Беларуска прэтэндуе на званне найлепшай баскетбалісткі Еўропы 2007 года
Беларуска Наталля Марчанка прэтэндуе на званне найлепшай баскетбалiсткi Еўропы гэтага года. Мiжнародная федэрацыя баскетбола назвала прэтэндэнтаў на званне "Гулец года".
Сёлета ўзнагароджваць баскетбалiстаў будуць у чатырох намiнацыях: гулец года i малады гулец у мужчынскiм i жаночым баскетболе, паведамляе сайт Чемпионат.ру. Пераможцы будуць абраныя па вынiках выступленняў як за клуб, так i за зборную сваёй краiны. Беларуска Наталля Марчанка стала кандыдаткай сярод жанчын. Яна з 2006 года выступае за расiйскi клуб "Дынама-энергiя". Сёлета Марчанка ў складзе беларускай зборнай прымала ўдзел у чэмпiянаце Еўропы, дзе заваявала бронзу. Акрамя яе ў спiс прэтэндэнтак трапiлi яшчэ 4 баскетбалiсткi: iспанка Амая Вальдэмора, латышка Анет Джэкабсан-Загота, полька Агнешка Бiбжычка i расiянка Марыя Сцяпанава. Галасаванне завершыцца ў студзенi 2008 года, пасля чаго ФIБА-Еўропа абвесцiць iмёны пераможцаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуска Наталля Марчанка прэтэндуе на званне найлепшай баскетбалiсткi Еўропы гэтага года.
|
|