21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На Мiншчыне ўкараняюцца медыцынскiя тэхналогii, якiя не маюць сусветных аналагаў

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Новыя, амаль эксклюзiўныя лекi для лячэння цяжкiх захворванняў i паражэнняў унутраных органаў, штучныя iмплантанты вока, унiкальныя эндапратэзы, прэпарат для барацьбы з нiкацiнавай залежнасцю, айчынныя дыягнастычна-лабараторныя рэагенты, прыборы кантролю за станам арганiзма — навукоўцы Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi працягваюць ствараць уласныя медыцынскiя тэхналогii, якiя не маюць аналагаў ва ўсiм свеце. Зараз гэтыя айчынныя напрацоўкi паспяхова ўкараняюцца ў медыцынскiя ўстановы Мiнскай вобласцi. Днямi ў Маладзечне сумесна з медыкамi Мiншчыны i супрацоўнiкамi
БелМАПА прайшоў Дзень галоўнага ўрача, на якiм i было абмеркавана, якiм чынам сiстэма аховы здароўя цэнтральнай вобласцi будзе ўжываць найноўшыя распрацоўкi беларускiх вучоных.

Надзейнае выкарыстанне навуковых тэхналогiй у бальнiцах, палiклiнiках, фельчарска-акушэрскiх пунктах залежыць i ад арганiзацыi працы медыцынскiх устаноў вобласцi. I калi супрацоўнiцтва, кантакт медыкаў-навукоўцаў з урачамi-практыкамi ўжо ўсталяваўся, то пытанне недахопу персаналу, дарэчы, ва ўсiх рэгiёнах краiны, засталося. Дапамагчы абяцаюць медыцынскiя ўнiверсiтэты, якiя будуць павялiчваць набор першакурснiкаў як платнай, так i бюджэтнай формаў навучання. Але чакаць першага «папаўнення» давядзецца не менш за сем гадоў.

Маладзечанская цэнтральная раённая бальнiца, прынамсi, адна з першых на Мiншчыне пачала ўжываць навуковыя дасягненнi. «Супрацоўнiцтва з медыцынскай акадэмiяй паслядыпломнай адукацыi ў нас наладжана добрае, мы выкарыстоўваем амаль усе апошнiя распрацоўкi яе вучоных i, акрамя гэтага, наладзiлi стасункi непасрэдна з супрацоўнiкамi, якiя перыядычна прыязджаюць у Маладзечна, праводзяць кансультацыi з пацыентамi, дзеляцца вопытам з персаналам», — расказаў галоўны ўрач раённага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання Аляксандр БУЗЮК. Акрамя таго, у вобласцi дзейнiчае праграма па пераабсталяванню медыцынскiх устаноў, згодна з якой у Маладзечне былi адрамантаваны блокi аперацыйных i рэанiмацыйных аддзяленняў, з’явiлiся такiя неабходныя для пацыентаў тэхналогii, як аддзяленне гемадыялiзу. Усталявалi i ўнiкальную для краiны сiстэму стацыянарнай ачысткi вады для аперацыйнага аддзялення.

«Акрамя iншых задач, укараненне навуковых тэхналогiй дапаможа вырашыць i праблему смяротнасцi насельнiцтва. Зараз у раёне створана сiстэма аховы здароўя, згодна з якой прымяненне сучасных тэхналогiй, новых сiстэм i прынцыпаў дыягностыкi, пiльная ўвага медыкаў дапамагае вырашыць, напрыклад, праблему смяротнасцi сярод нованароджаных, рэабiлiтацыю цяжкахворых», — паведамiў Аляксандр Бузюк. Так, за 11 месяцаў у раёне нарадзiлася на 166 дзяцей больш, чым летась, тады як пайшло з жыцця на 96 чалавек менш.

Дэмаграфiчнай бяспецы, i аб гэтым неаднаразова пiсала «Звязда», зараз надаецца першачарговая ўвага. Як расказаў карэспандэнту газеты начальнiк упраўлення аховы здароўя Мiнскага аблвыканкама Iван ЛIПНIЦКI, узровень смяротнасцi ў вобласцi панiзiўся на пяць працэнтаў.

— Задача — дасягнуць васьмi працэнтаў панiжэння гэтага ўзроўню. А ўвогуле мы будзем арыентавацца ў будучым на прыклад Фiнляндыi, дзе рознiца памiж дзiцячым нараджэннем i смяротнасцю самая пазiтыўная. Трэба разумець, што праблема смяротнасцi вырашаецца дзякуючы не толькi дапамозе нованароджаным i людзям з цяжкiмi хваробамi. Неабходна ўкараняць навуковыя распрацоўкi ва ўсю сiстэму аховы здароўя, паляпшаць прафiлактычную працу. Дэмаграфiчная бяспека залежыць ад дзейнасцi ўсiх дзяржаўных органаў, i ад кожнага чалавека асабiста.

— Наколькi навуковыя дасягненнi беларускiх медыкаў дапамагаюць?

— Мы працуем па новых методыках лячэння, у тым лiку i хiрургiчнага. Арыентуемся на паляпшэнне якасцi жыцця чалавека. Пачалi рабiць аперацыю па iмплантацыi штучных апаратаў для выпраўлення рытму сэрца. Калi раней такiх аперацый было зроблена 14, то сёлета ўжо 75 чалавек змаглi вярнуцца да актыўнага жыцця, у наступным годзе плануем дапамагчы ўжо 150 хворым. Адначасова дзейнiчае праграма па рэабiлiтацыi асоб з абмежаваным фiзiчным станам — усё больш былых iнвалiдаў вяртаюцца да звычайнай дзейнасцi, робяцца працаздольнымi. Напрыклад, ужо зроблена 300 аперацый па штучнаму эндапратэзаванню суставаў. Людзi, якiя былi нерухомымi, зараз могуць працаваць на вытворчасцi.

— Як iдзе ўкараненне сучасных медыцынскiх тэхналогiй у раёнах Мiншчыны? I колькi гэта каштуе?

— Амаль цалкам пераабсталявана абласная клiнiчная бальнiца. Акрамя таго, у Маладзечне, Салiгорску, Жодзiне, Барысаве якасна наладжана супрацоўнiцтва з БелМАПА, праца iдзе ва ўсiх медыцынскiх установах раёнаў. Каштуе гэта, як няцяжка здагадацца, немалых грошай, але мы вельмi ўдзячныя кiраўнiцтву аблвыканкама за тое, што медыцына падтрымлiваецца як трэба. Напрыклад, сёлета плануецца павялiчыць выдаткi на медыцынскiя патрэбы вобласцi на 20 працэнтаў.

Як расказаў прарэктар па навуковай рабоце Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi прафесар Уладзiмiр КАМЫШНIКАЎ, амаль усе распрацоўкi акадэмii ўкараняюцца ў медыцынскiх установах Мiншчыны. Упершыню навуковыя дасягненнi выкарыстоўваюцца на практыцы так шырока, i робiцца гэта адмыслова, згодна з дамоўленасцю памiж абласным выканаўчым камiтэтам i медыкамi:

— Прыкладаў афтальмалагiчнага iмплантанта, якi зрабiлi пры дапамозе нанатэхналогiй, больш нiдзе няма. Ён створаны дзеля касметычнай iмiтацыi чалавечага вока. Унiкальнасць у тым, што афтальмалагiчны заменнiк можа зрошчвацца з сасудамi i рухацца разам са здаровым вокам як жывы, вiзуальна ён ад звычайнага не адрознiваецца, — распавядае Уладзiмiр Сямёнавiч. — Звярну ўвагу i на лекi, зробленыя на падставе амiнакiслот. Ужо наладжана вытворчасць лекавага сродку «Энтэрал», якi ўтрымлiвае 50 амiнакiслот i дапамагае лiтаральна вярнуць жыццё чалавека, якi знаходзiцца ў складаных, крытычных станах, пасля выдалення страўнiка альбо iншых аперацый. Адзначу i лекавыя сродкi, якiя дапамагаюць пры цырозе печанi, астэапарозах. Гэтыя сродкi — не проста чарговыя аналагi замежных. Яны маюць унiкальныя характарыстыкi i склад, а па эфектыўнасцi з’яўляюцца аднымi з лепшых. Адзначу, што актыўна пачалi выкарыстоўвацца i нашы лабараторныя рэагенты для правядзення аналiзаў i дыягностыкi, распрацавана iх больш за паўсотнi. Дагэтуль мы набывалi рэагенты за мяжой, i каштавалi яны ў два разы больш за нашы.

Асобную ўвагу медыкi надаюць эндапратэзу канструкцыi акадэмiка Руцкага. У краiнах Еўропы толькi гэтая беларуская распрацоўка мае стандарт IСО 9001, па асаблiвасцях канструкцыi i надзейнасцi ён лiчыцца адным з лепшых i каштуе ў некалькi разоў менш за замежныя. Мiнская абласная клiнiчная бальнiца робiць аперацыi менавiта з гэтым пратэзам.

— Накiрункi самыя перспектыўныя. Беларуская акадэмiя паслядыпломнай адукацыi распрацавала метады прафiлактыкi дзiцячых хвароб, сёння ў раёнах Мiнскай вобласцi ўжываюцца нашыя методыкi па дарошчванню нованароджаных, якiя нарадзiлiся значна раней за тэрмiн. Звярну ўвагу i на медыцынскiя прыборы i апараты дыягностыкi i лячэння — мы таксама паспяхова iх укараняем на Мiншчыне. Дзейнiчае i праграма рэабiлiтацыi iнвалiдаў. Адным словам, зроблена шмат, таму ўжо зараз можна казаць, што медыцынскае абслугоўванне ў цэнтральнай вобласцi знаходзiцца на самым высокiм узроўнi, — падкрэслiў рэктар БелМАПО прафесар Генадзь ХУЛУП.

Маладзечна—Мiнск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя, амаль эксклюзiўныя лекi для лячэння цяжкiх захворванняў i паражэнняў унутраных органаў, штучныя iмплантанты вока, унiкальныя эндапратэзы, прэпа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика