21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускi рубель застанецца стабiльным

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Людмiла САЦ, БЕЛТА

У Беларусi ў 2006 годзе выкананы ўсе запланаваныя паказчыкi развiцця банкаўскай сiстэмы. Афiцыйны абменны курс нацыянальнай валюты ў адносiнах да долара ЗША ўмацаваўся, забяспечаны рост рэсурснай базы, уласнага капiталу банкаў. Аб прагнозах Нацбанка па дасягненню важнейшых параметраў развiцця банкаўскай сiстэмы нашай краiны ў 2007 годзе расказаў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч.

Ён адзначыў, што летась найбольш важнымi падзеямi, якiя садзейнiчалi стабiльнасцi ў краiне ў цэлым i ў банкаўскай сiстэме у прыватнасцi, сталi прэзiдэнцкiя выбары i прыняцце праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на 2006—2010 гады. «Гэта праграма сацыяльна-эканамiчнага развiцця ўнiкальная для Беларусi. Такой напружанай праграмы мы яшчэ нiколi не прымалi», — сказаў Пётр Пракаповiч.

На думку Пятра Пракаповiча, самым галоўным вынiкам работы эканомiкi ў 2006 годзе з’яўляюцца станоўчыя вынiкi выканання гадавой праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Так, тэмп эканамiчнага росту ў краiне склаў каля 110 працэнтаў, што больш чым у 2 разы вышэй за тыя тэмпы, якiя былi ў 1996 i 2000 гадах.

У прыватнасцi, Пётр Пракаповiч падкрэслiў, што ўжо другi год запар беларускi рубель умацоўваецца ў адносiнах да долара ЗША. Долар для нас з’яўляецца галоўнай валютай у знешнеэканамiчных разлiках, на яго прыходзiцца каля 70 працэнтаў валютных зберажэнняў насельнiцтва. Нагадаем, афiцыйны абменны курс беларускага рубля да долара ЗША за 2006 год умацаваўся на 0,6 працэнта i на 1 студзеня 2007 года склаў Br2140 за 1 долар ЗША.

Гаворачы аб дэвальвацыi беларускага рубля да расiйскага i еўра ў 2006 годзе, Пётр Пракаповiч адзначыў, што «гэта была нязначная дэвальвацыя, у запланаваных межах». Пры гэтым ён патлумачыў, што знiжэнне курсу нацыянальнай валюты да расiйскага рубля i еўра садзейнiчала экспарту беларускiх тавараў, паколькi галоўнымi гандлёвымi партнёрамi Беларусi з’яўляюцца Расiя, краiны СНД i Еўрапейскага саюза. «Беларускi рубель з’яўляецца стабiльнай валютай, якая забяспечвае канвертацыю па бягучых аперацыях, па iншых валютах, па ўсiх плацяжах. У 2006 годзе мы поўнасцю задаволiлi попыт эканомiкi на iмпарт тавараў за замежную валюту. Нiякiх праблем нi ў прадпрыемстваў, нi ў насельнiцтва з нашым беларускiм рублём не было. Гэта галоўны вынiк валютнай стабiлiзацыi ў 2006 годзе. Гэта застанецца i ў 2007 годзе», — патлумачыў Пётр Пракаповiч.

Такiм чынам, у Беларусi ў 2007 годзе будзе забяспечаны стабiльны курс нацыянальнай валюты i далейшае яе ўмацаванне, нават нягледзячы на павышэнне цэн на расiйскi газ для Беларусi. Змяненне афiцыйнага курса беларускага рубля ў адносiнах да долара ЗША прадугледжваецца ў межах плюс/мiнус 2,5 працэнта на 1 студзеня 2008 года. Гэта будзе вытрымана на працягу года», — сказаў ён. — Мы цудоўна разумеем, што стабiльны беларускi рубель — залог стабiльнага росту нашай эканомiкi, залог выканання праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця на 2006—2010 гады, i мы нiколi не дапусцiм выхаду за межы прагнозных паказчыкаў па курсу беларускага рубля да iншых замежных валют. Усе магчымасцi для гэтага ў нас ёсць».

