Мсцiслаўцы завяшчалi нашчадкам берагчы Радзiму i культурную спадчыну народа
Iлона IВАНОВА
У Мсцiславе з’явiўся новы парк. Яго заклалi 170 кiраўнiкоў розных устаноў i арганiзацый Мсцiслаўскага раёна. Яны высадзiлi 2 тысячы саджанцаў дрэў васьмi парод — дубы, клёны, каштаны, рабiны, бярозы, елкi, сосны i ядловец. Малады парк, якi размешчаны непадалёк ад школы № 2, сёння займае плошчу ў 7 гектараў, аднак у будучым мсцiслаўскiя ўлады мяркуюць пашырыць яго да 30 гектараў.
Разам з пасадкай дрэў у парку была закладзена капсула з пасланнем да нашчадкаў. Цяперашнiя мсцiслаўцы вырашылi нагадаць будучым пакаленням, што яны — нашчадкi знакамiтых продкаў. Нездарма новы парк названы iмем Пятра Мсцiслаўца. У лiсце, якi зачытаў старшыня Мсцiслаўскага райвыканкама Алег Чыкiда, ёсць галоўны запавет: «Любiць i берагчы сваю Радзiму, прымнажаць яе велiч i прыгажосць, паважаць i берагчы культурную спадчыну народа». У цэнтральнай частцы парка, дзе закладзена капсула, усталяваны вялiзны памятны камень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мсцiславе з’явiўся новы парк. Яго заклалi 170 кiраўнiкоў розных устаноў i арганiзацый Мсцiслаўскага раёна. Яны высадзiлi 2 тысячы саджанцаў дрэў вас
|
|