21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кадыраў стаў самым маладым кiраўнiком суб’екта РФ

Пазачарговае пасяджэнне парламента Чачнi, прысвечанае пытанню зацвярджэння Рамзана Кадырава на пасадзе прэзiдэнта рэспублiкi, адбылося ўчора адразу пасля пятнiчнай малiтвы.

Нагадаем, што кандыдатуру Кадырава напярэдаднi прапанаваў прэзiдэнт Расii Уладзiмiр Пуцiн, а на разгледжанне парламента вынес Паўнамоцны прадстаўнiк прэзiдэнта РФ па Паўднёвай федэральнай акрузе Дзмiтрый Козак. Праз гадзiну пасля пачатку пасяджэння, пасля 20-хвiлiнных дэбатаў, парламент фактычна аднагалосна (56 бюлютэняў — «за», 2 — сапсаваныя) тайна прагаласаваў за Рамзана Кадырава. Цяпер ён з’яўляецца самым маладым кiраўнiком суб’екта Расiйскай Федэрацыi.

У КАПЕНГАГЕНЕ АРЫШТАВАНЫ СОТНI БУНТАЎШЧЫКОЎ

У дацкай сталiцы моладзь учынiла масавыя беспарадкi, якiя па маштабах не маюць прэцэдэнтаў у найноўшай гiсторыi дзяржавы. У вынiку пагрому спалены дзесяткi аўтамабiляў, разбiты вiтрыны магазiнаў, а пад арыштам апынулiся 250 чалавек. Чацвёра, у тым лiку турыст з Германii, атрымалi раненнi.

Беспарадкi ўспыхнулi ў чацвер вечарам, калi маладзёжныя радыкалы, выселеныя з культурнага цэнтра ў сталiчным раёне Норэбра, арганiзавалi акцыю пратэсту. У ёй узялi ўдзел каля тысячы чалавек, якiя спачатку кiдалi ў палiцэйскiх камянi, бляшанкi з фарбай, жалезныя пруты i бутэлькi з запальнай сумессю, а потым пабудавалi цэлыя барыкады i падпалiлi iх.

У хуткiм часе беспарадкi ахапiлi ўвесь цэнтр сталiцы. Палiцыя была вымушана выкарыстаць гумавыя дубiнкi i спецсродкi: газ i шумавыя гранаты. Учора днём палiцыi ўдалося ўзяць горад пад кантроль. На ўсiх уездах былi ўстаноўлены блок-пасты. Павышаныя меры бяспекi былi ўведзены таму, што мясцовыя ўлады чакалi хуткага прыбыцця ў Капенгаген да бунтаўшчыкоў «падмацавання» з iншых раёнаў Данii.

ЮШЧАНКА ВЫРАШЫЎ ПАБУДАВАЦЬ ДЛЯ ЎНУКАЎ МУЗЕЙ АКУПАЦЫI

Прэзiдэнт Украiны, наведаўшы музей савецкай акупацыi ў Тбiлiсi, вырашыў пабудаваць такi ж у сябе на радзiме.

«Нам, безумоўна, трэба зрабiць гэта ва Украiне дзеля нашых дзядоў i прадзедаў, унукаў i праўнукаў», — сказаў Юшчанка. У той жа час ён адзначыў, што на радзiме гэта iдэя выклiча «шаленства пэўных сiл».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазачарговае пасяджэнне парламента Чачнi, прысвечанае пытанню зацвярджэння Рамзана Кадырава на пасадзе прэзiдэнта рэспублiкi, адбылося ўчора адразу па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика