21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Медыкi — за «класнае адзенне»!

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

У пачатку гэтага навучальнага года Мiнiстэрства адукацыi правяло спецыяльнае анкетаванне, якiм былi ахоплены больш за 32 тысячы вучняў 5—11-х класаў школ i каля 20 тысяч бацькоў школьнiкаў.

Галоўнай мэта было высветлiць, як беларускiя школьнiкi i iх бацькi ставяцца да ўвядзення ў школе дзелавога стылю адзення. Высветлiлася, што сярод бацькоў вучняў 5—11-х класаў станоўча або нейтральна ставяцца да гэтай iнiцыятывы 89 працэнтаў удзельнiкаў апытання. А вось школьнiкi, у адрозненне ад сваiх бацькоў, успрымаюць неабходнасць прытрымлiвацца дзелавога стылю адзення з меншым энтузiязмам — сярэднi паказчык падтрымкi школьнага адзення склаў па краiне толькi 65 працэнтаў. Сярод тых, хто адмоўна ўспрымае школьнае адзенне, — пераважна вучнi 8—11-х класаў. Гэта менавiта той узрост, калi падлеткi iмкнуцца да iндывiдуальнасцi i прад’яўляюць асаблiва высокiя патрабаваннi да свайго знешняга выгляду. У старшай узроставай групе школьнае адзенне дзелавога стылю падтрымалi толькi прыкладна палова навучэнцаў. Затое сярод вучняў 5—7-х класаў паказчык падтрымкi дасягаў у асобных рэгiёнах 72 працэнтаў.

З гэтага навучальнага года Мiнiстэрства адукацыi распачало паэтапнае ўвядзенне ў школе адзення дзелавога стылю. Усе пытаннi па яго вытворчасцi i рэалiзацыi былi ўскладзены на Каардынацыйны савет, у якi ўвайшлi прадстаўнiкi мiнiстэрстваў адукацыi, гандлю, аховы здароўя, канцэрна «Беллегпрам», Белкаапсаюза, Мiнгарвыканкама i Мiнаблвыканкама. З 2006/2007 навучальнага года дзелавы стыль адзення стаў абавязковым для вучняў пачатковай школы. А з наступнага навучальнага года ён стане абавязковым таксама i для вучняў 5—9-х класаў беларускiх школ. I хоць да восенi застаецца яшчэ дастаткова часу, тым не менш вытворцы ўжо даўно «шчыруюць» над новай калекцыяй школьнага адзення. Днямi вынiкi iх работы ацэньвалi члены Каардынацыйнага савета па пытаннях увядзення адзення дзелавога стылю. Усяго на суд строгiх крытыкаў, мiсiю якiх усклалi на сябе Галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Рэспублiкi Беларусь Мiхаiл РЫМЖА i намеснiк мiнiстра адукацыi Казiмiр ФАРЫНО, было вынесена 145 мадэляў 14 прадпрыемстваў канцэрна «Беллегпрам».

— Адразу папярэджваю, што ўзоры, якiя не адпавядаюць новым патрабаванням да штодзённага школьнага адзення, мы нават не будзем разглядаць, — звярнуўся да вытворцаў Мiхаiл Рымжа. — Таму што галоўнае для нас — гэта здароўе дзяцей, i ў першую чаргу мы будзем глядзець на склад тканiн. Часы нейлонавых кашуль, на шчасце, прайшлi. Максiмум натуральных валокнаў у адзеннi. Толькi такое адзенне мы будзем падтрымлiваць i дапамагаць прасоўваць яго на рынку.

Згодна з санiтарна-гiгiенiчнымi патрабаваннямi, дапушчальныя ўкладаннi сiнтэтычных валокнаў i нiтак у тэкстыльных матэрыялах школьнага адзення для ўсiх узроставых груп не павiнны перавышаць 30—35 працэнтаў у вырабах блузкавага i кашульнага асартыменту i 55 працэнтаў — у вырабах касцюмнага i сукенкавага асартыменту. Падкладка павiнна быць пашытая з натуральных цi штучных валокнаў. Сто працэнтаў укладання сiнтэтычных валокнаў дапускаецца толькi ў мадэлях, якiя трапляюць у катэгорыю «святочнае адзенне».

Летась бацькi лiтаральна «завалiлi» медыкаў скаргамi на адсутнасць у продажы дастатковага асартыменту школьнага адзення, якое б па паказчыках гiграскапiчнасцi i паветрапранiкальнасцi адпавядала дзеючым нарматывам. Спецыялiсты тэрытарыяльных органаў дзяржаўнага санiтарнага нагляду таксама наведалi секцыi «Адзенне для школы» i школьныя кiрмашы, i на свае вочы пераканалiся ў справядлiвасцi бацькоўскiх папрокаў. Так, у правераных сталiчных магазiнах 78 працэнтаў адзення 40—46-га памераў рэалiзоўвалiся з саставам хiмiчных валокнаў у матэрыяле ад 70 да 100 працэнтаў.

Мiхаiл Рымжа i Казiмiр Фарыно стрымалi сваё абяцанне i перш чым ацанiць тую цi iншую мадэль з цiкавасцю вывучалi этыкеткi. Не ўсiм з убачанага яны засталiся задаволеныя, тым не менш практычна ва ўсiх вытворцаў знайшлiся ўзоры, якiя, з аднаго боку, адпавядалi новым СанПiНам, а з iншага — мелi ўсе шанцы спадабацца будучым пакупнiкам. Прадукцыя ЗАТ «Калiнка» атрымала высокую ацэнку членаў Каардынацыйнага савета, тым не менш побач са стэндам гэтага прадпрыемства разгарэлася цiкавая дыскусiя.

— Мы шыем адзенне для школы ўжо больш як 10 гадоў. I за гэты час выпрабавалi самыя розныя тканiны: вiскозу, паўшэрсць i 100-працэнтую сiнтэтыку, — паведамiла начальнiк аддзела распрацоўкi дзiцячага асартыменту ЗАТ «Калiнка» Алена ГВАЗДОВIЧ. — I летась мы вырашылi шыць касцюмы ў двух варыянтах: першы — з паўшэрсцi i другi — з полiэстэру. Каб у пакупнiкоў была магчымасць выбiраць, што iм больш падыходзiць i па цане, i па знешняму выгляду. Як бачыце, больш прывабны выгляд маюць касцюмчыкi з сiнтэтыкi.

З уласнага бацькоўскага вопыту хачу сказаць, што калi спякотным летам выбiраеш дзiцяцi адзенне для школы, ён увогуле адмаўляецца нацягваць на вiльготнае цела штаны з паўшэрсцi, якiя да таго ж яшчэ i колюцца. А сiнтэтыка, якую абвiнавацiлi ва ўсiх грахах, па сваiх эксплуатацыйных i гiгiенiчных паказчыках нi ў чым не саступае шэрсцi i паўшэрсцi. У сучаснай сiнтэтыцы выкарыстоўваюцца мiкравалокны, якiя прапускаюць паветра не горш, чым натуральныя тканiны. Мы можам гэта даказаць. Усе нашы тканiны перад iх запускам у вытворчасць абавязкова даследуюцца ў лабараторыi Цэнтра экспертыз i выпрабаванняў Мiнiстэрства аховы здароўя, у тым лiку i на паветрапранiкальнасць. Паглядзiце на лiчбы: нашы паказчыкi ў паўтара-два разы вышэй аптымальных паказчыкаў. Цела дзiцяцi ў такiх касцюмчыках дыхае. I бацькi павiнны гэта ведаць. Няхай яны самi робяць свой выбар i галасуюць рублём.

