяльных правоў i гарантый. А. Лукашэнка лiчыць, што ў СНД часам справы адставалi ад прымаемых рашэнняў. Аднак у той жа час нельга iгнараваць i той факт, што напрацоўкi Садружнасцi леглi ў аснову Еўразiйскай эканамiчнай супольнасцi, а ваенна-тэхнiчнае супрацоўнiцтва набыло фармат у Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Таму, лiчыць А. Лукашэнка, «мы не павiнны спыняцца, каб больш эфектыўна распараджацца патэнцыялам Садружнасцi», а таксама распрацаваць прадуктыўную мадэль узаемадзеяння СНД з iншымi iнтэграцыйнымi аб’яднаннямi. Пры гэтым ён упэўнены, што развiццё супрацоўнiцтва памiж краiнамi СНД падтрымлiваецца «шырокiмi народнымi масамi», што ёсць усе падставы казаць аб тым, што «мы яшчэ не страцiлi крэдыт даверу насельнiцтва», якi нельга iгнараваць. Акрамя таго, адзначыў беларускi Прэзiдэнт, узмацненне ўзаемадзеяння i падтрымка працэсаў iнтэграцыi ў рамках СНД прывядуць да аднаўлення i ўзмацнення пазiцый нашага рэгiёна на мiжнароднай арэне. Асноўным прадметам сустрэчы, адзначыў А. Лукашэнка, у сувязi з унясеннем Групай высокага даверу даклада аб павышэннi эфектыўнасцi СНД i праекта рэфармавання Садружнасцi стала «стратэгiя будучага ўзаемадзеяння ў фармаце дванаццацi дзяржаў». Больш коратка найбольш важную мэту самiта агучыў Прэзiдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў — «вызначыць будучыню СНД». Пасля сустрэчы ў вузкiм фармаце А. Лукашэнка пацвердзiў, што на ёй абмяркоўвалiся шляхi развiцця СНД. Пры гэтым ён адзначыў, што вельмi рады таму, што самiт адбыўся ў Мiнску — горадзе, добрым для прыняцця станоўчых рашэнняў. Беларусь жа, упэўнiў А. Лукашэнка, заўсёды будзе заставацца актыўным прыхiльнiкам iнтэграцыйных працэсаў на прасторы былога СССР. Для разгляду на самiце ў цэлым было падрыхтавана каля 20 дакументаў. Трынаццаць з iх прадугледжвалася падпiсаць без абмеркавання: Дагавор дзяржаў — удзельнiц СНД аб процiдзеяннi легалiзацыi (адмыванню) злачынных даходаў i фiнансаванню тэрарызму, Пагадненне аб абароне ўдзельнiкаў крымiнальнай судавытворчасцi, Праграму супрацоўнiцтва дзяржаў-удзельнiц у барацьбе супраць гандлю людзьмi на 2007—2010 гады i iнш. Астатнiя дакументы былi падпiсаны пасля ўзгаднення пазiцый на сустрэчы ў вузкiм фармаце. Як адзначыў выканаўчы сакратар СНД Уладзiмiр Рушайла, кiраўнiкi дзяржаў на базе даклада Групы высокага ўзроўню па пытаннях павышэння эфектыўнасцi СНД правялi «абмен думкамi па тэме ўдасканалення i рэфармавання Садружнасцi i перспектывах яго развiцця». Таксама былi разгледжаны пытаннi, што датычацца заяў кiраўнiкоў дзяржаў — удзельнiц СНД аб актывiзацыi супрацоўнiцтва ў барацьбе з незаконнай мiграцыяй. Па вынiках абмеркавання былi падпiсаны адпаведныя рашэннi, адзначыў У. Рушайла. Выключэнне склаў толькi праект заявы кiраўнiкоў дзяржаў — удзельнiц СНД аб дагаворна-прававым афармленнi дзяржаўных межаў памiж дзяржавамi — удзельнiцамi СНД, па якому кансенсусу прэзiдэнты знайсцi не змаглi. На вынiковай прэс-канферэнцыi Н. Назарбаеў узгадаў 1991 год, калi быў падпiсаны дакумент аб стварэннi СНД. Паводле яго слоў, цяпер можна сказаць, што гэты дакумент апраўдаў сябе, бо садзейнiчаў мiрнаму развiццю дзяржаў. Тым не менш сёння большасць дакументаў, якiя былi падпiсаны на ўзроўнi СНД, не выконваюцца. Аднак, на яго думку, гэта ўсё ж такi не дыскрымiнуе саму iдэю Садружнасцi. Н. Назарбаеў таксама адзначыў, што кiраўнiкi дзяржаў — удзельнiц СНД адзiныя ў думцы, што неабходна павысiць эфектыўнасць Садружнасцi. Дарэчы, менавiта на аснове казахстанскiх прапаноў абмяркоўвалiся пытаннi рэфармавання СНД. Большасць з iх былi падтрыманы iншымi прэзiдэнтамi. Як вынiк было дадзена даручэнне Савету мiнiстраў замежных спраў СНД да 1 чэрвеня распрацаваць i прадаставiць кiраўнiкам дзяржаў канцэпцыю рэфармавання СНД. У цэлым жа, адзначыў Н. Назарбаеў, самiт кiраўнiкоў дзяржаў — удзельнiц СНД праходзiў у прадуктыўнай i канструктыўнай атмасферы. Ён выказаў упэўненасць, што прынятыя рашэннi дазволяць Садружнасцi «падняцца на новы якасны ўзровень i працягнуць няпростыя iнтэграцыйныя працэсы». Падчас прэс-канферэнцыi было зададзена пытанне адносна магчымасцi выхаду з СНД Грузii. Паводле слоў У. Рушайлы, размовы аб гэтым — простыя чуткi, якiя гучаць ужо не адзiн год. На афiцыйным жа ўзроўнi нiякiх дакументаў ад Грузii аб выхадзе з СНД не паступала. Са свайго боку Н. Назарбаеў адзначыў, што падчас самiта ўсе прэзiдэнты прымалi ўдзел у дыскусii, а таму можна сказаць, што СНД па меншай меры нiкому не перашкаджае. Сяргей КАРАЛЕВIЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Мiнск быў цэнтрам палiтычнага жыцця Садружнасцi Незалежных Дзяржаў — у будынку Нацыянальнай бiблiятэкi прайшло пасяджэнне Савета кiраўнiкоў дзяр
|
|