Сiмвал дзяржаўнасцi
Ларыса ЦIМОШЫК
Да нашага юбiлею застаецца 78 дзён. У гэтыя днi добрыя словы ў адрас газеты выказваюць самыя розныя людзi. Тыя, што звязаныя з ёй адной мовай — хто яе з задавальненнем чытае i хто сам з’яўляецца яе аўтарам. Тыя, пра чые поспехi мы пiсалi, з чыiмi думкамi пагаджалiся цi спрачалiся. Асобы, якiя ўславiлi Беларусь i робяць гэта зараз. Людзi, якiя ведаюць: iх асабiстае «сёння» закладвалася стагоддзямi мiнуўшчыны i звязана са шляхам усёй краiны. Так жа, як i лёс нашай газеты.
Аляксей Дудараў, старшыня Саюза тэатральных дзеячаў Беларусi, драматург, аўтар вядомага ў савецкi час спектакля «Радавыя» — даўнi сябар газеты. Гiстарычныя спектаклi паводле яго п’ес «Князь Вiтаўт» i «Чорная панна Нясвiжа» з поспехам прайшлi ў тэатрах Беларусi ў апошнiя гады, зрабiўшы аўтара героем многiх нашых публiкацый. Аляксей ДУДАРАЎ выказаў свой погляд на «Звязду»: — Газета «Звязда» з самага майго дзяцiнства, з тых часоў, калi пачаў пiсаць i чытаць па складах, з’явiлася для мяне сiмвалам беларускасцi, дзяржаўнасцi i адметнасцi нашага народа. — Яна рознiцца ад iншых выданняў, яна, так бы мовiць, цяплейшая. Больш шчырая, менш мiтуслiвая, па-добраму кансерватыўная. А кансерватызм заўсёды быў рысай акадэмiзму. Жадаю, каб «Звязда» пашырала сваю аўдыторыю. Каб была запатрабаваная i чытачамi, i дзяржавай, i нашымi дзеячамi культуры i мастацтва, якiм прысвячае шмат артыкулаў. З надыходзячым нараджэннем! I многiх вам гадоў!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да нашага юбiлею застаецца 78 дзён. У гэтыя днi добрыя словы ў адрас газеты выказваюць самыя розныя людзi
|
|