21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Белавежскай пушчы неабходна больш актыўна развіваць турыстычную iнфраструктуру

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Белавежскай пушчы неабходна больш актыўна развіваць турыстычную iнфраструктуру

Адпаведную задачу паставiў 11 мая Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ў ходзе рабочай паездкi па рэгiёнах краiны дзяржаўную прыродаахоўную ўстанову "Нацыянальны парк "Белавежская пушча".

Белавежская пушча — адзiн з самых буйных лясных масiваў Еўропы, якi захаваўся практычна ў некранутым стане да нашага часу. Яе тэрыторыя падзелена дзяржаўнай гранiцай на дзве часткi — беларускую i польскую. З беларускага боку пушча займае больш як 150 тыс.га. Цяпер пушча адноўлена ў межах 1760 года. Сёння гэта вiзiтная картка рэспублiкi i нацыянальны парк, якi найбольш наведваецца iншаземцамi.

Сярэднi ўзрост насаджэнняў пушчы складае 83 гады, у той час як у цэлым у Беларусi — 51 год. У беларускай частцы пушчы знаходзяцца 18 самых старых дрэў Еўропы.

У 1992 годзе Белавежская пушча была прызнана ЮНЕСКА аб’ектам Сусветнай спадчыны чалавецтва, а ў 1993 годзе ёй быў прысвоены статус бiясфернага запаведнiка. У 1997 годзе Савет Еўропы прысудзiў пушчы Еўрапейскi дыплом для ахоўных прыродных тэрыторый.

Кiраўнiк дзяржавы быў праiнфармаваны аб выкананнi раней дадзеных даручэнняў па развiццi нацыянальнага парку i экатурызму. Прэзiдэнту было даложана аб мерах, што прымаюцца па захоўванні фаўны i рэлiктавых лясоў, выратаванню ляснога масiву ад насякомых-шкоднiкаў i хваробаў драўнiны. Паводле слоў генеральнага дырэктара нацыянальнага парку Мiкалая Бамбiзы, удалося лакалiзаваць жукоў-караедаў i iстотна скарацiць плошчы пашкоджанага лесу.

У Белавежскай пушчы актыўна праводзяцца мерапрыемствы па аднаўленні лясных насаджэнняў, якiя пацярпелi ад урагану некалькi гадоў таму.

Аляксандр Лукашэнка даручыў кiраўнiку спраў Прэзiдэнта Мiкалаю Дамашкевiчу i кiраўнiцтву парку прадоўжыць работы па навядзеннi парадку на тэрыторыi пушчы.

Затым Аляксандр Лукашэнка пабываў у рэзiдэнцыi беларускага Дзеда Мароза. Сядзiба працуе круглы год, i тут пабывалi дзесяткi тысяч дзяцей i дарослых. Тут кiраўнiк дзяржавы азнаёмiўся з падрыхтоўкай да святкавання 600-годдзя ўстанаўлення запаведнага рэжыму Белавежскай пушчы, якое будзе адзначацца ў 2009 годзе. Аргкамiтэт па святкаванні гэтай даты ўзначальвае кiраўнiк спраў Прэзiдэнта Мiкалай Дамашкевiч.

Планам падрыхтоўкi прадугледжваецца развiццё iнфраструктуры, будаўнiцтва новых аб’ектаў у пушчы, уключаючы эколага-асветны цэнтр, рэканструкцыя вальераў для жывёл, будаўнiцтва i рамонт дарог. У пушчы хутка з’явяцца снежныя гарматы. Плануецца, што ў развiццё нацыянальнага парку будзе ўкладзена амаль Br70 млрд.

Аляксандр Лукашэнка прайшоў па тэрыторыi парку i пагутарыў з турыстамi з Беларусi, Расii i Германii.

Прэзiдэнт застаўся задаволены ўбачаным. У адрозненне ад многiх краiн Беларусi ўдалося захаваць свае запаведныя лясы.

Нацыянальны парк "Белавежская пушча" дэманструе стабiльны рост асноўных фiнансава-эканамiчных паказчыкаў. У прыватнасцi, растуць прыбытак i аб’ём аказаных паслуг. Назiраецца ўстойлiвая дынамiка павелiчэння колькасцi турыстаў, якiя наведваюць нацпарк: калi ў 2001 годзе ў Белавежскай пушчы пабывалi 55,3 тыс. чалавек, то ў 2007 годзе — ужо амаль 190 тыс. наведвальнiкаў з 76 краiн свету.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што ў населеных пунктах на тэрыторыi пушчы неабходна больш актыўна ствараць турыстычныя аб’екты.

Таксама Прэзiдэнт закрануў тэму канчатковага вырашэння праблем, звязаных з закупкай у насельнiцтва садаводчай прадукцыi i яе перапрацоўкай. "Ужо цяпер трэба разгледзець пытанне закупкi ў насельнiцтва грыбоў, яблыкаў i пры неабходнасцi набыць новыя лiнii па перапрацоўцы, каб максiмальна забяспечыць насельнiцтва сокам з уласнай садаводчай прадукцыi", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка даручыў Белкаапсаюзу i ўраду трымаць пад кантролем вырашэнне гэтых пытанняў.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведную задачу паставiў 11 мая Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ў ходзе рабочай паездкi па рэгiёнах краiны дзяржаўную прыродаахоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика