Экалогiя культуры Адама Мальдзiса
Экалогiя культуры Адама Мальдзiса
Экслібрыс "Звязды" У выдавецтве "Беларускi кнiгазбор" (серыя "Гiсторыка-лiтаратурныя помнiкi") выйшла кнiга вядомага даследчыка Адама Мальдзiса "Выбранае". У кнiгу ўвайшлi лепшыя лiтаратуразнаўчыя i гiсторыка-культурныя творы аўтара — яго першая кнiга "Творчае пабрацiмства", прысвечаная беларуска-польскiм лiтаратурным узаемасувязям ХIХ ст., скарочаны варыянт даследавання "Беларусь у люстэрку мемуарнай лiтаратуры ХVIII ст.", апiсаннi пошукаў, знаходак, зробленых у Беларусi, Польшчы i Францыi, нарысы пра пiсьменнiкаў i дзеячаў культуры. У прадмове Генадзь Кiсялёў i Вячаслаў Чамярыцкi адзначаюць, што "адораны ад Бога вясковы хлапчук змог вырасцi ў энцыклапедычна падрыхтаванага, шырока прызнанага ў свеце навукоўца, рознабакова раскрыць свой талент выдатнага лiтаратара, даследчыка, публiцыста, асветнiка, культурнага дзеяча нашай краiны. Мала хто з беларускiх лiтаратуразнаўцаў можа пахвалiцца такiм багатым плёнам сваёй творчай дзейнасцi; каля двух дзесяткаў ёмiстых навуковых i навукова-папулярных кнiг, не адна сотня змястоўных i цiкавых артыкулаў. I мноства разнастайных, нярэдка пiянерскiх, наватарскiх праектаў, акцый, выданняў, якiя задумаў i ажыццявiў няўрымслiвы Адам Мальдзiс". Кнiга Адама Мальдзiса "Выбранае" адрасавана як гiсторыкам культуры, так i шырокаму колу чытачоў. Уладзя ТАЦЦЯНЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выдавецтве "Беларускi кнiгазбор" (серыя "Гiсторыка-лiтаратурныя помнiкi") выйшла кнiга вядомага даследчыка Адама Мальдзiса "
|
|