21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Песімізм адышоў у нябыт. Мінчане змяняюцца самі і змяняюць жыццё горада"

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Песімізм адышоў у нябыт. Мінчане змяняюцца самі і змяняюць жыццё горада"

Спецыяльна для "Звязды"

Мiнскi навукова-даследчы iнстытут сацыяльна-эканамiчных праблем можна назваць своеасаблiвым люстэркам для гарадскiх уладаў. З той толькi рознiцай, што аналiз i прагноз развiцця сучаснай сацыяльна-эканамiчнай сiтуацыi, якiя праводзяць яго спецыялiсты, маюць на ўвазе не простае задавальненне навуковага iнтарэсу да той цi iншай праблемы мегаполiса (адлюстраванне рэчаiснасцi), колькi выпрацоўку канкрэтных рэкамендацый, шляхоў iх вырашэння. Менавiта з гэтай мэтай iнстытутам быў распрацаваны Стратэгiчны план устойлiвага развiцця Мiнска на перыяд да 2020 года. Палова адведзенага тэрмiну амаль што прайшла, значыць, можна падводзiць своеасаблiвы вынiк кароткатэрмiновых праграм i рыхтавацца зрабiць тое ж з сярэднетэрмiновымi, адначасова ўдакладняючы i дапрацоўваючы ўвесь Стратэгiчны план.

Для распрацоўшчыкаў план iснуе ў трох варыянтах, мае тры прагнозы развiцця: песiмiстычны, аптымiстычны i найбольш аптымальны. На думку в.а. вучонага сакратара Мiнскага навукова-даследчага iнстытута сацыяльна-эканамiчных праблем, кандыдата гiстарычных навук Таццяны Скрыпчанкi, адным з галоўных вынiкаў за прайшоўшае дзесяцiгоддзе можна лiчыць тое, што ў многiх выпадках песiмiстычныя прагнозы ўжо адышлi ў нябыт. I хоць у многiх сферах жыцця горада яшчэ далёка да поўнага аптымiзму, вiдавочна i бясспрэчна, што жыццё мiнчан iстотна змянiлася (i працягвае мяняцца) да лепшага. Менавiта з гэтай мэтай штогод у Стратэгiчны план i ўносяцца карэкцiроўкi.

Гараджане не супраць, калi...

Адзiн з самых простых прыкладаў: сацыяльна-эканамiчныя i горадабудаўнiчыя праблемы павелiчэння парка асабiстага аўтатранспарту ў сталiцы i асноўныя накiрункi iх вырашэння. Яшчэ зусiм нядаўна падчас правядзення манiторынгавых даследаванняў пераважная колькасць мiнчан (акрамя ўладальнiкаў аўтатранспартных сродкаў) казалi цвёрдае "не" паркоўцы машын у дварах.

— Праведзеныя сёлета даследаваннi ўжо не ўтрымлiваюць такога катэгарычнага адказу, — гаворыць Таццяна Скрыпчанка. — Людзi кажуць: калi будзе абсталявана стаянка, мы не супраць. Чаму змянiлася грамадскае меркаванне? Таму што гараджане ўбачылi — машыны ўжо не кiдаюць за метр ад пад’езда, паколькi для транспарту з’явiлiся спецыяльныя стаянкi. Робiцца перапланiроўка i добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, а ўвагу на неабходнасць гэтых мераў звярнулi самi гараджане падчас апытання анкецёрамi iнстытута.

Дарэчы, летась праведзенае даследаванне паказала, што 62 працэнты жыхароў сталiцы ў цэлым станоўча ацэньваюць работу гарадскога грамадскага пасажырскага транспарту. Разам з тым выяўлены i сур’ёзныя недахопы ў гэтай сферы. Былi распрацаваны мерапрыемствы па ўдасканаленнi структуры кiравання пасажырскiм транспартам, абнаўленнi рухомага саставу, развiццi аўтаматызаванай сiстэмы кiравання транспартам, рэканструкцыi вулiчна-дарожнай сеткi i транспартных збудаванняў на перыяд 2007—2020 гадоў. Шэраг прапаноў, выпрацаваных падчас рэалiзацыi навуковага праекта, увайшлi ў Праграму развiцця камунальнага пасажырскага транспарту г. Мiнска на 2007—2010 гады.

Мiлiцыя: давер i... скаргi

— Сёлета далейшы працяг атрымаў навуковы праект "Праблемы ўмацавання грамадскай бяспекi, ацэнка насельнiцтвам працы мiлiцыi, шляхi паляпшэння працы сталiчнай мiлiцыi", — расказвае Таццяна Сяргееўна. — Нядаўна ў Заводскiм раёне горада быў праведзены манiторынг, падчас якога (а я сама, дарэчы, жыву ў гэтым раёне) жыхары выказалi занепакоенасць вялiкай колькасцю выпадкаў ужывання алкагольных напояў у грамадскiх месцах. I лiтаральна праз некалькi тыдняў пасля манiторынгу па тэлебачаннi паказалi сюжэт, дзе гаварылася, што цяпер супрацоўнiкi праваахоўных органаў будуць праводзiць ранiшнiя рэйды з мэтай прадухiлення такiх выпадкаў на тэрыторыi раёна, а заўважаных за гэтай справай будуць прыцягваць да грамадска-карыснай справы (гаворка нават iшла пра накiраванне такiх асобаў у ЛПП).

Падобныя апытаннi грамадзян дазволiлi вызначыць найбольш перспектыўныя накiрункi паляпшэння працы сталiчнай мiлiцыi. Як вынiк — адзначана станоўчая дынамiка стаўлення да работы праваахоўных органаў горада сярод жыхароў Мiнска, асаблiва заўважна гэта па паляпшэннi адносiнаў грамадзян да працы ўчастковых iнспектараў, ДАI, следчага аддзела, патрульна-паставой службы.

— Калi раней грамадзяне ў лепшым выпадку ведалi нумар тэлефона апорнага пункта правапарадку па месцы жыхарства, дык цяпер вельмi многiя ўжо ведаюць сваiх участковых, як кажуць, у твар, — дадае суразмоўца.

Як паказваюць манiторынгi, у цэлым насельнiцтва пазiтыўна ацэньвае змяненнi ў стылi працы мiлiцыянераў. Але разам з тым, на жаль, ёсць i скаргi на грубасць з iх боку. Выкараненню гэтай з’явы, безумоўна, трэба надаць асаблiвую ўвагу пры правядзеннi выхаваўчай работы, асаблiва з радавым саставам, што пачынае службу ў ГУУС, лiчаць распрацоўшчыкi навуковага праекта.

I нараджаць, i выхоўваць

Асаблiвая ўвага ў Стратэгiчным плане ўстойлiвага развiцця Мiнска надавалася i надаецца дзецям i падлеткам, бо гэта наша будучыня. Прычым, для гарадскiх уладаў вось ужо не першы год робяцца даследаваннi на самыя розныя тэмы — ад праблем арганiзацыi школьнага, студэнцкага харчавання да сацыяльнай адаптацыi мiнскай моладзi, маладой сям’i i дзiцячай беспрытульнасцi ва ўмовах горада, якi развiваецца, каштоўнасных арыенцiраў i жыццёвых планаў навучэнскай моладзi, праблем яе навучання i прафесiйнай арыентацыi.

— Правiльнае харчаванне — гэта зарука здароўя. Таму неабходна ўкаранiць Комплексную гарадскую праграму па рэарганiзацыi i паляпшэннi сiстэмы харчавання навучэнцаў i студэнтаў, — тлумачыць Таццяна Скрыпчанка. — У прыватнасцi, яна павiнна прадугледжваць такiя мерапрыемствы, як забеспячэнне навучэнцаў гарачымi абедамi, павелiчэнне працягласцi працы сталовых i буфетаў (для навучэнцаў i студэнтаў, якiя вучацца ў другую змену), а таксама арганiзацыя iх працы па суботах, стварэнне адзiнай камп’ютарнай сеткi па планаваннi меню, калькуляцыi страў, кантролi за рухам прадуктаў; павышэнне адказнасцi кiраўнiкоў устаноў адукацыi, грамадскага харчавання па забеспячэннi якасцi i бяспекi харчавання i iнш.

У пачатку года было праведзена сацыялагiчнае даследаванне, прысвечанае дэмаграфiчным паказчыкам i рэпрадуктыўным устаноўкам сталiчных сем’яў, якiя выхоўваюць адно дзiця. Былi вызначаны найбольш перспектыўныя накiрункi стымулявання такiх сем’яў да нараджэння двух i больш дзяцей. Удасканаленне рэгулявання другаснага рынку жылля ў сталiцы, распрацоўка рэкамендацый па стрымлiваннi росту цэнаў на нерухомасць прама звязана з паляпшэннем умоў жыцця маладых сем’яў.

— Вы заўважылi, наколькi часта ў апошнiя гады можна сустрэць маладую мацi з дзiцячай каляскай? А яшчэ гадоў пятнаццаць таму гэта было даволi рэдкай з’явай. Так, дэмаграфiчная сiтуацыя, прынамсi, у сталiцы значна палепшылася, — працягвае суразмоўца. — Але важна не толькi павялiчыць нараджальнасць яшчэ, але i зрабiць так, каб ужо народжаным дзецям надавалася больш увагi, у тым лiку i выхаванню.

Неабходна гаварыць аб праблеме дзiцячых, падлеткавых правапарушэнняў, беспрытульнасцi. Яны могуць быць вынiкам як асацыяльных паводзiнаў бацькоў у сям’i, так i недастатковай працы школьных псiхолагаў i сацыяльных работнiкаў, недахопам у iх прафесiяналiзму. У прыватнасцi, як паказалi апытаннi, у светаўспрыманнi большасцi навучэнцаў працоўная дзейнасць не злучана з магчымасцямi асобаснага самаразвiцця, з‑за чаго адбылося сацыяльнае абясцэньванне працы i адхiленне ад сацыяльных стандартаў у жыццёвых планах многiх падлеткаў.

— Трэба вывучаць i пераймаць маскоўскi вопыт, — гаворыць Таццяна Скрыпчанка, — калi актыўная частка моладзi (а ў нас гэта маглi б быць члены БРСМ) ажыццяўляе вулiчнае патранiраванне: прыцягвае "цяжкiх" падлеткаў, напрыклад, да клубаў па iнтарэсах.

Цi задаволены дэбюракратызацыяй?

Напэўна, нiхто не будзе аспрэчваць, што меры па дэбюракратызацыi дзяржаўнага апарату, прадпрынятыя за апошнi час кiраўнiцтвам краiны, далi свой плён: многiя пытаннi грамадзян цяпер вырашаюцца вельмi аператыўна, у шматлiкiх арганiзацыях i ўстановах знiклi чэргi i г.д. Тым не менш сёлета навукова-даследчая работа ў гэтым напрамку будзе падоўжана i мiнчанам трэба будзе даць ацэнку працэсам дэбюракратызацыi. I... самiм сабе.

— Падчас ранейшых апытанняў высветлiлася дзiўная рэч: гараджане часам вельмi добра ведаюць свае абавязкi, але ўяўлення не маюць пра ўласныя правы. Таму сёлета розным групам мiнчан мы прапануем даць ацэнку ўласнай прававой культуры, — распавядае Таццяна Сяргееўна. — Будуць таксама высвятляцца карысць i значэнне тэлефонных "гарачых лiнiй", выязных прыёмаў грамадзян, стыль зносiнаў работнiкаў устаноў.

Для выяўлення ацэнкi насельнiцтвам ступенi эфектыўнасцi работы па дэбюракратызацыi дзяржапарату ва ўстановах i арганiзацыях горада будуць праведзены даследаваннi наконт захавання ў апошнiх тэрмiнаў вырабу i выдачы даведак i iншых дакументаў, ролi кансультантаў, ведання насельнiцтвам пра арганiзацыi i ўстановы, якiя працуюць па прынцыпе "аднаго акна", парадку звароту ў iх. Гараджане будуць мець магчымасць выказацца, цi задавальняе iх рэжым працы дзяржаўных арганiзацый i ўстаноў.

Мiнчане змогуць ацанiць не толькi актуальнасць i зручнасць iнфармавання грамадзян праз стэнды i сайты дзяржаўных органаў, але i выказацца наконт узроўню квалiфiкацыi, ступенi ўважлiвасцi i тактоўнасцi iх персаналу, наяўнасцi выпадкаў бюракратызму i валакiты.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнскi навукова-даследчы iнстытут сацыяльна-эканамiчных праблем можна назваць своеасаблiвым люстэркам для гарадскiх уладаў. З той толькi рознiцай, што
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика