Рэвiзiя насення
Такi цяпер час, калi гандаль насеннем набыў шырокi размах. А можа ў кагосьцi яго многа з мiнулага i пазамiнулага гадоў, i вы вырашылi навесцi парадак у вашым «арсенале» — выбраць усходжае насенне i адбракаваць дрэннае. Якасць насення можна вызначыць па форме, колеру, паху, бляску. Напрыклад, насенне цвятной i белакачаннай капусты павiнна быць сiне-чорнага колеру. Калi яго афарбоўка больш светлая, значыць, яно сабрана нявыспеўшым i ўсходжасць будзе нiзкая. Насенне, якое захоўвалася пры павышанай вiльготнасцi, часта набывае матавую, бляклую афарбоўку.
Па колеру можна вызначыць i ўзрост насення. Напрыклад, у агуркоў, кабачкоў, патысонаў старое насенне шэрага колеру, а свежае — больш светлае. Чорная фасоля з цягам часу робiцца рыжай. Якасць насення можна вызначыць i па яго паху. Калi насенне вострапахучай агароднiны (пятрушкi, сельдэрэю, кропу, кмену, анiсу, маярану i iнш.) страцiла свой характэрны пах, то i ўсходжасць iх слабая. Але, паважаныя гаспадынi, не спяшайцеся выкiдваць такое насенне. Крыху падсушыўшы яго, перамялiце у кавамолцы — i гатовая прыправа ў суп цi да мяса. Вось некаторыя тэрмiны захоўвання насення: капуста качанная i цвятная — 4—5 гадоў; цыбуля — 3 гады; морква — 3—4 гады; агуркi, гарбузы, кабачкi — 6—8 гадоў; пятрушка каранёвая — 2—3 гады; памiдоры, фiзалiс — 4—5 гадоў; радыска, рэпа, рэдзька — 4—5 гадоў; салата, перац — 3—4 гады; буракi сталовыя — 4—5 гадоў; сельдэрэй, кроп — 1—2 гады; фасоля, гарох — 5—6 гадоў; шпiнат — 3—4 гады. Для павышэння якасцi насенне калiбруюць. Для гэтага неабходна апусцiць яго на 3—5 хвiлiн у салёную ваду (1 ч. лыжка солi на 1/2 шклянкi вады). Пагружанае на дно насенне прамыць i прасушыць, а якое ўсплыло — выкiнуць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такi цяпер час, калi гандаль насеннем набыў шырокi размах. А можа ў кагосьцi яго многа з мiнулага i пазамiнулага гадоў, i вы вырашылi навесцi парадак
|
|