Бывай, «Юнацтва», прывiтанне, маладосць!
Iрына ПРЫМАК
Шайбу, шайбу! Мiнскаму «Юнацтву» не ўдалося паўтарыць поспех трох апошнiх гадоў: у 15-м адкрытым першынстве краiны па хакею з шайбай дзеючыя пакуль чэмпiёны Беларусi, уладальнiкi Кантынентальнага кубка спынiлiся на стадыi 1/2 фiналу.Першым фiналiстам экстралiгi стаў сталiчны «Керамiн», якi ўзначалiў таблiцу па вынiках сёлетняга рэгулярнага чэмпiянату. Мiнчане ўпэўнена справiлiся з наваполацкiм «Хiмiкам-СКА» — лiк у серыi — 3:0, але такi сухi зыход не сведчыць аб слабасцi сапернiка «драконаў». Падначаленыя Сяргея Пушкова, якiя на папярэднiм этапе фiнiшавалi на пятай пазiцыi, папсавалі крывi фаварыту i цудоўна трымалiся ва ўсiх трох матчах, што даказвае iх лiк — 4:2, 3:2, 4:3, прычым першыя сустрэчы праходзiлi на хатняй пляцоўцы каманды Андрэя Гусава. Другую пуцёўку ў фiнал выйграла сталiчнае «Дынама», дзеючы ўладальнiк Кубка краiны. Мiнскае «Юнацтва» не раз даказвала, што ўмее вырываць перамогу ў апошнi момант i дэманстраваць байцоўскi характар, але на гэты раз каманда Мiхаiла Захарава не вытрымала накалу барацьбы i ўступiла ў серыi — 1:3. У прынцыпе, аб тым, што «Юнацтва» ўжо стамiлася i надламалася псiхалагiчна, можна было казаць у час процiстаяння з «Гомелем» у чвэрцьфiнале, калi хакеiсты з горада над Сожам мелi ўсе шанцы выйсцi ў наступны раунд. Нагадаю, што кропка ў адносiнах памiж «Дынама» i «Юнацтвам» у паўфiнале была пастаўлена на арэне лiдараў апошнiх трох сезонаў, дзе госцi адчувалi сябе бы гаспадары: дынамаўцы перамаглi ў двух апошнiх матчах — 6:0 i 5:1, на сваёй жа пляцоўцы «бела-блакiтныя» аказалiся мацнейшымi ў першым матчы (3:2), але ў другiм прайгралi ў авертайме (2:3). Фiнальная серыя стартуе 20 сакавiка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнскаму «Юнацтву» не ўдалося паўтарыць поспех трох апошнiх гадоў: у 15-м адкрытым першынстве краiны па хакею з шайбай дзеючыя пакуль чэмпiёны Беларус
|
|