Снежань — яшчэ не паказчык?
Снежань — яшчэ не паказчык?
Павышэнне зарплаты ў Беларусі павiнна адбывацца не ў снежнi, а больш раўнамерна на працягу ўсяго года — такую думку падчас сустрэчы з журналiстамi з нагоды 1 Мая выказаў старшыня Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Леанiд Козiк. Як адзначыў Леанiд Козiк, летась i ў студзенi—сакавiку сёлета Ўрад краiны цалкам выканаў дамоўленасцi з прафсаюзамi па росце зарплаты ў рамках Генеральнага пагаднення. Сярэднi па краiне паказчык аплаты працы ў сакавiку склаў 807 тыс. рублёў — гэта на 6 працэнтаў больш, чым у лютым, i на 22,3 працэнта больш, чым у аналагiчным перыядзе летась. Разам з тым, зазначыў Леанiд Козiк, надалей прафсаюзы будуць дамагацца, каб рэзкi рост заробкаў адбываўся не толькi напрыканцы года, але i пастаянна. Да таго ж павышэнне зарплаты павiнна апярэджваць iнфляцыю. У блiжэйшы час пры вызначэннi прагнозаў па росце зарплаты не варта "адвязвацца" ад долара i арыентавацца на еўра. Як заўважыў Леанiд Козiк, цяперашнi курс еўра занадта завышаны, а долара — наадварот, занiжаны. Яшчэ адна тэма, на якую звярнуў увагу старшыня ФПБ, — аздараўленне. Сёлета былi павялiчаны памеры датацый на дзiцячыя пуцёўкi, i гэта — факт прыемны. У той жа час непакоiць сам стан многiх аздараўленчых летнiкаў. Да слова, паведамiў Леанiд Козiк, сёлета для членаў прафсаюзаў працягне дзейнiчаць 15-працэнтная скiдка пры набыццi пуцёвак у зноў-такi прафсаюзныя здраўнiцы. А да канца года плануецца ўвесцi 10-працэнтную скiдку на карыстанне паслугамi iншых прафсаюзных устаноў — у прыватнасцi, гаворка iдзе аб гасцiнiцах i пунктах грамадскага харчавання. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Павышэнне зарплаты ў Беларусі павiнна адбывацца не ў снежнi, а больш раўнамерна на працягу ўсяго года — такую думку падчас сустрэчы з журналiстамi з н
|
|