Зарплата: стабільны рост
Зарплата: стабільны рост
У першым квартале гэтага года ў краiне была захавана тэндэнцыя росту зарплаты работнiкаў галiн эканомiкi, зазначылi ў Мiнiстэрстве эканомiкi. Што датычыцца бюджэтнай сферы, то за згаданы перыяд намiнальная налiчаная сярэднямесячная зарплата павялiчылася на 13,8 працэнта i склала 639,4 тысячы рублёў, у тым лiку ў лютым — 645,4 тысячы (300,3 долара). Рост рэальнай зарплаты ў цэлым па рэспублiцы за два месяцы — 9,3 працэнта. За тры месяцы гэтага года ў параўнаннi з леташнiмi студзенем—сакавiком сярэднямесячны памер пенсii па ўзросце павялiчыўся на 23 працэнты i склаў 359,4 тысячы рублёў, у тым лiку ў сакавiку — 366,3 тысячы. Сярэднямесячны памер мiнiмальнай пенсii за гэты час узрос да 198,2 тысячs рублёў, або на 19,9 працэнта, у тым лiку ў сакавiку ён склаў 202,4 тысячы. Рэальны памер пенсii па ўзросту ў студзенi-сакавiку сёлетняга года ў параўнанi з адпаведным леташнiм перыядам узрос на 8,8 працэнта. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першым квартале гэтага года ў краiне была захавана тэндэнцыя росту зарплаты работнiкаў галiн эканомiкi, зазначылi ў Мiнiстэрстве эканомiкi.
|
|