Акрамя таго, умацаванне беларускага рубля з’яўляецца асноўным фактарам стрымлiвання росту цэн у краiне. Пётр Пракаповiч нагадаў, што, згодна з даручэннем кiраўнiка дзяржавы, нягледзячы на павышэнне цэн на расiйскi газ, цэны на спажывецкiм рынку Беларусi не павiнны перавышаць тыя паказчыкi, якiя закладзены ў праграме сацыяльна-эканамiчнага развiцця на 2006—2010 гады, i ў прыватнасцi, на 2007 год. Гэта таксама з’яўляецца стрымлiваючым фактарам росту цэн. Пры гэтым кiраўнiк Нацбанка падкрэслiў: «Гэта, несумненна, дадатковая нагрузка на бюджэт, на Нацыянальны банк. Але мы з урадам ужо адпрацавалi частку захадаў i частка iх яшчэ будзе адпрацавана , якiя дазволяць нам забяспечыць выкананне i гэтага прагнознага паказчыка ў 2007 годзе. Мы ўпэўнены ў тым, што i ўзровень цэн будзе знаходзiцца ў запланаваных межах, г.зн. ад 6 працэнтаў да 8 працэнтаў, як i ў 2006 годзе, будзем iмкнуцца да нiжняй мяжы гэтага паказчыка».

Гаворачы ў цэлым аб павелiчэннi цэн на расiйскiя энергарэсурсы для Беларусi, Пётр Пракаповiч выказаў шкадаванне ў сувязi з тым, што гэтыя працэсы адбываюцца, таму што яны аслабляюць Саюзную дзяржаву.

Паводле слоў Пятра Пракаповiча, працэнтная палiтыка Нацбанка ўжо нязменная на працягу доўгага перыяду часу. «Мы стараемся, каб было выгадна рабiць уклады ў беларускiх банках у нацыянальнай i замежнай валютах. З iншага боку, мы стымулюем працэс знiжэння працэнтных ставак па крэдытах», — патлумачыў кiраўнiк Нацбанка. Такiм чынам, мяркуецца, што стаўка рэфiнансавання на канец 2007 года складзе 7—9 працэнтаў гадавых.

У гэтым годзе таксама захаваюцца высокiя тэмпы росту крэдытаў эканомiцы. Нагадаем, за 2006 год аб’ём спажывецкiх крэдытаў павялiчыўся ў 1,9 раза. Пётр Пракаповiч таксама адзначыў, што з пачатку студзеня ў Беларусi ў вопытна-прамысловую эксплуатацыю ўведзена бюро крэдытных гiсторый. Цяпер iдзе тэсцiраванне сiстэмы па пытаннях яго бяспечнага функцыянавання.

Як патлумачыў старшыня праўлення Нацбанка, перш чым прыняць рашэнне аб стварэннi ў Беларусi крэдытнага бюро, спецыялiстамi быў вывучаны замежны вопыт. «Мы не пайшлi на стварэнне прыватных бюро крэдытных гiсторый. У нас яно створана ў складзе Нацыянальнага банка. Таму тут не можа быць якой-небудзь уцечкi iнфармацыi, спекуляцый, як мы маглi назiраць у нашых суседзяў», — падкрэслiў кiраўнiк Нацбанка.

Чакаецца, што ў банкаўскую сiстэму Беларусi ў 2007 годзе прыйдуць яшчэ як мiнiмум 5—6 буйных стратэгiчных iнвестараў.

Пётр Пракаповiч таксама нагадаў, што ў адпаведнасцi з канцэпцыяй развiцця банкаўскай сiстэмы Беларусi да 2010 года кантрольныя пакеты чатырох буйнейшых беларускiх банкаў захаваюцца ў дзяржавы. «Затым будзем разглядаць магчымасць прыцягнення замежных iнвестыцый i ў гэтыя банкi з захаваннем кантрольнага пакета акцый ў дзяржавы на першым этапе. Пасля 2015 года могуць прымацца i iншыя рашэннi», — адзначыў ён.

Сёння з 30 дзеючых беларускiх банкаў замежны капiтал прысутнiчае ў 26. З iх стратэгiчных iнвестараў няшмат. А з прыходам новых iнвестараў у Беларусi ўмацуецца канкурэнтная барацьба памiж банкамi, хутчэй будуць укараняцца навейшыя тэхналогii, банкi яшчэ больш будуць зацiкаўлены ў прыцягненнi клiентаў.


 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб прагнозах Нацбанка па дасягненню важнейшых параметраў развiцця банкаўскай сiстэмы нашай краiны ў 2007 годзе расказаў старшыня праўлення Нацыянальна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика