21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: Беларусь не мае намеру паддавацца на газавы шантаж Расii

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БЕЛТА

Беларусь не мае намеру паддавацца на газавы шантаж Расii, заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка журналiстам падчас паездкi ў Жлобiн.

«Пакуль iдзе шантаж, але калi яны i далей будуць яго прытрымлiвацца, то мы ў зямлянкi пойдзем, але на шантаж не паддадзiмся», — сказаў беларускi лiдар. Палiтыка Расii адносна Беларусi вядзе да разбурэння двухбаковых адносiнаў. «Я сумняваюся, што Расiя i кiраўнiцтва РФ чарговы раз наступяць на тыя ж граблi. Гэта ўжо было ў 2004 годзе, калi нам спынiлi пастаўку прыроднага газу з Расii. Усё паўтараецца. Тады нам фактычна ў два разы павялiчылi цану на газ. Мы пайшлi на пэўныя ўступкi», — сказаў Прэзiдэнт.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, сёння размова не iдзе аб куплi таннага расiйскага газу. «Мы стаiм на адным. Мы заключылi з Расiяй дагавор аб Саюзнай дзяржаве i шэраг спадарожных дагавораў, якiя забяспечваюць наш саюз», — падкрэслiў кiраўнiк беларускай дзяржавы. «Гэтыя дакументы забяспечваюць роўныя ўмовы для суб’ектаў гаспадарання. Таму хацелася б, каб i тут, i там цэны былi роўныя. Вось чаго мы хочам, а не таннага газу. Няхай па $200, няхай па $300, па $500 (за тысячу метраў кубiчных), але ўмовы павiнны быць роўныя, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Расiя ўзнiмае Беларусi цану на газ у два—тры разы. Гэта цана ў вынiку становiцца ў тры—пяць разоў вышэйшая, чым у Расii». Гаворачы пра палiтыку Расii адносна Беларусi, ён падкрэслiў, што «гэта разбурэнне ўсiх адносiнаў. Такiм чынам нас выштурхоўваюць з расiйскага рынку. Мы не зможам прадаваць сваю прадукцыю, паколькi яна будзе значна даражэйшая», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Пакуль iдзе шантаж, але калi яны i далей будуць яго прытрымлiвацца, то мы ў зямлянкi пойдзем, але на шантаж не паддадзiмся», — сказаў беларускi лiдар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика