21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У бліжэйшы час заяўку на газавую плiту паспрабуюць задаволiць

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У бліжэйшы час заяўку на газавую плiту паспрабуюць задаволiць

У Марыны Аляксандраўны Маглыш з вёскi Быстрыца Капыльскага раёна газавая плiта эксплуатавалася 22 гады. Вядома, надышоў час яе замянiць. Паколькi сямейны бюджэт не надта дазваляў адразу выдаткаваць даволi значную суму за пакупку, было вырашана аформiць газавую плiту ў крэдыт у мясцовым раённым спажывецкiм таварыстве. Тым больш што i патрэбны тавар (айчынны "Гефест" памерам 60х60 сантыметраў з патрэбнымi функцыямi) знайшоўся ў адным з магазiнаў, што належаў спажывецкаму таварыству. Словам, Марына Аляксандраўна пайшла афармляць дакументы на крэдыт. А калi зрабiла гэта, высветлiлася, што ўпадабанай ёй беларускай мадэлi няма, а ўзамен ёй прапануюць расiйскую газавую плiту, як у роспачы паведамiла нам заяўнiца.

Старшыня праўлення Капыльскага раённага спажывецкага таварыства Святлана Паляшчук, да якой мы звярнулiся з праблемай чытачкi, адразу зазначыла, што Брэсцкi завод адзiн раз у квартал выдзяляе iм не больш за 15 адзiнак газавых плiтаў. Што гэта на тры месяцы працы?.. Хоць, трэба зазначыць, у продаж паступае i прадукцыя iншых вытворцаў. Святлана Аляксандраўна паабяцала больш дэталёва разабрацца ў сiтуацыi, што ўзнiкла.

Назаўтра яна пацвердзiла рэдакцыi, што, сапраўды, адбылася невялiкая накладка. У адным з магазiнаў была брэсцкая плiта, якая спадабалася патэнцыяльнай пакупнiцы. Аднак яна ўжо была паабяцана iншым пакупнiкам, якiя лiтаральна назаўтра забралi яе за наяўны разлiк. Таваразнаўца, на жаль, гэтага не ведала.

— У блiжэйшы час мы паспрабуем выканаць заяўку Марыны Аляксандраўны, — запэўнiла напрыканцы размовы Святлана Аляксандраўна. — У пачатку мая наведаем базу "Белгасгандлю", калi там такiя плiты будуць у наяўнасцi, абавязкова даставiм яе вашай чытачцы. Хоць для нас гэта i не так выгадна, бо база, у адрозненне ад завода-вытворцы, бярэ 10 працэнтаў гандлёвай надбаўкi.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Марыны Аляксандраўны Маглыш з вёскi Быстрыца Капыльскага раёна газавая плiта эксплуатавалася 22 гады. Вядома, надышоў час яе замянiць. Паколькi сяме
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика