21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праблема не ў камерсантах...

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

— Заезджыя камерсанты падрываюць работу арганiзаванага гандлю, часта парушаюць заканадаўчую базу, — тлумачыць старшыня Валожынскага выканкама Iван Маркевiч. — Прадузятасцi да iх у нас няма, аднак кожная наша праверка з санiтарнай службай, з участковым мiлiцыянерам выяўляе шэраг парушэнняў. Калi справа датычыцца нейкiх агрэхаў у афармленнi дакументацыi, напрыклад, на харчовыя тавары, мы праяўляем лаяльнасць — не канфiскуем прадукцыю i дазваляем прадпрымальнiкам яе распрадаць. Аднак бываюць выпадкi, калi падчас праверак знаходзiм сапсаваны тавар, прадукты з «перабiтым» маркiровачным тэрмiнам рэалiзацыi. Тут ужо не да лаяльнасцi. Да такiх парушальнiкаў мы прымаем самыя жорсткiя меры. Яны выпраўляюцца. Праўда, ненадоўга. Праз месяц-другi зноў нешта знаходзiм.

Сёння ў Валожынскiм раёне працуюць 94 стацыянарныя магазiны спажывецкай кааперацыi. Асартыментны пералiк у iх у цэлым вытрымлiваецца. «Толькi хлеба i хлебабулачных вырабаў наш уласны хлебазавод выпускае звыш 250 тон у месяц, усяго 46 найменняў, — тлумачыць старшыня Валожынскага раённага спажывецкага таварыства Васiль Лагун. — Таму гэта група тавараў прадстаўлена ў нашым гандлi на дастойным узроўнi. Што датычыцца малочнай групы, у нас ёсць свой Валожынскi масласырзавод, якi кожны дзень пастаўляе ў гандлёвыя пункты раёна свежую прадукцыю. Акрамя таго, завозiм малако, кефiр, смятану, тварог з Маладзечна, Барысава, Капыля, Вiлейкi. Аддаём перавагу блiжэйшым перапрацоўчым заводам, хоць i брэсцкаму «Савушкiну прадукту» заўсёды знаходзiцца месца на нашых палiцах. У першую чаргу мы арыентуемся на попыт, на патрэбы спажыўца, на яго пажаданнi. Каўбасныя вырабы прадстаўлены прадукцыяй Барысаўскага, Слуцкага, Маладзечанскага, Мiнскага камбiнатаў. Больш за палову (55 працэнтаў) каўбас складае прадукцыя ўласнай вытворчасцi».

Сваё ёсць сваё

У вёсцы Доры Валожынскага раёна два магазiны сiстэмы райпа — «Прамтавары» i «Прадуктовы» — месцяцца ў адным будынку, у суседнiх залах. Некалькi гадоў таму, калi ў вёсцы адкрывалi аграгарадок, у абодвух памяшканнях быў зроблены капiтальны рамонт, набыта новае гандлёвае i халадзiльнае абсталяванне на 60 млн рублёў.

Наш вiзiт у «Прадуктовы» прыпаў на першую палову працоўнага дня, у зале было пуста. Пакуль мы размаўлялi з загадчыцай Людмiлай Жаўток, завiтаў толькi адзiн пакупнiк, пенсiянер — каб набыць бутэльку пладова-ягаднага мацаванага i бохан хлеба. Асноўны наплыў людзей, паводле слоў Людмiлы Уладзiмiраўны, бывае ў магазiне ў канцы тыдня, па суботах, напярэдаднi святаў. Летам колькасць клiентаў значна ўзрастае: з’язджаюцца дачнiкi, школьнiкi на канiкулы. Што датычыцца асартыменту, на палiцах «Прадуктовага» мы знайшлi 12 гатункаў вараных каўбас, 5 гатункаў — сыравэнджаных, яшчэ 3 — паўвэнджаных i столькi ж сыравяленых, сасiскi, сардэлькi, 6 найменняў хлеба, 8 — хлебабулачных вырабаў, свежае малако, кефiр, смятану. «Асноўныя днi завозу ў нас аўторак i пятнiца, — адзначыла загадчыца, — хоць пэўныя групы тавараў папаўняюцца кожны дзень. У першую чаргу гэта датычыцца прадуктаў, якiя хутка псуюцца».

Калi гаварыць пра попыт, ён стабiльны на хлеб, кісла-малочную прадукцыю, алкагольныя напоi (асаблiва на малдаўскiя вiны), летам — на марожанае (найчасцей мясцовыя жыхары набываюць сталiчны «Каштан»). «Патроху ўсё бяруць, — адзначыла Людмiла Жаўток, — рэдка якi тавар доўга залежваецца на палiцах».

Пераважная большасць асартыменту «Прадуктовага» прадстаўлена прадукцыяй раённых i абласных перапрацоўчых прадпрыемстваў. Паводле слоў Людмiлы Уладзiмiраўны, нiякiх загадаў наконт супрацоўнiцтва выключна са сваiмi мясцовымi прадпрыемствамi яны не атрымлiвалi. «Проста сваё — яно ж заўсёды сваё», — пацiснула яна плячыма.

Гiсторыя з геаграфiяй

Заезджых камерсантаў-прадпрымальнiкаў, якiя пераманьваюць пакупнiкоў больш нiзкiмi цэнамi, старшыня Валожынскага райпа сур’ёзнай праблемай для сваёй галiны не лiчыць. «Мы выступаем за прыстойнасць у адносiнах пакупнiк—прадавец, за сумленную канкурэнцыю, — гаворыць Васiль Лагун. — Мы прытрымлiваемся правiлаў гандлю, а вось прадпрымальнiкi iх часта парушаюць. Аднак калi адзiн раз такi камерсант прадасць пакупнiку пратэрмiнаваны, няякасны прадукт, у другi раз чалавек больш нiчога ў яго не купiць».

Больш сур’ёзнай праблемай у рабоце сваёй структуры старшыня назваў геаграфiчную «выцягнутасць» Валожынскага раёна, што аб’ектыўна ўскладняе абслугоўванне сельскага насельнiцтва аўталаўкамi. Iх сёння ў райпа 9. На кожную прыпадае 8—10 вёсак у дзень. Усяго аўталаўкi аб’язджаюць 274 вёскi. Прычым жыхароў там мала, а адлегласць памiж населенымi пунктамi вялiкая. «Гiстарычна тут была ўкаранёна сiстэма хутароў, — тлумачыць Васiль Тамашавiч. — Вёскi раскiданы на значнай тэрыторыi, а пражывае ў кожнай 10—20 чалавек. Прынамсi, камерсанты па такiх населеных пунктах чамусьцi не ездзяць».

Па аб’ектыўных прычынах аўталаўка не можа сапернiчаць са стацыянарным гандлёвым пунктам у разнастайнасцi асартыменту. Там, дзе ёсць магчымасць, райпа пашырае сваю стацыянарную гандлёвую сетку. Напрыклад, новыя магазiны адкрываюцца ў населеных пунктах Кiевец i Курдуны. Аднак калi ў вёсцы пражывае менш за 100 чалавек, адчыняць магазiн нерацыянальна. У такiм выпадку ўся нагрузка кладзецца на аўталаўкi. Паводле слоў старшынi, патрабаваннi санiтарнай службы да «мабiльных магазiнаў» апошнiм часам больш жорсткiя — абавязковай стала наяўнасць халадзiльных установак, што значна скарачае карысную плошчу аўталаўкi, асартымент перавозiмых тавараў, а адпаведна i колькасць населеных пунктаў, якiя яна можа абслужыць за адзiн рэйс. Выйсце адно: закупляць новыя машыны з сучасным абсталяваннем. Гэта дазволiць «падрабнiць» маршруты аўталавак, дасць магчымасць разнастаiць асартымент прапануемых тавараў i палепшыць умовы захоўвання.

Пэўныя складанасцi ёсць i з кадрамi. У маланаселеных вёсачках цяжка бывае знайсцi прадаўца з вопытам работы. Аднак летам павiнна прыйсцi па размеркаванню новае пакаленне выпускнiкоў профiльных навучальных устаноў. Тады можна будзе ўкамплектаваць тыя гандлёвыя пункты, дзе пакуль ёсць вакансii.


Валожынскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Заезджыя камерсанты падрываюць работу арганiзаванага гандлю, часта парушаюць заканадаўчую базу, — тлумачыць старшыня Валожынскага выканкама Iван Мар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика