«Прамая лiнiя» старшынi Камiтэта дзяржкантролю ў Мiнску. На чарзе — Вiцебск
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Учора, 1 сакавiка, старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць правёў у Мiнгарвыканкаме «прамую лiнiю» для жыхароў сталiцы. За тры гадзiны Зянон Ломаць адказаў на 53 пытаннi. Усяго ж было зафiксавана 14 тыс. спроб датэлефанавацца на «прамую лiнiю».
Акрамя 53 пытанняў, на якiя адказаў Зянон Ломаць (падрабязная справаздача пра многiя з iх — у адным з блiжэйшых нумароў), яшчэ 114 пытанняў былi прыняты аператарамi. Пытаннi, прынятыя аператарамi, адносяцца да кампетэнцыi Мiнгарвыканкама i па iх гарадскiмi ўладамi будуць праведзены праверкi i дадзены адказы. Прыкладна двума дзесяткамi з 53 пытанняў, паводле слоў Зянона Ломаця, «будзе займацца непасрэдна Камiтэт дзяржкантролю». Да правядзення «прамой лiнii» ў сталiцы Зянон Ломаць праводзiў iх ва ўсiх абласных гарадах, акрамя Вiцебска. У блiжэйшы час, як плануецца, i ў гэтым горадзе старшыня Камiтэта дзяржкантролю зможа адказаць на пытаннi грамадзян. Большасць пытанняў, з якiмi жыхары сталiцы звярталiся да Зянона Ломаця, датычылiся будаўнiцтва, праблем ЖКГ, добраўпарадкавання дарог i тэрыторый. «Радуе тое, што не было зваротаў, кшталту «тут усе такiя дрэнныя, улада не працуе» i г. д. Гэтага не было. I радуе тое, што ў нас з кожным годам становiцца зусiм iншы менталiтэт. Так, жанчына звяртаецца i просiць, каб у Партызанскiм раёне пабудавалi лыжаролерную трасу. Гэта ж цудоўна!». Падчас некалькiх тэлефанаванняў старшыня Камiтэта дзяржкантролю вёў канфiдэнцыяльную размову. «Мы будзем падключаць Дэпартамент фiнансавых расследаванняў. Там пытаннi, звязаныя са злоўжываннем i карупцыяй. Мы дэталёва i глыбока будзем разбiрацца». Зянон Ломаць заявiў журналiстам, што «прамыя лiнii» дазваляюць яму «лепш валодаць сiтуацыяй, праз прамыя размовы з грамадзянамi лепш адчуць пульс жыцця на месцах, каб прымаць правiльныя рашэннi на ўзроўнi рэспублiкi». Гаворачы пра сёлетнюю ўступную кампанiю ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусi, Зянон Ломаць адзначыў, што падрыхтаваны праекты дакументаў па кантролю за яе правядзеннем, якiя прадстаўлены на разгляд кiраўнiка дзяржавы. Рашэнне аб тым, хто сёлета будзе ўзначальваць камiсiю па кантролю за ўступнымi iспытамi, пакуль не прынята.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора, 1 сакавiка, старшыня Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць правёў у Мiнгарвыканкаме «прамую лiнiю» для жыхароў сталiцы. За тры гадзiны Зян
|
|