21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новае пакаленне выбiрае... дзiцячы сад

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

«Калi шмат гадоў таму ў нас закрылi дзiцячы садок, нiхто нiколi не паверыў, што ён адкрыецца некалi зноў», — сказала на адкрыццi дзiцячага садка выхавальнiца Святлана Сергiевiч. — Тым большая радасць для Осы i навакольных вёсак — сённяшняя падзея».

На свята з нагоды адкрыцця групы дашкольнага выхавання ў мясцовай школе сабралiся бацькi, настаўнiкi, выхавальнiкi, госцi. Оса — адна з самых аддаленых вёсак Кобрынскага раёна, за 45 кiламетраў ад райцэнтра,сярод лясоў i балот, на самай гранiцы з Украiнай жывуць людзi, гадуюць дзяцей. Праўда, засталося тут не вельмi шмат жыхароў. Насельнiцтва сельсавета з чатырох вёсак складае ўсяго 780 чалавек. Але на наступны год тут плануецца зрабiць аграгарадок — самы далёкi. Будаўнiцтва жылля, стварэнне iнфраструктуры павiнны iстотна замарудзiць адток моладзi з вёскi. I першай прыступкай на гэтым шляху стала адкрыццё дзiцячага садка пры мясцовай сярэдняй школе.

Некалi ў Осе быў садок з асобным будынкам, са сваiм калектывам работнiкаў. На пачатку дзевяностых гадоў установу скасавалi. I мацi, як хто мог, гадавалi дзяцей. Часцей за ўсё даводзiлася ахвяраваць работай. «Я вельмi рада, што ў вёсцы будзе садок», — сказала шматдзетная мацi Святлана Iльiна. На святочны ранiшнiк яна прыйшла з трохгадовым Сашам. Дома засталася 9-месячная Валя, што праз год-другi таксама пачне наведваць садок. Усяго ў Iльiных расце пяцёра дзяцей. Галава сям’i працуе ў СВК «Дружба народаў». Нядаўна сям’я атрымала дом, пабудаваны па прэзiдэнцкай праграме.

Адзiн з галоўных герояў свята на самым яго пачатку расплакаўся. Калi яго спыталi аб прычыне, маленькi Жора сказаў, што хацеў бы, каб тут быў i тата. Георгiй — трэцi сын у сям’i Карпукоў. Мама гэтага выхаванца працуе ў школе тэхнiчным работнiкам, тата — механiзатар тутэйшай гаспадаркi. Да ўрачыстага ранiшнiка з нагоды адкрыцця дзецi паспелi вывучыць i кароткiя вершы, i песнi. Дырэктар цяпер ужо школы-садка Ларыса Кавалевiч сказала, што адаптацыя малых да новых умоў прайшла хутка i даволi спакойна. Можа, таму, што вясковыя дзецi крышачку менш дамашнiя i больш самастойныя, чым гарадскiя?

А яшчэ дзецi ў Осе здольныя. Летась школа выпусцiла ўсяго пяць адзiнаццацiкласнiкаў. Усе як адзiн паступiлi ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Ларыса Мiкалаеўна ганарыцца сваiм педкалектывам. Кажа, што калегi яе вопытныя, сумленныя. I калi здараюцца такiя маленькiя класы, то ёсць магчымасць працаваць з кожным вучнем амаль што iндывiдуальна. У гэтым годзе дзве школьнiцы з Осы паступiлi ў абласны лiцэй i навучаюцца ў Брэсце. Усяго ў школе зараз займаецца 119 вучняў з чатырох вёсак: Осы, Клятышча, Пералесся i Барысаўкi.

Загадчык раённага ўпраўлення адукацыi Валянцiн Трубчык сказаў, што школьная кацельня днямi пераводзiцца на цвёрдае палiва i цяпло на зiму будзе забяспечана. Упраўленне таксама паспрыяла, каб новы садок меў дабротную мэблю, абсталяване, цацкi, усе неабходныя вучэбныя i выхаваўчыя дапаможнiкi. Гэта адзначылi i бацькi, якiя паспелi ўжо ацанiць набыткi дашкольнага выхавання сваiх дачок i сыноў. Пасля ранiшнiка мы разгаварылiся з матулямi вiноўнiкаў урачыстасцi пра тое, як наогул жывецца ў Осе. Жанчыны ў адзiн голас адзначылi галоўны недахоп — аддаленасць ад раёна. Але з транспартам, на iх думку, апошнiм часам стала лепш. Вядома, не тое, што было ў ранейшыя часы, калi аўтобус хадзiў чатыры разы на дзень. Цяпер аўтобус з Кобрына заходзiць у вёску ранкам i ўвечары. Акрамя таго два разы на тыдзень ёсць маршрутнае таксi. I ў нядзелю — дадатковы аўтобус, якi праз Барысаўку, Дзiвiн iдзе прама на Брэст. Гэты маршрут адкрылi спецыяльна для студэнтаў, якiх у Осе шмат. Бацькi звярнулiся ў сельскi Савет, а мясцовая ўлада вырашала пытанне з транспартнымi арганiзацыямi. Цяпер з напакаванымi на тыдзень сумкамi осаўскiя студэнты дабiраюцца да месца вучобы без праблем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Калi шмат гадоў таму ў нас закрылi дзiцячы садок, нiхто нiколi не паверыў, што ён адкрыецца некалi зноў», — сказала на адкрыццi дзiцячага садка выхав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика