21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Міс Беларусь" будзе... бландзiнкай?

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Міс Беларусь" будзе... бландзiнкай?

А "Мiс Мiнск" пазбаўленая шанцаў на перамогу

2 мая ў сталiчным Палацы спорту адбудзецца фiнал VІ Нацыянальнага конкурсу прыгажосцi "Мiс Беларусь". Каму дастанецца тытул i слава галоўнай прыгажунi краiны, разважаць пакуль рана, але пазнаёмiцца загадзя са спiсам прэтэндэнтак не пашкодзiць. 

Паводле палажэння, колькасць удзельнiц фiналу не павiнна перавышаць 24 — па 2 дзяўчыны ад кожнай вобласцi i ад Мiнска, плюс дадаткова журы называе 10 прыгажунь незалежна ад месца пражывання. За час правядзення конкурсу арганiзатары паўтаралi гэту формулу столькi разоў, што можна было запомнiць, як "Ойча наш". 

Але няма правiлаў без выключэнняў — не абышлося без iх i ў дадзеным выпадку. Журы палiчыла, што прэтэндэнтак, вартых перамогi, больш, чым планавалася — таму дало шанц дадаткова не 10, а 12 дзяўчатам. Пры тым самае дзiўнае, што "Мiс Мiнск" Васiлiса Рымжа ў фiнал не трапiла — нi аўтаматычна, нi па вынiках галасавання журы, нi з падтрымкай тэлегледачоў (за яе прагаласавалi крыху больш як 800 чалавек). "Мiс Беларусь" — аўтаномны конкурс, таму "Мiс Мiнск", гэтаксама як i каралева прыгажосцi з любога iншага рэгiёна, не трапляе аўтаматычна ў фiнал", — патлумачылi нам гэты парадокс у прэс-службе АНТ. Хоць да канца i не зусiм зразумела: атрымлiваецца, "мясцовая" прыгажосць — адно, а "рэспублiканская" — зусiм другое?

Зрэшты, у фiнале "Мiс Беларусь-2008" кожная вобласць зможа падтрымаць сваiх прадстаўнiц. Гродзенская — Крысцiну Кузняцову i Яўгенiю Русiноўскую (абедзве — Гродна), Гомельская — Юлiю Супiчэнку, Вольгу Хамiцэвiч (абедзве — Гомель) i Аксану Гапон (Мазыр), Брэсцкая — Святлану Стэльмашук (Брэст), Iнгу Сачкоўскую i Марыну Бруцкую (абедзве — Пiнск), Вольгу Вярэнiч (Лунiнец), Юлiю Базiлюк (Кобрын). Магiлёўшчына будзе хварэць за Аксану Платонаву (Магiлёў) i Кацярыну Бурую (Бабруйск), Мiншчына — за Палiну Шубу (Старыя Дарогi), Алену Гудзь (Мар’iна Горка), Вольгу Аксёненку (Дзяржынск) i Марыну Ляпеша (Раўбiчы). На падтрымку Мiнска спадзяюцца сталiчныя канкурсанткi — Таццяна Рынейская, Алена Палякова, Любоў Якавiна, Кацярына Любчык i Ганна Шаўчэнка. Адной з самых прадстаўнiчых у фiнале будзе Вiцебшчына: Вольга Хiжынкова i Вольга Кастыгава (абедзве — Вiцебск), Ларыса Iваненка (Глыбокае), Ганна Крывiцкая (Барань), Вольга Прышывалка (Полацк). Што адметна, у глядацкiм галасаваннi самай актыўнай аказалася не сталiца, як можна было чакаць, а Гродна i Гомель — 16 545 i 16 185 галасоў адпаведна. Затое менавiта Мiнск выказаў сваю падтрымку найбольш канцэнтравана — "дэлегат" ад гледачоў 18-гадовая Любоў Якавiна атрымала 5886 галасоў. Зрэшты, цi паўплываюць гэтыя лiчбы на канчатковыя вынiкi конкурсу, у тым лiку на вызначэнне "Мiс глядацкiх сiмпатый" — сказаць цяжка. Напрыклад, нягледзячы на тэндэнцыi сусветных конкурсаў прыгажосцi, дзе ўжо некалькi гадоў запар вышэйшыя ўзнагароды бяруць цёмнавалосыя дзяўчаты, у нас па традыцыi "правяць баль" бландзiнкi, якiх сярод фiналiстак амаль палова — 12 чалавек. Прычым традыцыйны "славянскi тып" бландзiнак выбрала збольшага менавiта прафесiйнае журы. Цi значыць гэта, што новай "Мiс Беларусь" стане светлавалосая паненка? Даведаемся 2 мая. I не забываемся, што, акрамя галоўнай кароны, ёсць яшчэ тытулы (i каштоўныя прызы) Першай i Другой Вiцэ-Мiс Беларусь-2008, Мiс Фота, Мiс глядацкiх сiмпатый i Мiс Сяброўства.

А вы ведалi?

Удзельнiцы конкурсу "Мiс Беларусь" з кожным годам робяцца ўсё маладзейшымi, вышэйшымi i танклявымi. Так, сярэднi ўзрост цяперашнiх фiналiстак — 19,5 года, рост — 177 см, а параметры практычна ва ўсiх укладваюцца ў стандарт 90-60-90.

Сiмвал конкурсу — карона "Мiс Беларусь" — канчаткова не дастаецца нiкому. Бо з’яўляецца пераходным прызам i знаходзiцца ва ўласнасцi Нацыянальнай школы прыгажосцi. Карона выкананая ў вiзантыйскiм стылi — з белага золата i 500 каштоўных камянёў (фiянiтаў i тапазаў).

Сёлетнi конкурс — самы маштабны за ўсю гiсторыю iх правядзення ў Беларусi. Адборачныя туры прайшлi ў 15 гарадах краiны, сабраўшы больш як 2000 удзельнiц ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў.

Па вынiках фiналу конкурсу з "Мiс Беларусь" i прызёркамi ў намiнацыях заключаюцца кантракты, якiя прадугледжваюць удзел дзяўчат у мiжнародных конкурсах, паказах мод, а таксама ў "iншых дабрачынных, рэкламных, культурна-масавых мерапрыемствах". Пры парушэннi ўмоў кантракта пераможцы могуць быць пазбаўленыя тытулаў, а "Мiс Беларусь" — i тытула, i галоўнага прыза. У гэтым выпадку ўзнагароды i тытул пераходзяць да "Першай Вiцэ-Мiс Беларусь".

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Фота прадстаўлена АНТ.

 

 

 

 

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 мая ў сталiчным Палацы спорту адбудзецца фiнал VІ Нацыянальнага конкурсу прыгажосцi "Мiс Беларусь". Каму дастанецца тытул i слава галоўнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика