21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ты не такi, як усе. Ты працуеш у офiсе

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Паводле звестак Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, летась па дапамогу ў дзяржаўныя службы занятасцi насельнiцтва звярнулася 309 тыс. жыхароў Беларусi, што перавысiла паказчык пазамiнулага года больш чым на 3 працэнты. Аднак не сакрэт: не меншая колькасць грамадзян краiны вырашыла праблему пошуку «лiшняга месца» iншым чынам — самастойна або... праз прыватныя кадравыя агенцтвы. Праўда, якраз апошнi варыянт усё ж мае свае i даволi значныя асаблiвасцi. Так, паводле слоў начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва мiнiстэрства Мiкалая Коханава, калi дзяржаўныя службы гатовыя шукаць вакансii практычна для кожнага, то прыватныя агенцтвы традыцыйна робяць асноўную стаўку на ўладкаванне высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў.

Дзе зарплата — там адбор

Зараз у Беларусi налiчваецца амаль паўтара дзесятка прыватных кадравых агенцтваў. А iх агульная база дадзеных — каля сотнi вакансiй, якiя, як правiла, «заявiлi» арганiзацыi недзяржаўнай формы ўласнасцi. Дарэчы, для апошнiх паслуга па падбору персаналу з’яўляецца платнай. А вось непасрэдна для тых, хто мае намер працаўладкавацца, — не. I гэта, безумоўна, вiдавочны плюс.

Аднак плюс для суiскальнiкаў цi не галоўны — аплата працы. Трэба заўважыць адразу, што вызначыць нейкiя «агульныя» лiчбы тут цяжка, як кажуць, усё залежыць ад канкрэтнай фiрмы. Тым не менш сярэднi на сёння ўзровень атрымлiваецца наступным. Пераважная большасць недзяржаўных арганiзацый шукае праз агенцтвы офiс-менеджараў i сакратароў «на зарплату» ў 250—270, эканамiстаў — у 250—350, менеджараў па продажу — 350, спецыялiстаў па лагiстыцы — 400, начальнiкаў вытворчых участкаў — 450, тэхнолагаў — 500, экспедытараў —ад 500, бухгалтараў — у 400, галоўных бухгалтараў — ад 600, галоўных iнжынераў — 600—650, праграмiстаў — 700—900, кiраўнiкоў аддзела маркетынгу — 800—1000, камерцыйных дырэктараў i дырэктараў па персаналу — ад 1000, а дырэктараў фiрмаў i кампанiй — на зарплату ад 1500 «умоўных адзiнак» у месяц.

Лiчбы па-сапраўднаму ўнушальныя. Зрэшты, ужо з гэтага пералiку становiцца вiдавочным i значны мiнус — «нестандартнасць» самiх прапаноў. Да таго ж нялiшне заўважыць: пад высокiмi заробкамi заўсёды маецца на ўвазе не менш высокая «планка» патрабаванняў. А таксама — жорсткi адбор сярод прэтэндэнтаў.

Узрост. I не толькi

Вырабiць якасна, прадаць выгадна, атрымаць сваю долю рынку. Такiя мэты мае любая кампанiя. Адпаведна, шмат у чым падобнымi з’яўляюцца патрабаваннi да суiскальнiкаў працоўнага месца. Усе хочуць, каб новы супрацоўнiк на любой пасадзе мог лёгка знаходзiць кантакт з людзьмi, быў адказным i здольным да навучання. I плюс да таго — з’яўляўся спецыялiстам у пэўнай «вузкай сферы». Прыкладам, меў вопыт работы менавiта з ацяпляльным абсталяваннем цi сухiмi малочнымi сумесямi.

Разам з тым ёсць i даволi спецыфiчныя ўмовы адбору. Прычым перш-наперш яны залежаць... ад статусу патэнцыяльнага работнiка ў фiрме. У прыватнасцi, зазначае дырэктар кадравага агенцтва «Квадрат» Наталля Найдзенкава, амаль кожны наймальнiк выказвае пажаданне, каб будучы кiраўнiк той цi iншай арганiзацыi раней не толькi працаваў з «патрэбнай» таварнай групай, але i на практыцы займаўся распрацоўкай стратэгii развiцця прадпрыемства, аналiзам фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi, наладжваннем супрацоўнiцтва ўсiх аддзелаў. Плюс да таго ёсць тэндэнцыя: гандлёвыя кампанii звычайна шукаюць кiраўнiка ва ўзросце да 40, а вытворчыя — ва ўзросце да 50 гадоў.

Больш «нiзкае» звяно любой арганiзацыi — кiраўнiкi аддзелаў цi падраздзяленняў. Паколькi мяркуецца, што гэтыя работнiкi павiнны ўзнiмацца па кар’ернай лесвiцы i павышаць узровень сваёй квалiфiкацыi, тут узроставае патрабаванне да прэтэндэнтаў яшчэ больш жорсткае — да 35 гадоў. Пры гэтым, на думку амаль усiх работадаўцаў, будучы кiраўнiк аддзела абавязаны зноў-такi добра ведаць прадукцыю i рынак, умець планаваць работу, ставiць задачы перад падначаленымi i, зразумела, кантраляваць выкананне.

Наступная прыступка — шараговыя супрацоўнiкi аддзелаў. У дадзеным выпадку цi не асноўнай умовай працаўладкавання з’яўляецца малады, да 30 гадоў, узрост. Лiчыцца, што такi работнiк у прынцыпе зможа «засвоiць» любы напрамак дзейнасцi. Разам з тым нельга не заўважыць — паколькi гаворка iдзе аб камерцыйных фiрмах, часу на адаптацыю будзе вельмi няшмат. Таму перавага заўсёды аддаецца кандыдатам, якiм ужо даводзiлася сутыкацца з падобнай работай i выконваць аналагiчныя абавязкi.

Далей. Як вядома, нiводная арганiзацыя не можа абысцiся без бухгалтара, таму попыт на iх назiраецца заўсёды. Аднак практыка паказвае, што ў рэшце рэшт вакансiю займае той, хто мае вялiкi стаж i... няшмат месцаў папярэдняй работы.

Нарэшце, яшчэ адна катэгорыя работнiкаў фiрмы — адмiнiстрацыйны персанал. У дадзеным выпадку «пажаданае» патрабаванне да патэнцыяльнага сакратара цi офiс- менеджара — вопыт падобнай работы. А вось патрабаваннi абавязковыя — добрае валоданне камп’ютарам i англiйскай мовай. Прынамсi, заўважае Наталля Найдзенкава, сёння апошнюю ўмову можна пачуць практычна паўсюль.

Дыплом... пачатак навучання?

Атрымаць месца ў камерцыйнай фiрме амаль не рэальна без вышэйшай адукацыi. А вось якой — гэта пытанне ўжо iншае. Бо ва ўяўленнi работадаўцаў тыя ж спецыяльнасцi «эканамiст» цi «юрыст» — яшчэ не прафесiя. Дыплом ВНУ з’яўляецца, хутчэй, проста сведчаннем пэўных здольнасцяў i кругагляду маладога чалавека, тады як патрэбныя веды яму давядзецца «дабiраць» ужо на месцы. Больш важна, каб патэнцыяльны кандыдат на пасаду вызначыў свае схiльнасцi да пэўнага вiду тавараў цi паслуг, а таксама меў хоць нейкi вопыт работы ў «сваёй» сферы.

Мiж тым, зразумела — якраз адсутнасць гэтага вопыту i становiцца перашкодай для атрымання працоўнага месца. Таму кожнаму, хто бачыць сябе ў прыватным бiзнэсе, нi ў якiм разе нельга марнаваць час у студэнцкiя гады. Неабходна «паспрабаваць» як мага больш. I ў тым лiку — здавалася б, цалкам «непатрэбных» заняткаў.

— На першы погляд, работа кансультантам цi распаўсюджвальнiкам, напрыклад, у гандлёвым цэнтры не можа прынесцi нiякай карысцi, — кажа Наталля Найдзенкава. — Аднак падчас разгляду кандыдатур на пастаяннае месца меркаванне работадаўцаў на гэты конт можа быць iншым. Для iх iстотна, што чалавек, якi займаўся распаўсюджваннем, меў магчымасць пазнаёмiцца з дзейнасцю пэўнай кампанii «знутры». А значыць, ён ужо валодае некаторым вопытам i можа быць карысным у сферы рэкламы цi маркетынгу.

Пры гэтым, раiць Наталля Найдзенкава, «збiранне» вопыту нiколi не варта адкладваць «на потым». Распачынаць лепш за ўсё ў свабодны ад навучання час ужо на трэцiм-чацвёртым курсе. Бо практыка сведчыць: «шукаць сябе» перад атрыманнем дыплома часцяком проста позна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, летась па дапамогу ў дзяржаўныя службы занятасцi насельнiцтва звярнулася 309 тыс. жыхароў Бел
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика