21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гарантыi, iльготы, размеркаванне, водпуск i не толькi

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гарантыi, iльготы, размеркаванне, водпуск i не толькi

Парламенцкі дзённiк

 

Усе гэтыя праблемы абмяркоўвалiся ў пятнiцу на сумесным пасяджэннi Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi Нацыянальнага Сходу, дзе дэпутаты задавалi свае пытаннi i выносiлi прапановы Ўраду краiны.

Гарантыi для лiквiдатараў

Адно з першых пытанняў датычылася Закона аб сацыяльных гарантыях для лiквiдатараў аварыi на Чарнобыльскай АЭС. "Гэта не льготы, гэта — сацыяльныя гарантыi людзям, якiя засланiлi сабой краiну ў 1986 годзе, гэтаксама як нашы бацькi i дзяды засланiлi краiну ў 1941—45 гадах, — падкрэслiла член Камiсii па дзяржаўным будаўнiцтве, мясцовым самакiраваннi i рэгламенце Палаты прадстаўнiкоў Вольга Абрамава. — Давайце возьмем адпаведныя заканадаўствы Расii, Украiны i Латвii за ўзор i гэтага будзе дастаткова. Давайце не будзем аддаваць гэта пытанне на водкуп палiтычным папулiстам".

— Мы не адмаўляемся працягваць работу ў гэтым напрамку, — адказаў вiцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў. — Дыялог тут пакуль не закрыты.

Арэнда для малых i сярэднiх прадпрыемстваў

— Са студзеня гэтага года змянiлiся ўмовы аплаты арэнды i арандатары пераведзены на стопрацэнтную папярэднюю аплату, што адмоўна паўплывала на налiчэнне i выплату падаткаў па вынiках работы за папярэднiя месяцы i выклiкала вымыванне сродкаў, — паведамiла намеснiк старшынi Камiсii па прамысловасцi, палiўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязi i прадпрымальнiцтве Палаты прадстаўнiкоў Таццяна Сафроненка. — Я звярнулася з гэтым пытаннем ва Ўрад пiсьмова, а таксама з пытаннем па доўгатэрмiновых заключэннях дагавораў арэнды. Асаблiва гэта датычыцца ўстаноў адукацыi i прамысловых прадпрыемстваў, але адказ мяне не задаволiў: у iм няма канкрэтыкi. Прашу звярнуць увагу i, магчыма, перавесцi малыя i сярэднiя прадпрыемствы не на папярэднюю аплату. Плацiць трэба, нiхто тут спрачацца не будзе, але i трэба ствараць умовы, якiя давалi б магчымасць развiцця гэтым прадпрыемствам. А доўгатэрмiновая арэнда патрэбна, каб людзi ведалi i былi ўпэўненыя ў заўтрашнiм днi, каб яны маглi паляпшаць умовы работы сваiх прадпрыемстваў, рабiць укладаннi ў рамонт, рэканструкцыю будынкаў i збудаванняў.

— Паляпшаць умовы для малога i сярэдняга бiзнэсу — адна з мэтаў Урада, але гэта не павiнна адбывацца за кошт бюджэтных сродкаў, — заўважыў Андрэй Кабякоў. — Трэба знаходзiць разумны баланс.

Прадпрыемства для Брагiна

— Брагiнскi раён — адзiн з самых пацярпелых ад чарнобыльскай аварыi ў Гомельскай вобласцi, — не столькi з пытаннем, колькi з прапановай выступiў старшыня Камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi Анатоль Малафееў. — Пасля катастрофы ўсе прадпрыемствы харчовай прамысловасцi ў iм былi закрытыя. Брагiн застаўся, ён зараз рэканструяваны, добраўпарадкаваны. Добры гарадок, дзе можна нармальна жыць i пакрысе засвойваць усе тыя зоны, якiя не ўвайшлi ў радыялагiчны запаведнiк, ёсць гаспадаркi, якiя пачынаюць ажываць. Адным словам — адаптавалiся. Але працаваць у Брагiне практычна няма дзе. Застаўся толькi лясгас, i тое ён за 60 кiламетраў, бальнiца, бытавыя паслугi — вось i ўсё. Няма больш прадпрыемстваў. Насельнiцтва пасля 1986 года амаль цалкам змянiлася, многiя прыехалi назаўсёды, але калi не знойдуць работу, то, натуральна, будуць з’язджаць. Кiраўнiцтва Гомельскай вобласцi шукае варыянты, але тут патрэбна падтрымка дзяржавы. Патрэбна ў самiм Брагiне, раённым цэнтры, стварыць такое прадпрыемства, якое падыдзе менавiта для гэтай зоны, дасць эканамiчны эфект i магчымасць жыць людзям.

— Натуральна, гэтай справай трэба займацца, — пагадзiўся вiцэ-прэм’ер. — Брагiн уключаны ў спiс, якi прадугледжвае Праграма развiцця малых i сярэднiх гарадоў. Па кожным з iх у нас распрацаваны план, размова iдзе пра стварэнне спецыяльных умоў для iнвестыцый. Калi гэтага недастаткова, будзем працаваць яшчэ.

Дзiцячае харчаванне для малазабяспечаных сем’яў

— Прашу Ўрад распрацаваць аптымальны механiзм прадастаўлення льготных малочных сумесяў для дзяцей, — сфармiраваў сутнасць свайго звароту член Камiсii па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi Палаты прадстаўнiкоў Iгар Карпенка i патлумачыў: — Справа ў тым, што льгота прадугледжвае бясплатнае атрыманне 375 грамаў сумесi на дзiця, а выпуск малочнай сумесi — ва ўпакоўках па 400 грамаў. Людзi на месцах ужо скардзяцца, што пайшлi фiнансавыя налiчэннi. Гэта пытанне не толькi да Мiнiстэрства аховы здароўя, бо ў працэсе задзейнiчаны яшчэ Мiнсельгасхарч i Мiнпрацы.

— Адразу тут не адкажаш, але сапраўды, некуды трэба гэтыя 25 грамаў падзець, каб налiчэнняў не было, — пагадзiўся Андрэй Кабякоў.

Энергазберажэнне — не за кошт здароўя

Член Камiсii па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогii i прыродакарыстаннi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Мiхаiл Паплаўскi прапанаваў змянiць падыходы ў ацэнцы эфектыўнасцi работы кiраўнiкоў прадпрыемстваў па энергазберажэннi. "Адна справа, калi эканомiя дасягаецца за кошт новых тэхналогiй, а iншая, за кошт знiжэння тэмпературы ацяпляльных прыбораў у памяшканнях, дзе працуюць людзi, — заўважыў дэпутат. — Пры гэтым такiя кiраўнiкi яшчэ i прэмii атрымлiваюць, а iх падначаленыя вымушаны працаваць у целагрэйках i валёнках. Эканомiя на здароўi — вельмi сумнiўная". Прапанова дэпутата была прынятая.

Размеркаванне выпускнiкоў i тэрмiн навучання ў школе

У адрас мiнiстра адукацыi ад дэпутатаў паступiла некалькi пытанняў, якiя тычылiся зменaў у сферы сярэдняй адукацыi. Аляксандр Радзькоў пацвердзiў, што гiмназii i лiцэi павiнны быць захаваныя як профiльныя ўстановы. У Беларусi — 186 гiмназiй i 38 лiцэяў. Усе астатнiя павiнны знаходзiцца ў аднолькавых умовах", — сказаў мiнiстр. Ён лiчыць таксама мэтазгодным завяршыць цыкл 12-гадовай адукацыi. "Пры магчымым пераходзе да 11-гадовага навучання мы не павiнны згубiць у якасцi навучальнага працэсу, павiнны падрыхтаваць школьнiкаў да далейшага жыцця i захаваць iх здароўе", — адзначыў Аляксандр Радзькоў. Наконт таго, што настаўнiкi звыш усякай меры перагружаныя "папяровымi" справаздачамi, мiнiстр заўважыў, што ўласна мiнiстэрскiх дакументаў у школах не шмат. Яшчэ адно пытанне датычылася размеркавання выпускнiкоў ВНУ. "Усе прадпрыемствы, i прыватныя i дзяржаўныя, працуюць на эканомiку краiны, плацяць падаткi, чаму ж размеркаванне iдзе толькi ў дзяржаўныя?" — было пытанне ад дэпутатаў. Аляксандр Радзькоў запэўнiў, што забароны размяркоўваць выпускнiкоў на прыватныя прадпрыемствы няма, але ў дзяржаўныя прадпрыемствы моладзь размяркоўваецца ў першую чаргу, каб выканаць дзяржзаказ.

Мiнiстр пагадзiўся з дэпутатамi ў тым, што адпачынак педагогам дашкольных устаноў павiнен быць павялiчаны. "Мы зараз прапрацоўваем пытанне павелiчэння водпускаў дадзенай катэгорыi работнiкаў у рамках кантрактаў, — паведамiў ён. — Водпуск павiнен быць хоць бы 42 днi".

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе гэтыя праблемы абмяркоўвалiся ў пятнiцу на сумесным пасяджэннi Палаты прадстаўнiкоў i Савета Рэспублiкi Нацыянальнага Сходу, дзе дэпутаты задавалi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика