Пашпарта грамадзяніна ЕС не iснуе
Пашпарта грамадзяніна ЕС не iснуе
Як нас дураць Апошнiм часам гэта рубрыка амаль знiкла са старонак нашай газеты. Што, безумоўна, радуе. Насельнiцтва паступова выпрацоўвае iмунiтэт супраць махляроў i прайдзiсветаў. Людзi сталi больш абачлiвымi, вопытнымi i недаверлiвымi адносна спробаў уцягнуць iх у сумнiўныя здзелкi i акцыi. Хоць, дзеля справядлiвасцi адзначым, што адносна нядаўна асобныя i прагныя да вялiкiх лёгкiх грошай нашы суграмадзяне траплялi на вуду стваральнiкаў фiнансавых пiрамiд. Але гэта ўжо, хутчэй, недарэчны выпадак, чым заканамернасць. На заможных i даверлiвых, якiя бачаць сябе паўнапраўнымi жыхарамi багатых заходнееўрапейскiх краiн, разлiчаны аб’явы наступнага зместу, якiя распаўсюджваюцца сярод жыхароў Беларусi. Верагодна, яны арыентаваны i на тых, хто зрабiў "шалёныя" грошы, мякка кажучы, не вельмi сумленнымi спосабамi i каму лепш было б пакiнуць краiну i змянiць грамадзянства. Второе Гражданство и паспорт гражданина ЕС! Предоставляем качественные юридические услуги по получению гражданства стран ЕС. Дорого. Надежно. Полностью Конфиденциально. Поэтапная оплата. При необходимости — легальный договор. Возможны любые виды оформления вида на жительства в Швейцарии и Великобритании. Есть варианты срочного — от 2 месяцев — оформления паспортов и гражданства для всей семьи. Далей iдуць прапановы даслаць заяўку i свае нумары тэлефонаў i адрасы электроннай сувязi для наступных кантактаў. Звязацца абяцаецца ў зручны для вас час. Можна i самому патэлефанаваць па так званым "адзiным" нумары цi выкарыстаць указаны е-mаil. Адразу скажам, што замест "поўнай легалiзацыi" вам прапаноўваецца поўная прафанацыя. Бо агульнага грамадзянства i пашпарта грамадзянiна Еўрапейскага саюза не iснавала, не iснуе i малаверагодна, што будзе iснаваць нават у далёкай будучынi. Кожная краiна Еўрасаюза сама ўстанаўлiвае свае правiлы як легалiзацыi, так i прадастаўлення грамадзянства. Напрыклад, у Германii гэтым займаецца спецыяльнае ведамства. Аналагiчная сiтуацыя ў iншых краiнах ЕС. Звычайна шлях ад падачы заявы да атрымання грамадзянства займае шмат часу i сiлаў. Прычым, заўважце, дадзеную заяву трэба абавязкова падаваць асабiста, пасрэднiкi ў асобе прадстаўнiкоў розных фiрмаў, агенцтваў цi канкрэтных "добразычлiўцаў" выключаюцца. Але нават пры захаваннi ўсiх фармальнасцяў далёка не факт, што вам i вашай сям’i ўдасца без праблем нават пры значных фiнанасавых сродках для самастойнага i дастойнага iснавання на новай радзiме атрымаць той жа нямецкi пашпарт. Апошнiм часам краiны Еўрасаюза, асаблiва самыя старыя яго члены, шчыра кажучы, заклапочаны тым, каб пад розным выглядам абмежаваць мiграцыйныя плынi. Так, прад’яўляюцца высокiя патрабаваннi да ўзроўню ведання мовы будучай краiны жыхарства. З гэтай мэтай становяцца ўсё больш жорсткiмi i нават прыдзiрлiвымi правiлы прадастаўлення грамадзянства. Скажам, багаты еўрапейскi Захад мае патрэбу ў замежнай працоўнай сiле, але пераважна ў канкрэтных спецыялiстах высокай квалiфiкацыi. I ўвогуле, калi ёсць гарачае iмкненне да перамены месца жыхарства, то лепш да мэты iсцi легальным спосабам, пашукаць неабходную iнфармацыю ў Iнтэрнэце, магчыма, звярнуцца ў замежнае пасольства па кансультацыю. А давяраць невядомым людзям, якiя за немалыя грошы нават пры льготнай паэтапнай аплаце паслуг абяцаюць "любую легальную помощь в Европе" — значыць, моцна рызыкаваць. Леанiд ТУГАРЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам гэта рубрыка амаль знiкла са старонак нашай газеты. Што, безумоўна, радуе. Насельнiцтва паступова выпрацоўвае iмунiтэт супраць махляроў
|
|