Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь 16 лiпеня падпiсаў Указ № 321 «Аб мерах па забеспячэнню закупкi сель
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Дакумент выдадзены ў мэтах забеспячэння своечасовых закупак такой сыравiны i разлiкаў з сельскагаспадарчымi арганiзацыямi i насельнiцтвам.
Перапрацоўчым i арганiзацыям спажывецкай кааперацыi на закупку прадукцыi раслiнаводства будуць выдавацца льготныя крэдыты пад гарантыi Урада i мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. Для iх выдачы вызначаны ААТ «Белаграпрамбанк», «ААБ «Беларусбанк», «Белiнвестбанк», «Белпрамбудбанк», «Пріорбанк», «Белзнешэканамбанк» i ЗАТ «Слаўнафтабанк». За кошт такiх крэдытаў у сельскагаспадарчых арганiзацый будуць закупляцца збожжа на харчовыя мэты i для вытворчасцi спiрту, пiваварны ячмень для вытворчасцi соладу, цукровыя буракi, масланасенне рапсу, iльнотраста, а таксама фуражнае зерне, бялковая сыравiна, зернебабовыя культуры, вотруб’е i правiт, кукуруза, масланасенне рапсу, насенне сланечнiку для прамысловай жывёлагадоўлi i птушкагадоўлi. З выкарыстаннем крэдытаў будзе ажыццёўлена i закупка бульбы, пладоў, агароднiны, ягад i грыбоў у грамадзян, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i юрыдычных асобаў. Указам вызначаны службовыя асобы, на якiх ускладаецца персанальная адказнасць за забеспячэнне выканання арганiзацыямi-атрымальнiкамi крэдытаў асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi па тэмпах росту аб’ёмаў вытворчасцi прадукцыi i рэнтабельнасцi рэалiзаванай прадукцыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дакумент выдадзены ў мэтах забеспячэння своечасовых закупак такой сыравiны i разлiкаў з сельскагаспадарчымi арганiзацыямi i насельнiцтвам.
|
|