21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ПОЯС

25.08.2009 22:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь КАСЦЕНЬ

Простыя рэчы

Творчая камандзiроўка лiтаратараў i мастакоў ( сямiдзесятыя гады), ляцiм над тундрай. З iлюмiнатара верталёта бачныя толькi аднастайныя мхi, балоты i балотцы, азёры i азёрцы. У кабiну пасажыраў заходзiць бортмеханiк i ўсмiхаецца: «Перасеклi паўночны палярны круг, знаходзiмся ў паўночным халодным поясе зямлi.» А ў верталёце спякотна. На зямлi, калi верталёт сеў ля буравой — таксама. Потым па карце аднавiў забытыя школьныя веды. Так, за палярным кругам — паўночны халодны пояс зямлi, нiжэй яго паўночны ўмераны пояс, якi ахоплiвае i Еўропу, i большую частку Азii, i нават поўнач Афрыкi. Толькi нiжэй Паўночнага тропiка пачынаецца гарачы пояс. Так што i мы, жыхары Беларусi, дзе летам не надта спякотна, а зiмою не так ужо i зiмна, i арабы ў пясках Сахары жывём, «прыцiснутыя» да зямлi адным цеплавым поясам. Але, прабачце, не пра гэтыя паясы пойдзе сёння гаворка.

Пагаворым пра простую рэч — пояс, якi прызвычаiўся здавён чалавек насiць на сваёй паяснiцы цi як яшчэ мы, беларусы, гаворым — сярэдзiне.

Вiдаць, пояс з’явiўся да паслуг чалавека тады, калi спатрэбiлася яму шчыльней да цела прыцiснуць адзенне, накiнутую на плечы скуру, а потым i нешта прычапiць да боку, каб рукi былi свабодныя. Як толькi нi называўся пояс у старадаўнiх беларусаў — крайка, акрайка, каснiк, павязь, спераз. А яшчэ ж i пас. З дзяцiнства помню, як дзядзькi нападпiтку ўжо ў стадыi адходу да дому цi пад лаву зацягвалi песню, дзе былi не брыдкiя, але бязглуздыя радкi:
Бацька сына пярыў пасам,

А сын бацьку ў лоб абцасам...

У Коласа сустракаем iншыя, прыстойныя i прыгожыя радкi:

Твар сур’ёзны ў селянiна,

Важны, задуменны,

Ходзiць, рукi залажыўшы

За той пас раменны.

З першай паловы ХVI стагоддзя захаваўся судовы дакумент, дзе ёсць такiя радкi: «...абарваўся пояс i загiнуў мяшок з грашыма». Тут маецца на ўвазе, канешне, калiта — невялiкi мяшэчак, у якi клалi грошы, тытунь, iншыя патрэбныя дробныя рэчы. Рускi князь Iван I i зваўся Калiтой, бо ўмеў збiраць, грэбцi пад сябе грошы. На пояс вешалi нож у чахле. Традыцыйныя беларускiя паясы выраблялiся суконныя альбо паўсуконныя, з дабаўленнем лёну. Iх альбо вязалi, альбо ткалi, альбо плялi. Колеры ў паясах пераважалi чырвоныя, сiнiя, зялёныя.

Паясы некалi ў нашых папярэднiкаў мелi вельмi вялiкае абрадавае значэнне. У час вяселля маладая павiнна адорваць паясамi радню маладога, а таксама музыкаў, iншых удзельнiкаў свята. Таму часам даводзiлася ёй раздорваць да сотнi паясоў. Дзяўчына задоўга да вяселля, можа, яшчэ i не ведаючы жанiха, мусiла брацца за тканне цi вязанне паясоў. Паясы ахвяравалi ў царкву цi касцёл, зразумела, адпаведныя, багатыя. З дапамогай пояса спавiвалi дзяцей. Ён так i называўся — спавiвач. Поясам перавязвалi першы сноп ураджаю. Гэта потым у ход iшлi перавяслы — саламяныя жгуты. Гаспадыня пад новы год звязвала паясамi хатнiя рэчы папарна, каб жывёла ў будучым спарвалася, пладзiлася. Увогуле святочны, багата аздоблены пояс служыў не аднаму пакаленню беларусаў, перадаваўся ад бацькоў да дзяцей важнай спадчынай.

Думаю, што чытач, схiльны да кепiкаў, чакае: ну а цi ўспомнiш ты... Канешне, у каго з нас не на слыху Багдановiчава:

Ад родных нiў, ад роднай хаты,

У панскi двор дзеля красы

Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы.

Шаўкаткацтва на Беларусi — справа завозная, замежнага паходжання. Але дасягнула вышынь сусветных. I слуцкiмi паясамi Беларусь ганарыцца па сёння. Мануфактуру па вырабу паясоў заклаў у Слуцку адзiн з Радзiвiлаў. Дзейнiчала яна з 1740-х па 1844 год. Багаты i дарагi пояс быў даўжынёй 2 — 4,5 метра. Выкарыстоўвалiся для яго вырабу шаўковыя, залатыя i срэбныя нiткi. Былi i так званыя лiтыя, дзе правы бок быў поўнасцю затканы золатам, шоўку i не бачылася. Спачатку выкарыстоўвалiся ўзоры, якiя нарадзiлiся на Блiзкiм Усходзе, потым майстры пачалi ўключаць у арнамент кветкi мясцовай флоры. Так што паэт дакладны ў завяршэннi свайго верша «Слуцкiя ткачыхi»:

...I тчэ, забыўшыся, рука

Замiж персiдскага узору

Цвяток радзiмы васiлька.

Пояс у многiм паказваў i на сацыяльны стан чалавека. Магнаты, шляхта маглi сабе дазволiць насiць i слуцкiя паясы. У селянiна ўсё было прасцей. Але ж... Паглядзiм на прыведзены верш Коласа. Важна ходзiць селянiн, задуменна. А ўсё ад таго, што прымерваецца да зямлi, якую наважваецца купiць. Ён ужо адчувае сябе яе гаспадаром. Нярэдка за прыкладамi звяртаюся да рамана Аляксея Талстога «Пётр I». Мова ў гэтага рамана сакавiтая, вобразы дакладныя, гiстарычна i псiхалагiчна вывераныя. Дык вось з рамана. Iван Броўкiн, былы бедны селянiн, выбiўся ў людзi дзякуючы дапамозе сына, якi, пры Пятры, прыехаў у Маскву за таварам. Кушак у яго павязаны не па жываце, а пад саскамi, каб было бачна, што жывот выпiрае, сыты жывот.

Яшчэ большае значэнне мае пояс у справе мiлiтарнай, вайсковай. У сярэднявеччы быў спецыяльны абрад, калi маладога шляхцiца, дваранiна апярэзвалi поясам з мячом. Тым самым ён станавiўся дарослым, пасвячаўся ў рыцары. Абрад гэты прыгожы, нават у нечым таямнiчы. Ён добра апiсаны ў творах нашага Уладзiмiра Караткевiча, у творах Генрыка Сянкевiча нашых суседзяў, палякаў. Апiсвалi абрад i рускiя гiстарычныя пiсьменнiкi. А паясы-шарфы генералаў, афiцэраў у ХVII — ХIХ стагоддзях...

Ну, гэта вышэйшыя саслоўi. А ў простых людзей усё было прасцей. Аркадзь Смолiч, апiсваючы вопратку селянiна на пачатку ХХ стагоддзя, гаворыць ужо аб кашулi, якая падпярэзвалася паяском, а наверх апраналася камiзэлька. Так i нашы бацькi ўжо не выстаўлялi напаказ свае паясы, карысталiся рамянямi, дзягамi, якiя насiлi чыста функцыянальны характар, прабачце, падтрымаць нагавiцы i хавалiся пад вопраткай.

Простымi i функцыянальнымi сталi салдацкiя паясы i ў сучаснай армii. Ды i поясам такую рэч ужо не назавеш — дзяга. У Пiмена Панчанкi:

Тужэй падцягваем

франтавыя дзягi,

Глянцуем боты, чысцiм шынялi.

У час вайсковай службы была ў мяне непрыемная гiсторыя, крыху падобная на апiсаную вышэй, з ХVI стагоддзя. У час вучэнняў на палiгоне абарвалася дзяга i згубiў сваю «калiту» — брызентавы чахол з прыцэлам да гранатамёта. А прыбор гэты тады быў сакрэтным. У гарачцы вучэння не заўважыў, пабег далей маладзенькi салдат. А потым прыцэл шукалi ўсёй ротай.

Сёння значэнне «пояс» звузiла сваё iснаванне. Хiба што ў мадэльным бiзнэсе выкарыстоўваецца. Але ж... Ёсць i выратавальны пояс, i пояс чэмпiёна ў боксе. Так што жыве яшчэ простая назва простай рэчы.

Вiцебская вобласць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Творчая камандзiроўка лiтаратараў i мастакоў ( сямiдзесятыя гады), ляцiм над тундрай. З iлюмiнатара верталёта бачныя толькi аднастайныя мхi, балоты i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика