21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт паставiў задачу па вынiках 2006 года дасягнуць максiмальных вынiкаў у рабоце эканомiкi

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора беларускi лiдар прыняў з дакладам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага. Прэзiдэнт праiнфармаваны аб сацыяльна-эканамiчным развiццi Беларусi за 11 месяцаў гэтага года. ВУП за гэты перыяд павялiчыўся амаль на 10 працэнтаў. Рост прамысловай вытворчасцi склаў каля 12 працэнтаў.

Выконваецца даручэнне кiраўнiка дзяржавы па павелiчэнню экспарту беларускай прадукцыi. За студзень—лiстапад 2006 года паказчык дасягнуў $16,5 млрд. i павялiчыўся ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года на 24,5 працэнта. Знешнегандлёвы тавараабарот перасягнуў $33 млрд. i вырас амаль на 30 працэнтаў. Па вынiках года з улiкам гандлю паслугамi паказчык можа дасягнуць рэкорднага ўзроўню $37 млрд.

Мiж тым сальда гандлёвага балансу застаецца адмоўным — па вынiках 11 месяцаў яно склала каля $800 млн. Ва ўрадзе па даручэнню Прэзiдэнта распрацоўваецца праграма скарачэння адмоўнага сальда ў 2007 годзе. Гэта стане магчыма пры ўмове выверанай цэнавай палiтыкi ў энергетычнай сферы, падкрэслiў прэм’ер-мiнiстр.

У цэлым за 11 месяцаў у эканомiку Беларусi было iнвеставана больш як $8 млрд. Больш як 65 працэнтаў прыбытку прадпрыемствы накiроўваюць на ўласнае развiццё. У агульным аб’ёме выпушчанай прадукцыi больш як 13,5 працэнта склалi новыя тавары (задача — дасягнуць i перасягнуць 15 працэнтаў).

Кiраўнiк дзяржавы даручыў ураду актывiзаваць iнавацыйную дзейнасць па рэканструкцыi i перааснашчэнню беларускiх прадпрыемстваў.

Важным складальнiкам у iнавацыйным развiццi краiны з’яўляецца будаўнiцтва — у 2006 годзе, як плануецца, будзе здадзена ў эксплуатацыю больш як 4 млн. кв.м жылля. З iх каля 1,5 млн. кв.м будзе ў вёсцы. Сярэдняя заработная плата ў лiстападзе склала Br671 тыс. За справаздачны перыяд былi прыняты важныя рашэннi ў сацыяльнай сферы: павышаны пенсii, павялiчаны памер зарплат урачам i настаўнiкам, прынята рашэнне аб павышэннi пенсiй адэкватна росту заработнай платы.

У сваю чаргу павелiчэнне заработнай платы ў рэальным сектары эканомiкi суадносiцца з ростам iнфляцыi. За 11 месяцаў гэтага года iнфляцыя ў Беларусi склала 5,7 працэнта. Прэзiдэнту даложана, што ў снежнi гэтага года будзе ўведзена ў строй першая чарга завода па вытворчасцi газетнай паперы ў Шклове. Iдзе будаўнiцтва новых прадпрыемстваў у перапрацоўчай прамысловасцi. Актыўна праводзiцца рэканструкцыя амфiтэатра ў Вiцебску.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора беларускi лiдар прыняў з дакладам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага. Прэзiдэнт праiнфармаваны аб сацыяльна-эканамiчным развiццi Беларусi за 11
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика