Старшыня даганяў злодзея
Аляксандр ПУКШАНСКI
Старшыня Вiцебскага райвыканкама Iван Вазмiцель асабiста ўдзельнiчаў у затрымцы злачынцы, якi абрабаваў пенсiянерку.
Як паведамiлi ў прэс-цэнтры УУС Вiцебскага аблвыканкама, старшыня i загадчык гаспадаркай райвыканкама ўбачылi, як на вулiцы Савецкай Армii хлопец вырваў з рук пенсiянеркi сумку, у якой знаходзiлiся атрыманая пенсiя i дакументы. Яна спрабавала абаранiць сваю маёмасць, ды сiлы былi няроўнымi. У вынiку ў руках жанчыны засталiся толькi ручкi ад сумкi. Прадстаўнiкi мясцовай улады змаглi дагнаць i затрымаць маладога чалавека, якi спрабаваў уцячы. На месца iнцыдэнту аператыўна прыбылi супрацоўнiкi РАУС Чыгуначнага раёна. Як высветлiлася потым, злодзей раней быў судзiмы за крадзеж. Цяпер яму пагражае пазбаўленне волi тэрмiнам да 8 гадоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Вiцебскага райвыканкама Iван Вазмiцель асабiста ўдзельнiчаў у затрымцы злачынцы, якi абрабаваў пенсiянерку
|
|