Вытворцам ёсць над чым паразважаць. Рэшткi леташняй калекцыi складаюць у гандлi 106 тысяч адзiнак, i больш за 40 тысяч адзiнак знаходзiцца на складах прадпрыемстваў. Члены Каардынацыйнага савета настойваюць на тым, каб усю прадукцыю, якая не адпавядае санiтарна-гiгiенiчным нарматывам, перамаркiраваць: з рабочага адзення для школьнiкаў яе перавядуць у разрад святочнага адзення цi адзення на выхад. А вось «правiльныя» касцюмы, кашулi i блузы, наадварот, павысяць свой «статус». Першы намеснiк старшынi канцэрна «Беллегпрам» Уладзiмiр АСТРОЎСКI паведамiў, што ўжо вядзецца работа над спецыяльнай маркiроўкай: мадэлi, рэкамендаваныя Каардынацыйным саветам, будуць камплектавацца ярлыкамi з брэндам «Класнае адзенне». Для бацькоў гэта будзе добры арыенцiр, а для вытворцаў — цудоўная рэклама. Прычым брэнд будзе зарэгiстраваны, каб iм не змаглi скарыстацца несумленныя вытворцы.

Падводзячы вынiкi пасяджэння савета, Казiмiр Фарыно звярнуў увагу вытворцаў на перагружанасць калекцый адзення для хлопчыкаў палоскай, а дзявочых калекцый — рознымi аксэсуарамi. Не знайшоў намеснiк мiнiстра ў школьнай калекцыi таксама нiякiх намёкаў на нацыянальныя матывы. Трэба прызнацца, што выказанае Казiмiрам Фарыно меркаванне аб тым, што ў дзявочым адзеннi трэба аддаваць перавагу спакойным адценням, i клетка ў школе, магчыма, будзе не зусiм да месца, сур’ёзна азадачыла прадстаўнiкоў прадпрыемстваў. Мадэлi, пашытыя з тканiн-кампаньёнаў, карыстаюцца ў маленькiх моднiц стабiльным попытам. Яны выглядаюць адначасова i элегантна, i iндывiдуальна, i ярка. Клетка таксама добра ўпiсалася ў дзелавы стыль — гэта адны з найбольш эфектных мадэляў.

Напрыканцы Казiмiр Фарыно выказаў пажаданне, каб у гандлёвых секцыях, дзе будзе прадстаўлена школьнае адзенне, працавалi толькi тыя прадаўцы, якiя ўмеюць прыпаднесцi пакупнiку тавар, даць параду i дапамагчы вызначыцца з выбарам.

— Як будуць апранутыя нашы дзецi ў наступным навучальным годзе, у многiм будзе залежаць ад гандлю, — падкрэслiў намеснiк мiнiстра адукацыi. — У другой палове мая ў Мiнскiм палацы моладзi будзе арганiзаваны паказ для грамадскасцi калекцыi адзення, рэкамендаванай Каардынацыйным саветам. Затым аналагiчныя паказы пройдуць ва ўсiх абласцях. А летам мы наведаем школьныя кiрмашы, каб паглядзець, як рэалiзуецца адзенне для школы. Цi ўмеюць работнiкi гандлю яго прадаваць? Дзiця павiнна выйсцi з магазiна цалкам апранутае.

Дарэчы, за свайго пакупнiка беларускiм прадпрыемствам давядзецца сур’ёзна змагацца. Так, падчас праведзенага анкетавання 42 працэнты вучняў 5—11-х класаў паведамiлi, што набывалi сабе адзенне для школы на рэчавых рынках. 41 працэнт — на школьных кiрмашах. Астатнiя або шылi сабе адзенне па iндывiдуальнаму заказу, або вырашылi не абнаўляць свой леташнi школьны гардэроб. Сярод навучэнцаў пачатковай школы змаглi знайсцi сабе адзенне на школьных кiрмашах 49 працэнтаў, а 35 працэнтаў апраналiся на рэчавых рынках. Многiя ўказвалi ў якасцi прычыны, па якой яны адмовiлiся ад прамысловай калекцыi, больш разнастайныя i цiкавыя мадэлi адзення, якiя можна было знайсцi на шматлiкiх рэчавых рынках.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку гэтага навучальнага года Мiнiстэрства адукацыi правяло спецыяльнае анкетаванне, якiм былi ахоплены больш за 32 тысячы вучняў 5—11-х класаў ш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика