Хроніка апошніх падзей
ПРЭЗIДЭНТ ЭСТОНII: РАСIЮ ТРЭБА ВЫГНАЦЬ З G8
Прэзiдэнт Эстонii Тоомас Хендрык Iльвес падчас выступлення ў Празе на канферэнцыi «Дэмакратыя i бяспека» паставiў пад сумненне неабходнасць удзелу Расii ў форуме «вялiкай васьмёркi». «Чаму дзяржава, якая пагражае сваiм суседзям, пагражае Еўропе ядзернымi ракетамi, павiнна ўваходзiць у аб’яднанне дэмакратычных прамысловых дзяржаў, у «вялiкую васьмёрку»?» — задаўся пытаннем Iльвес у сваёй справаздачы. Неафiцыйная сустрэча лiдараў вядучых сусветных дзяржаў адкрылася ў сераду ўвечары прыёмам, якi далi ў гонар высокiх гасцей канцлер ФРГ Ангела Меркель з мужам прафесарам Йоахiмам Заўэрам у сядзiбе Хоэ Лукаў непадалёк ад Хайлiнгендама. Афiцыйная цырымонiя сустрэчы кiраўнiкоў дзяржаў i ўрадаў вядучых iндустрыяльных краiн свету адбудзецца сёння. Затым у комплексе «Курхаус» пройдзе пленарнае пасяджэнне самiта. Увогуле самай вострай тэмай сустрэчы павiнен стаць дыялог прэзiдэнтаў ЗША i Расii, якiя пакуль завочна абвiнавацiлi адзiн аднога ў парушэннi балансу, аўтарытарызме i каланiяльнай палiтыцы. Антыглабалiсты, якiя прыехалi да Хайлiнгендама, каб сарваць самiт, учора былi вельмi блiзкiя да сваёй мэты. Каля шасцi тысяч актывiстаў прарвалi палiцэйскi кардон, якi перакрываў доступ да гэтага курортнага мястэчка, i блакiравалi адну з аўтамабiльных дарог. Супраць найбольш iнiцыятыўных, якiя прарвалiся да стальной агароджы бяспекi, узведзенай вакол горада, палiцыя выкарыстала вадамёты, слёзатачывы газ i дубiнкi. КIРАЎНIК «ГАЗПРАМА» Ў ЦЯЖКIМ СТАНЕ ТРАПIЎ У БАЛЬНIЦУ Кiраўнiк буйнейшай расiйскай кампанii — «Газ- прама» Аляксей Мiлер ужо некалькi дзён знаходзiцца ў бальнiцы. Паводле некаторай iнфармацыi, Мiлер шпiталiзаваны з-за хваробы нырак i стан яго цяжкi. Нейкi час кiраўнiк «Газпрама» павiнен знаходзiцца пад наглядам урачоў, паведамiў яго прэс-сакратар Сяргей Купрыянаў. Да канца тыдня выконваючым абавязкi старшынi праўлення «Газпрама» прызначаны намеснiк старшынi праўлення i начальнiк фiнансава-эканамiчнага дэпартамента кампанii Андрэй Круглоў. ПОЛЬШЧА ВЫСТАВIЦЬ УМОВЫ ЗША ПА РАЗМЯШЧЭННЮ ПРА Польшча выставiць свае ўмовы, перш чым пагодзiцца на прапанову ЗША аб разгортваннi элементаў сiстэмы ПРА (10 ракет-перахопнiкаў) на сваёй тэрыторыi, заявiў прэм’ер-мiнiстр краiны Яраслаў Качыньскi. «Чэхiя гаворыць пра безумоўную згоду на прыём (процiракетнага) шчыта, дакладней, элементаў шчыта, — сказаў ён у тэлеiнтэрв’ю. — Мы не адчуваем сябе абавязанымi прытрымлiвацца гэтага прыкладу. У Чэхii такая пазiцыя. Мы вылучым умовы. Перамовы ў гэтым накiрунку ўжо прасоўваюцца». Раней Польшча заяўляла, што не стане раскрываць сутнасць сваёй перамоўнай пазiцыi. Аднак можна меркаваць, што палякi хочуць больш шырокай здзелкi ў галiне абароннай палiтыкi, чым iм зараз прапаноўваюць амерыканцы. Паводле слоў дэпутата апазiцыйнай Грамадзянскай платформы Паўла Граса: «Амерыканскiя ўмовы непрымальныя. Яны не толькi адмаўляюцца пастаўляць нам ракеты Patriot, але яшчэ i хочуць, каб мы ўдзельнiчалi ў выдатках на будаўнiцтва i забеспячэнне бяспекi базы ЗША». У МАШЫНУ ДА ПАПЫ СПРАБАВАЎ ЗАСКОЧЫЦЬ НЕВЯДОМЫ Нейкi чалавек паспрабаваў заскочыць у папамабiль, калi кiраўнiк Ватыкана Бенедыкт XVI праводзiў традыцыйную аўдыенцыю на плошчы Святога Пятра ў Рыме. Супрацоўнiкi бяспекi своечасова заўважылi зламыснiка i павалiлi яго на зямлю. У затрыманнi ўдзельнiчала не менш за восем целаахоўнiкаў. Паводле слоў ананiмнага прадстаўнiка Ватыкана, невядомы мужчына пераскочыў агароджу i падбег да папамабiля ззаду. Аднак з вiдэазапiсу незразумела, цi сапраўды ён хацеў ускочыць на машыну, у якой ехаў Папа. Iнцыдэнт адбыўся перад пачаткам аўдыенцыi. Папа не пацярпеў, i, як мяркуюць, нават не заўважыў, што адбылося.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Эстонii Тоомас Хендрык Iльвес падчас выступлення ў Празе на канферэнцыi «Дэмакратыя i бяспека» паставiў пад сумненне неабходнасць удзелу Рас
|
|