21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Вучыцца з усмешкай спраўляцца з жыццёвымi перашкодамi...»

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэха публiкацыi

Новыя парады горацкага бiяэнергатэрапеўта Валянцiна Таранава

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 31 сакавіка, 3 красавіка.)

7. Наступная праблема — гэта фантомныя болi. Самому Таранаву падавалася, што гэта даволi рэдкiя выпадкi, але да яго за кароткi час звярнулася некалькi чалавек з гэтай нагоды. Фантомныя болi — гэта калi ў чалавека ампутуюць руку альбо нагу, а боль у iх застаецца.

— Апошняе тэлефанаванне было ад маладога чалавека: ён трапiў у аўтааварыю, у вынiку яму аднялi нагу, а пятка балiць, — расказвае Валянцiн Мiкалаевiч. — Балiць дзень i ноч, да вар’яцтва, i нельга нiчога зрабiць. Вось тут i пачынаецца тая галiна ведаў, у якой мы пакуль мала што разумеем. Гэта звязана з тонкiм матэрыяльным светам, з нашым эфiрным целам. Яшчэ сёння навука з цяжкасцю гэта разумее, хоць першыя даследаваннi ў гэтай сферы пачыналiся яшчэ ў 1940-я гады амерыканскiмi навукоўцамi, а потым над гэтым працавалi ў Еўропе i СССР.

Таранаў узгадвае эксперымент: ад звычайнага лiста адрэзалi кавалак, потым фатаграфавалi яго ў высокачастотным выпраменьваннi i атрымлiвалася выява цэлага лiста. Гэта выключана з пункту гледжання матэрыялiзму.

— Але як гэта растлумачыць? — пытаецца лекар i тут жа спрабуе даць адказ. — Застаецца памяць. Калi яна застаецца ў лiста, то ў жывога бiялагiчнага аб’екта, надзеленага розумам (кiм з’яўляецца чалавек) тым больш гэта памяць захаваецца. I ад гэтай праблемы, мне падаецца, навукоўцам нiкуды не сысцi.

Што датычыцца канкрэтнага выпадку боляў у пятцы нагi, якой ужо няма, то тут, лiчыць Валянцiн Мiкалаевiч, трэба ўздзейнiчаць на пэўныя цэнтры ў галаўным мозгу, якiя кiруюць рухальнай сiстэмай.

— Нагу адрэзалi, а цэнтр лiчыць, што яна ёсць, — вобразна тлумачыць Таранаў. — Трэба ўносiць карэктывы ў праграму гэтага цэнтра. Мяркую, што карэкцыя магчымая, а цi будуць вынiкi — пакажа наша сустрэча ў блiжэйшы час.

8. Састарэлыя людзi скардзяцца на хранiчную бяссоннiцу. Прычым у многiх, хто звяртаўся да горацкага бiяэнергатэрапеўта, з’явiўся яшчэ i страх з гэтай нагоды. Людзi расказваюць, што яны ўжо з вечара ведаюць, што не будуць спаць, цi будуць — але толькi некалькi гадзiн альбо сон будзе дрэнны.

— Так чалавек проста загадзя сябе праграмуе, — каментуе Валянцiн Мiкалаевiч. — Ёсць, канешне, шмат фiзiялагiчных прычын для дрэннага сну. Але трэба ведаць яшчэ i тое, што сон у працэсе старэння мяняецца разам з чалавекам. Гадоў да 45 сон з’яўляецца монацыклiчным: гэта значыць, чалавек лёг увечары, прачнуўся ранiцай. Цыкл сну у маладых, як правiла, адзiн i працяглы. А з гадамi чалавек вымушаны пераходзiць на полiцыклiчны сон. Састарэлыя людзi часта пра гэта не ведаюць i баяцца такой сiтуацыi, хоць гэта закладзена прыродай.

Людзi ва ўзросце засынаюць больш павольна, яны часцей прачынаюцца ўначы, i начны сон увогуле становiцца больш кароткiм. Але разам з тым арганiзм патрабуе дзённага сну. Лекар раiць: не трэба баяцца прачынання ў 4 гадзiны ранiцы i, калi спаць далей не хочацца, проста займiцеся iншымi справамi i атрымайце, як гаворыцца, асалоду ад жыцця.

— Адзiнае, што трэба памятаць, — робiць заўвагу Таранаў, — гэта тое, што iдэальны сон (у тым лiку i дзённы) можа быць толькi без святла. На вокнах у пакоi павiнны быць шчыльныя парцьеры — якiя заўсёды былi, напрыклад, у спальнях арыстакратаў. Сёння мы ўпрыгожваем вокны празрыстымi фiранкамi цi жалюзi, але яны толькi пыл збiраюць. Так, мы закрываем вочы, але на святло рэагуе яшчэ i скура. Таму многiя скардзяцца: маўляў, паспаў удзень i галава цяжкая. Гэта можа быць ад таго, што чалавек спаў у светлым пакоi.

Валянцiн Мiкалаевiч раiць таксама спаць пры закрытых фортках i балконах.

— Я прадбачу пярэчаннi, таму што нам унушылi, што самы здаровы сон — калi ёсць прыток свежага паветра, — расказвае лекар. — Але ў навукi маюцца ў гэтым сумненнi. Адзiн амерыканскi навуковец праводзiў дослед з дзецьмi: адна група спала ў пакоi з адчыненымi вокнамi, а iншая — у герметычным памяшканнi, якое, аднак, загадзя было добра праветрана. Дослед быў працяглы, i ён упэўнiўся, што дзецi, якiя спалi пры закрытых вокнах, менш хварэлi, у тым лiку i прастуднымi захворваннямi. Гэта, на мой погляд, звязана з узроўнем вуглякiслага газу ў крывi, якi гэтак жа важны, як i ўзровень кiслароду.

Парады Таранава: праветрыць перад сном памяшканне, каб знiшчыць пахi i разагнаць пыл, але спаць пры зачыненых вокнах i фортках, без святла. Перад сном можна выпiць адвар зёлак, якiя супакояць. Напрыклад, мяты i кораня валяр’яну разам з лыжачкай мёду. Гэта толькi плюс здароваму сну.

9. Агульная парада. Што трэба рабiць для захавання жыццёвай энергii?

— Гультайства вядзе да самаразбурэння, — цвёрда гаворыць бiяэнергатэрапеўт. — Трэба рабiць i верыць у добры вынiк сваiх спраў. Адна з важных складовых — псiхiчная энергiя. Памятайце, што чалавек — гэта той жа акумулятар: калi аддаў энергiю — патрэбна падзарадка, аднаўленне. Таму працуйце са сваёй свядомасцю i iмкнiцеся не расходаваць сваю энергiю на пустыя справы. Можна крычаць па кожнай дробязi, i гэта няправiльна. А можна з усмешкай праходзiць любую перашкоду ў жыццi, i якраз гэта няхай атрымаецца ў кожнага чалавека.

Запiсала Iлона IВАНОВА.

г. Горкi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя парады горацкага бiяэнергатэрапеўта Валянцiна Таранава
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика