Дзяржвыдавецтвы Мiнiнфармацыi: 1,6 млн экзэмпляраў кнiг за I квартал
БЕЛТА
Дзяржаўныя выдавецтвы Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь у першым квартале гэтага года выдалi 114 назваў кнiг тыражом 1,6 млн экзэмпляраў. Як паведамiла ўчора на пасяджэннi калегii па вынiках работы прадпрыемстваў галiны ў студзенi—сакавiку першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Лiлiя Ананiч, выкананне планавых паказчыкаў па колькасцi назваў склала 102,7 працэнта, па тыражу — 103,8 працэнта. Выдадзены ўсе запланаваныя да выпуску ў першым квартале сацыяльна значныя выданнi.
Разам з тым адной з асноўных праблем выдавецтваў з’яўляецца наяўнасць гатовай прадукцыi на складах. Па стану на 1 красавiка гэтага года астаткi друкаванай прадукцыi дзяржвыдавецтваў па адпускной цане (без ПДВ) склалi Br4747,1 млн i павялiчылiся ў параўнаннi з пачаткам года на 10 працэнтаў. Мiнiстэрства iнфармацыi прыняло рашэнне аб прапрацоўцы на працягу месяца варыянтаў выйсця з iснуючай сiтуацыi. Сёння галiна сутыкнулася з неабходнасцю прыняцця неадкладных мераў па скарачэнню астаткаў гатовай прадукцыi на складах i скарачэнню крэдыторскай запазычанасцi. Гэтыя праблемы ў апошнiя гады набылi хранiчны характар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўныя выдавецтвы Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь у першым квартале гэтага года выдалi 114 назваў кнiг тыражом 1,6 млн экзэмпляраў
|
|