Пральня для бабулi
Галiна РАМАНЧУК
ДАПАМОГА У аграгарадку Каралiн адкрыўся фiлiял Зэльвенскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Галоўная яго «фiшка» — новая пральная машына-аўтамат, набытая цэнтрам за грашовыя сродкi ад аказання сацыяльна-бытавых паслуг. Сацыяльныя работнiкi, якiя абслугоўваюць падапечных, мыюць iм i бялiзну, а людзям пажылога ўзросту пральныя паслугi аказвае сацработнiк, якая працуе тут на паўстаўкi. Плата чыста сiмвалiчная — 800 рублёў за кiлаграм бялiзны i 400 — за прасаванне.— Гэтай паслугай карыстаюцца састарэлыя людзi, — гаворыць дырэктар цэнтра Галiна Сапега, — i вельмi ёй задаволеныя. Для зручнасцi сельскiх жыхароў у аграгарадку Князева адкрыты сацыяльны пункт. I калi тры гады таму, як толькi пачаў працаваць раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання, насельнiцтву прапаноўвалiся два вiды паслуг, то зараз — 25. Найбольш запатрабаваныя швейныя, якiя аказвае сацыяльны работнiк Алена Лабецкая. Карыстаецца попытам у насельнiцтва i такая паслуга, як распiлоўка дроў. Сацыяльны работнiк аддзялення тэрмiновага сацыяльнага абслугоўвання Уладзiмiр Якаўчык дапаможа не толькi распiлаваць, але i пасекчы iх. Ён жа адзiнокiм састарэлым i падворак абкосiць, i прасцейшы рамонт электраправодкi або вясковай печы зробiць, i шмат якую яшчэ драбязу выканае. Людзi сваiм памочнiкам вельмi задаволеныя, а работнiкi цэнтра заклапочаныя тым, каб паслугi, што аказваюцца насельнiцтву, як мага лепш адпавядалi патрабаванням сённяшняга дня. Дарэчы, на надомным абслугоўваннi ў раёне знаходзiцца звыш 570 чалавек, з якiх больш за 520 — вяскоўцы. За пяць месяцаў гэтага года аддзяленнем сацыяльнай дапамогi на даму ад аказання платных паслуг выручана 14,5 мiльёна рублёў. Зэльвенскi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аграгарадку Каралiн адкрыўся фiлiял Зэльвенскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Галоўная яго «фiшка» — новая пральная машын
|
|