21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вёскi далёкiя i блiзкiя

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Камянецкiм раёне 234 населеныя пункты, большасць з якiх — маланаселеныя. Напрыклад, вёска, у якой 5—15 чалавек, для раёна тыповая з’ява. Фактычна толькi пасёлак Белавежскi можна назваць буйным населеным пунктам. Тут пражывае пад дзве з паловай тысячы чалавек — больш, чым на тэрыторыi iншага сельскага Савета. Безумоўна, такая раскiданасць вёсак i iх маланаселенасць накладвае свой адбiтак на работу мясцовай улады. Нават падчас выбарчай кампанii ўзнiкаюць пэўныя цяжкасцi. Як дабрацца да некалькiх пенсiянераў, якiя пражываюць за 10 км ад выбарчага ўчастка? Асаблiва актуальнай праблема становiцца зiмой, калi да закiнутай вёскi цi хутара няма дарогi. А выбары ў мясцовыя Саветы пройдуць якраз зiмой.

— Мы стараемся, каб пенсiянер прыехаў на выбарчы ўчастак i прагаласаваў на месцы. Калi ён пажадае, то яго прывязуць i адвязуць. У перыяд галасавання падключаецца транспарт гаспадарак, аўтапарка ды, калi ёсць неабходнасць, можна наняць i прыватнiка — грошы на гэта ёсць, — растлумачыла Нiна Стасюк, старшыня Камянецкага раённага Савета дэпутатаў, — а ў iншых выпадках скрынка для галасавання дастаўляецца чалавеку ў хату. Выбары — разавая акцыя, i яна праводзiцца не ўпершыню. Але людзi ў далёкiх вёсачках жылi да выбараў i будуць жыць пасля iх. Старыя i нямоглыя ў нас не кiнуты. Аўталаўкi вязуць iм прадукты, сацыяльная служба аказвае дапамогу, дактары таксама наведваюць — значыць, даехаць ёсць магчымасць. Зiмой снег расчышчаецца i транспарт ходзiць. Сапраўды, да кожнай хаты не пад’едзеш, але падысцi можна. Чалавек сам выходзiць на дарогу цi да яго заходзяць. Паўкiламетра — не адлегласць. Хоць вялiкая раскiданасць вёсак мае сваю спецыфiку.

Каб убачыць гэту «спецыфiку», мы наведалi два сельскiя Саветы — Белавежскi i Дзмiтравiцкi.

***
Напачатку падумалася, што ў такiм пасёлку, як Белавежскi, у старшынi Савета мала клопату. Адладжаная iнфраструктура, людзi маюць усе выгоды i атрымлiваюць нармальную зарплату. Мясцовы свiнагадоўчы камбiнат працуе стабiльна, i сярэднi заробак тут 545 тысяч. Ва ўсякiм разе, агароджы кiраўнiку Савета не трэба ставiць самому.

— А чаму Савет павiнен тую агароджу ставiць? — здзiвiлася Алена Хомiч, старшыня пасялковага Савета. — Мы ўжо выйшлi на больш высокi ўзровень — нашы людзi будуюць iх за свой кошт. Неабходна пабялiць дрэвы — бяруць вапну i беляць. Наш чалавек ужо прывык да добраўпарадкаванага жыцця, i калi на вулiцы перагарэла лямпачка, то пацярпець не хоча — мяняй тут жа.

Камбiнат «Белавежскi» Савету дапамагае, але не так, як хацелася б. Можа купiць тую ж вапну, угнаенне для кветак, траву газонную, на свята выдаць ветэранам прэмiю... ды i ўсё. У «Белавежскага» сваiх праблем хапае, да яго далучылi некалькi сельгаскааператываў i ў iх патрэбна ўкласцi грошы.

На тэрыторыi Савета ўсё кампактна, хоць апошнiм часам да яго далучылi дзве вёсачкi. У першай — 9 дамоў i трое жыхароў, а ў другой 47 дамоў i 11 чалавек. Але кiнутых хат няма, iх забiраюць пад дачы. Людзi хочуць жыць па-гарадскому, таму ў пасёлку ўсяго 7 кароў. Навошта трымаць гаспадарку, калi малако i мяса можна атрымаць на камбiнаце.

А турботы, найперш, звязаны з праблемнымi сем’ямi, ды i п’янства даймае...

***

У Iвана Ярашука, старшынi Дзмiтравiцкага сельскага Савета, усё больш сцiпла, бо на яго тэрыторыi 29 вёсак i многiя з iх маланаселеныя — 10—20 чалавек, галоўным чынам, пенсiянеры. А яшчэ 400 пустых хат, з якiмi неабходна разабрацца. Мясцовыя гаспадаркi небагатыя i сельсавету нiчым дапамагчы не могуць. Тым не менш людзям, па магчымасцi, сельскi Савет дапамагае. Сёлета адрамантавана 18 печаў адзiнокiм, а на наступны год запланавана паправiць яшчэ 13.

— У нас п’янства — таксама праблема, — паскардзiўся Iван Iльiч. — I справа не ў гарэлцы, бо цяпер прадаюць тэхнiчны спiрт — разводзяць i збываюць. Безумоўна, барацьбу вядзём, але ж гэта неабходна рабiць сiстэматычна, мэтанакiравана i ў межах усёй рэспублiкi.

Тут ёсць свая ўчастковая бальнiца на 15 ложкаў, i гэты вялiкi плюс неабходна запiсаць на рахунак раённай улады, бо на Камянеччыне працуюць тры ўчастковыя бальнiцы — iх адстаялi.

— Добра было б мець i свайго землеўпарадчыка, — лiчыць Iван Ярашук, — раней так i было. Такi чалавек павiнен знаходзiцца на месцы i валодаць сiтуацыяй.

Што датычыцца выбарчай кампанii, то вылучэнне кандыдатаў фактычна закончылася — кандыдатамi ў дэпутаты, у асноўным, будуць людзi з вышэйшай адукацыяй, хоць ёсць кладаўшчык, прадавец....

Даехаць у аддаленыя вёскi можна будзе без праблем — сельсавет атрымаў новую аўтамашыну.

***

А якiмi хацеў бы бачыць дэпутатаў новага склiкання кiраўнiк райвыканкама Сцяпан Радкавец?

— Хацелася б, каб у Саветы прыйшлi аўтарытэтныя, дзелавыя людзi, бо не ўсе сёння адпавядаюць гэтым патрабаванням. Рэсурс некаторых старшынь сельскiх Саветаў на мяжы. Калi ў дэпутата ёсць амбiцыi i яны накiраваныя на справу, то гэта неабходна вiтаць. Хацелася б, каб Саветы раскрылiся на поўную сiлу.

Сымон СВIСТУНОВIЧ,

Камянецкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Камянецкiм раёне 234 населеныя пункты, большасць з якiх — маланаселеныя. Напрыклад, вёска, у якой 5—15 чалавек, для раёна тыповая з’ява. Фактычна т
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика