Магілёўскаму тэатру спаўняецца 120 гадоў
Магілёўскаму тэатру спаўняецца 120 гадоў
Сёння, 15 мая, адзначае юбiлей абласны драматычны тэатр у Магiлёве. Урачысты сход завершыцца прэм’ерай: тэатральная трупа пакажа спектакль "Жанiцьба Фiгаро" Бамаршэ. Магiлёўскi тэатр — адзiны ў Беларусi тэатральны будынак ХІХ стагоддзя, якi добра захаваўся да нашых дзён. Тут выступалi актрыса Вера Камiсаржэўская i спявак Фёдар Шаляпiн. У тэатральнай зале глядзеў ваенную кiнахронiку iмператар Мiкалай II. З балкона перад рабочымi i салдатамi прамаўляў "усесаюзны стараста" Мiхаiл Калiнiн. Чыталi свае творы магiлёўскiм аматарам паэзii Янка Купала i Якуб Колас. У 2000 годзе пасля доўгай рэстаўрацыi ў будынку зноў запрацаваў тэатр. Як i ў старадаўнiя часiны, сёння тэатральныя пастаноўкi карыстаюцца вялiкай папулярнасцю ў магiлёўскай публiкi: глядацкая зала на працягу года запаўняецца на 90 працэнтаў, i бiлеты на спектаклi распрадаюцца на месяц наперад. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 15 мая, адзначае юбiлей абласны драматычны тэатр у Магiлёве. Урачысты сход завершыцца прэм’ерай: тэатральная трупа пакажа спектакль "Жанiц
|
|