21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мінпрацы i сацабароны з 1 красавiка ўвяло карэктуючыя каэфiцыенты

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінпрацы i сацабароны з 1 красавiка ўвяло карэктуючыя каэфiцыенты

Пастановай Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Беларусi з 1 красавiка 2008 годзе ўведзены карэктуючыя каэфiцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнiкаў арганiзацый, што фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi. Яны разлiчаны ў адпаведнасцi з устаноўленай урадам тарыфнай стаўкай першага разраду ў памеры Br73 тыс. i каэфiцыентамi Адзiнай тарыфнай сеткi работнiкаў Рэспублiкi Беларусь. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў галоўным упраўленнi працы i заработнай платы Мiнпрацы i сацабароны.

Карэктуючыя каэфiцыенты да тарыфных ставак наступныя: для работнiкаў, якiя тарыфiкуюцца з 1-га да 2-га разраду — 2,260; з 2-га да 3-га разраду — 1,980; з 3-га да 4-га разраду — 1,710; з 4-га да 5-га разраду — 1,490; з 5-га да 6-га разраду — 1,400; з 6-га да 7-га разраду — 1,300; з 7-га да 8-га разраду — 1,240; з 8-га да 9-га разраду — 1,200; з 9-га да 10-га разраду — 1,150; з 10-га да 11-га разраду — 1,120; з 11-га да 12-га разраду — 1,080; з 12-га да 13-га разраду —1,058; з 13-га да 14-га разраду — 1,036; з 14-га да 15-га разраду — 0,995; з 15-га да 16-га разраду — 0,993; з 16-га да 17-га разраду — 0,991; з 17-га да 18-га разраду — 0,989; з 18-га да 19-га разраду — 0,987; з 19-га да 20-га разраду — 0,986; з 20-га да 21-га разраду — 0,985; з 21-га да 22-га разраду — 0,984; з 22-га да 23-га разраду — 0,983; з 23-га да 24-га разраду — 0,982; з 24-га да 25-га разраду — 0,981; з 25-га да 26-га разраду — 0,980; з 26-га да 27-га разраду — 0,979; па 27-му разраду — 0,978.

Тарыфныя стаўкi (аклады) работнiкаў арганiзацый, што фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, вылiчаюцца шляхам паслядоўнага памнажэння тарыфнай стаўкi першага разраду на адпаведныя тарыфныя каэфiцыенты Адзiнай тарыфнай сеткi i ўстаноўленыя карэктуючыя каэфiцыенты.

Пастановай Савета Мiнiстраў з 1 красавiка гэтага года ўстаноўлена тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнiкаў арганiзацый, што фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, у памеры Br73 тыс. Акрамя таго, з 1 красавiка ўведзены карэктуючыя каэфiцыенты да тарыфных ставак (акладаў) работнiкаў арганiзацый бюджэтнай сферы, якiя тарыфiкуюцца 1—27 разрадамi, у памерах 2,260—0,978. Увядзенне карэктуючых каэфiцыентаў дало магчымасць забяспечыць прыярытэтны рост заработнай платы нiзкааплатных катэгорый работнiкаў (1—11 разрады). Гэта садзейнiчала больш раўнамернаму (у абсалютнай суме) павышэнню зарплаты работнiкаў, якiя тарыфiкуюцца 1—27 разрадамi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастановай Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Беларусi з 1 красавiка 2008 годзе ўведзены карэктуючыя каэфiцыенты да тарыфных ставак (акладаў) раб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика