Прэзідэнт Беларусi павiншаваў Д. Мядзведзева i У. Пуцiна з заняццем пасад
Прэзідэнт Беларусi павiншаваў Д. Мядзведзева i У. Пуцiна з заняццем пасад
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi Дзмiтрыя Мядзведзева i Старшыню Урада Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiра Пуцiна з заняццем пасад. "Дзякуючы палiтычнаму i сацыяльна-эканамiчнаму курсу, што праводзiцца апошнiм часам, Расiя заявiла пра сябе як пра моцную дзяржаву, якая можа паслядоўна адстойваць нацыянальныя iнтарэсы, забяспечваць дастойнае жыццё сваiх грамадзян. Дасягненню гэтых мэтаў будзе ў поўнай меры садзейнiчаць далейшае развiццё iнтэграцыйных працэсаў памiж нашымi краiнамi. Рэспублiка Беларусь гатова да прадаўжэння канструктыўнага дыялога па ўсiх аспектах мiждзяржаўных адносiнаў. Карыстаючыся выпадкам, хачу запэўнiць, што Вы заўсёды будзеце жаданым госцем на беларускай зямлi", — гаворыцца ў вiншаваннi, накiраваным у адрас Дзмiтрыя Мядзведзева. У вiншаваннi Уладзiмiру Пуцiну прэзiдэнт Беларусi, у прыватнасцi, адзначыў: "Не сумняваюся, што Ваша стваральная дзейнасць i ў далейшым будзе служыць iнтарэсам простых расiян, усямерна садзейнiчаць умацаванню дзяржаўнасцi i адзiнства расiйскага грамадства. Хацеў бы выказаць словы шчырай удзячнасцi за сумесную канструктыўную работу па развiццi беларуска-расiйскiх адносiнаў. Сканцэнтраваўшы свае намаганнi на значных пытаннях, мы ў любой сiтуацыi знаходзiлi ўзаемапрымальны кампрамiс. Я спадзяюся на далейшае плённае супрацоўнiцтва i заўсёды буду рады кожнай нашай сустрэчы". Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi Дзмiтрыя Мядзведзева i Старшыню Урада Расiйскай Федэрацыi
|
|